абво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Тое, што і абвод (у 1 знач.). Ля акна ў чорнай рамачцы з пазалочанай абводкай вісеў невялічкі партрэт Адама Міцкевіча. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамо́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здабрава́ць,
У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясі́на, ‑ы, ж.
Разм. Адно дрэва. Селянін добра ведае і характар і прыдатнасць у гаспадарцы кожнай лясіны. Навуменка. // зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял. Сплаў лясіны карабельнай Пачыналі на рацэ. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і макрата. [Дождж] нарабіў столькі макрэчы, што здавалася, вадою набрыняла нават жалеза на дахах. Васілёнак. Пасля сумнага туману і .. макрэчы сёння зноў паказалася сонца. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўны́м-даўно́, прысл.
Разм. Вельмі даўно. Даўным-даўно, яшчэ пры панах, на беразе Зялёнага возера стаяў прыгожы маёнтак. Ваданосаў. Некалі, даўным-даўно, жыў у адной вёсцы працавіты селянін Саўка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да дзюбаць.
2. Разм. Выпіць віна, гарэлкі і пад. Наслухаўся, відаць, немец .. навін і з радасці, што хутка паедзе дамоў, дзюбнуў шнапсу. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жывагло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Разм. Драпежнік, які глытае здабычу жыўцом. // перан. Пра сквапнага, бязлітаснага прыгнятальніка. Жыў спакойна цэлы век Невядомы чалавек. Жыў багатым жываглотам, Працаваць не меў ахвоты. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́жаў, ‑ава.
Які мае адносіны да мужа, які належыць мужу (у 1 знач.). Ля парога стаялі дзве маладзіцы: адна ў кажуху, другая ў доўгай, відаць, у мужавай суконнай світцы. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танцо́р, ‑а, м.
1. Той, хто танцуе, умее танцаваць. Алесь Сянкевіч — першы кавалер і танцор на вёсцы. С. Александровіч. На вёсцы .. [Міхася] любілі: і танцор, і спявак. Брыль.
2. Уст. Артыст балета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)