фазатро́н, ‑а, м.

Адзін з відаў устаповак для паскарэння руху зараджаных часціц (ужываюцца для даследаванняў у галіне фізікі атамнага ядра).

[Ад грэч. phasis — з’яўленне і слова (элек)трон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Спец. Сумесь розных відаў і гатункаў тэкстыльнай сыравіны для атрымання рознагатунковай пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фракту́ра, ‑ы, ж.

1. У медыцыне — пералом.

2. У паліграфіі — адзін з відаў гатычнага шрыфту. // Спец. Почырк, падобны на гатычны шрыфт.

[Ад лац. fractura — надлом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуміара́бік, ‑у, м.

Смала некаторых відаў трапічных акацый, якая лёгка раствараецца ў вадзе і скарыстоўваецца ў якасці клею або для іншых мэт.

[Лац. gummi arabicum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікае судна.

Веславая л.

Маторная л.

2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў.

Падводная л.

|| памянш. ло́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ло́дачны, -ая, -ае.

Лодачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фія́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або жоўтымі, белымі ці рознакаляровымі пахучымі кветкамі.

|| прым. фія́лкавы, -ая, -ае.

Ф. пах.

Сямейства фіялкавых (наз.).

Фіялкавы корань — карнявішча некаторых відаў касачоў, у склад якіх уваходзіць эфірнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манама́нія, ‑і, ж.

Памяшанне на якой‑н. адной ідэі як адзін з відаў псіхічнага захворвання. // Вялікае захапленне чым‑н. Музыка стала яго манаманіяй.

[Ад грэч. mónos — адзін і mania — вар’яцтва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

Адзін з відаў каменнага вугалю, які добра паліруецца і ідзе на выраб розных дробных упрыгожанняў (пацерак, муштукоў і інш.).

[Грэч. gagatēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармацэўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фармацэўтыкі, фармацэўта. Для фармацэўтычных прадпрыемстваў нарыхтавана амаль сто тон каштоўных відаў лекавых раслін. «Звязда». // Лекавы. Фармацэўтычныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарш, ‑у, м.

Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы. Свіны фарш. Гатаваць фарш для катлет. // Любая дробна нарэзаная начынка. Грыбны фарш. Маркоўны фарш.

[Фр. farce ад лац. farcio — начыняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)