бачо́к I, -чка́ м.

1. уменьш. (к бак) бачо́к;

2. фото бачо́к

бачо́к II, -чка́ м., уменьш. (к бок 2) и кул. бочо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гу́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Памянш.-ласк. да губа ​1.

•••

Губкі банцікам — пра невялікі, звычайна жаночы, рот з крыху ўзнятай і прыгожа выгнутай верхняй губой.

гу́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых, якая вядзе сядзячы спосаб жыцця.

2. Мяккі, порысты касцяк некаторых відаў гэтых жывёлін, які добра ўбірае вільгаць і выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы. // Порыстая мачалка з гумы або іншых матэрыялаў. Мыцца губкай.

гу́бка 3, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Высушанае цела губы-грыба, якое служыць для здабывання агню. Сымон, як злодзей, мех знімае, У хлеў падпал кладзе ў куток, Па скалцы крэсівам чок! чок! І іскру ў губцы раздзімае. Колас.

гу́бка 4, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Уст. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Рукі ўжо вядуць несканчона доўгую нітку па бярвенчатай сцяне: на хвіліну спыніўшыся, яны палічаць пасмы і зноў снуюць і снуюць — губка за губкай, губка за губкай. Палтаран. Ішла.. [Хіса] пазычыць у сястры бёрда — скора трэба выткаць кросны губак на восем. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́лубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апалубіць.

2. Р мн. бак. Драўляная ці металічная форма, якая ўжываецца пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону. Адны папраўлялі апалубку, рыхтуючы яе да ўкладкі бетону, другія вязалі арматуру, счышчалі снег, разраўноўвалі замёрзлую зямлю. Хадкевіч.

3. Р мн. бак. Абшыўка, абкладка знадворных частак збудавання. [Старшыня калгаса:] — Я вось і прыйшоў параіцца з вамі, як лепш рабіць, ці апалубкай, ці, можа, рыхтаваць цэментныя пліты ды выкладаць іх. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Памянш. да жаба; невялікая жаба. Іншы раз бусел ці бусліха клікалі некаторага з дзяцей адшукаць убачаную імі жабку. Пальчэўскі.

2. Разм. Адзін з відаў школьнага пяра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Дзе-нідзе курыўся дым: паліліся грубкі, каб сагрэцца людзям у калядны марозны вечар. Каваль. Маша адышла, прытулілася плячамі да гарачай грубкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгрэ́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Абл. Тое, што і прыгрэбнік. Тамаш пайшоў у прыгрэбку і да цямна ўспеў яшчэ павысыпаць з мяшкоў у пограб бульбу. Чорны. Цярэшка паволі паплёўся к двару, дзе была прыгрэбка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Разм.

1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.

2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.

3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясару́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Машына або ручная машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш. // перан. Пра кровапралітную бітву, вайну; пра месца, дзе адбывалася такая бітва. Лукавіцыну пашчаслівіла не папасці ў сусветную мясарубку — імперыялістычную вайну. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаба́, -ы́, мн. ско́бы і (з ліч. 2, 3, 4) скабы́, скоб, ж.

1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.

2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для сашчаплення якіх-н. частак.

Змацаваць вуглы скобамі.

|| памянш. ско́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. ско́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Жан. да душагуб.

2. Разм. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Адхонны бераг Ніны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас.

3. Разм. Спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якой карысталіся нямецкія фашысты для масавага знішчэння людзей атрутным газам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)