жупа́н, ‑а́, м.
Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан. Колас. Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне. Бажко.
[Польск. żupan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рато́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Круглая пабудова (будынак, павільён, зала), звычайна акружаная калонамі і ўпрыгожаная купалам. Над абрывам узвышаецца каля прыстані каменная белая вежа — альтанка ў выглядзе ратонды. В. Вольскі.
2. Верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пачатку 20 стст. Аксамітная ратонда.
[Ад лац. rotundus — круглы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́рхний в разн. знач. ве́рхні;
ве́рхнее пла́тье ве́рхняя во́пратка;
ве́рхнее тече́ние реки́ ве́рхняе цячэ́нне ракі́;
ве́рхняя пала́та ве́рхняя пала́та;
ве́рхнее чутьё охот. ве́рхні нюх;
ве́рхний реги́стр муз. ве́рхні рэгі́стр.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Паддзёўка ’мужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жка ’спадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́рва 1 ’колер’ (БРС), ст.-бел. барва (Гіст. лекс., 116; Булыка, Запазыч., з XV ст.). Укр. ба́рва ’колер’ (з XVI ст.). З польск. barwa ’тс’ < с.-в.-ням. varwe (магчыма, праз чэш. barva; Брукнер, 17). Бернекер, 44; Слаўскі, 1, 28; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43. Іншая версія: непасрэднае запазычанне з ням. мовы (Рудніцкі, 79; там і літ-pa), што, аднак, не вельмі пераконвае.
Ба́рва 2 ’верхняе адзенне яркага колеру’ (Нас.). Ст.-бел. XVII ст.: ’верхняе адзенне, кафтан, святочная вопратка’ (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.). Укр. ба́рва ’форменнае адзенне; ліўрэя’ (з XVII ст.). Запазычанне з польск. barwa ’тс’ (па паходжанню тое ж самае, што і barwa ’колер’, гл. Брукнер, 17).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Зняць з сябе верхняе адзенне. Бацька распрануўся, зняў гімнасцёрку, пагаліў бараду. Мележ. Усе распрануліся, чаго не бывала раней на вячорках, і селі за стол для зусім небывалай работы. Брыль.
2. перан. Зняць, скінуць з сябе покрыва (лісце, траву). Кусты арэшніку нібы наўмысля .. распрануліся і стаялі голыя, загарэлыя за лета. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слані́на ‘саланіна’ (Касп.), ‘свіное сала’ (Сцяшк., Скарбы, Сл. ПЗБ), ‘сала; тоўстае сала’ (Сл. Брэс.), ‘доўгі тоўсты кусок сала’ (Сл. ПЗБ). З польск. słonina ‘свіное сала’ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10), што да соль (гл.), г. зн. ‘салёнае верхняе свіное сала’, параўн. саланіна ‘тс’ (< прасл. *solnina), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паддзёўка, ‑і, ДМ ‑дзёўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.
Мужчынскае верхняе адзенне, з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі. [Выжлік] быў апрануты ў забруджаныя, парваныя на каленях вайсковыя штаны і шэрую мультановую паддзёўку. Дуброўскі. Адразу за.. [вучнямі] у кабінет ступіў бялявы хлопец у зацяганай, але крамнай паддзёўцы, у ружовай і залатанай пад каўняром нязрэбнай сарочцы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падшыць.
•••
Ветрам падшыты (падбіты) — а) пра верхняе адзенне, якое не засцерагае ад холаду. Імкліва ішла восень, і мы ў сваіх апранахах, падшытых ветрам, моцна адчувалі яе крокі, асабліва халоднымі начамі. С. Александровіч; б) легкадумны; нясталы.
Чортам падшыты — непаседлівы, вяртлявы. Мікіта быў нізкі і вяртлявы, быццам чортам падшыты, мог цэлы дзень, без перапынку, бегаць па вёсцы. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)