пісьмёны, ‑аў; адз. няма.
1. Пісьмовыя знакі, літары, пераважна старажытныя.
2. Уст. Сістэма графічных знакаў, якія ўжываюцца для пісьма; тое, што напісана з дапамогай гэтых знакаў. Літаратурная мова ўкраінскіх і беларускіх пісьмёнаў перыяду [XIV–XVIII стст.] была настолькі блізкай, што часта вельмі цяжка вызначыць розніцу паміж імі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
летапі́сец, ‑пісца, м.
Складальнік летапісаў. // перан. Пра асобу, у творах якой найбольш поўна адлюстраваны сучасныя ёй падзеі. Чорны — праўдзівы летапісец чалавечага лёсу ў трох вялікіх войнах. Лужанін. Колас, як ніхто іншы з беларускіх пісьменнікаў, стаў летапісцам духоўнага развіцця беларускага народа. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Війка ’невялікая лапатка для веяння’ (Выг.); гл. вейка. Да ве́яць (гл.). Мена ‑е‑ (‑ě‑) у ‑і‑ з’яўляецца характэрнай рысай беларускіх палескіх гаворак. Параўн. яшчэ укр. війка ’веялка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каро́н, клясці ў карон ’праклінаць не на жыццё, а на смерць’ (Нар. словатв.). Ад карай (выраз, мабыць. звязаны з бытам беларускіх татараў). Націскное а перайшло ў о.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́бразны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насаджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насадзіць 1.
2. толькі мн. (насаджэ́нні, ‑яў). Пасаджаныя расліны, дрэвы. Лесаахоўныя насаджэнні. Пладова-ягадныя насаджэнні. □ Гутарка ў Максіма ішла аб беларускіх лясах.., аб новых, пасляваенных насаджэннях. Брыль.
•••
Зялёныя насаджэнні — дрэвы і кусты, часта ў спалучэнні з кветнікамі і газонамі, у гарадах, пасёлках і вакол іх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытушыць.
2. у знач. прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых. Ліс. Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыенці́р, ‑а, м.
1. Указальнік, указальная прылада для арыентацыі. Светлавы арыенцір.
2. Асобны прадмет на мясцовасці, з дапамогай якога лёгка разабрацца, арыентавацца.
3. перан. Кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка, арыентацыя. Выбраць надзейны арыенцір. □ Лепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці служылі арыенцірам для перадавых беларускіх пісьменнікаў, указваючы ім шлях да сапраўднай народнасці і рэалізму. Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)