пагладчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца больш гладкім, гладчэйшым. Круглы Коўзікаў твар яшчэ больш пагладчэў. Аж ільсніўся. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваччу́, прысл.

У вачах. Уваччу забліскалі іскаркі смяшлівасці і хітрасці. Колас. Гаварылі доўга. У Рудзянкі аж цямнела ўваччу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Уласцівасць і стан яснага; яснасць ​1. Белы мармур Аж вочы слепіць яснатой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поўны, напоўнены, набіты, забіты □ як завязаць, аж трашчыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нагалёкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, доўга пагалёкаць. Скалясіў [дзед] свету за скацінкай: набегаўся, .. нагалёкаўся, аж горла балець пачало. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвядзёрны, ‑ая, ‑ае.

Емістасцю ў палавіну вядра. А печ аж гудзе ад пален[аў] смалістых, Клякоча вада ў паўвядзёрным гляку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і скра́баць. Затое круглагаловы заядла скрэбаў лыжкай, аж звінела пасудзіна. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́скра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

Стралялі іскрамі дровы.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

Іскры снегу.

3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

Іскры надзеі.

○

Электрычная іскра — род імгненнага электрычнага разраду.

◊

Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. і́скарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. і́скравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысу́шак 1, прысуошок ’акрайчык, першы кавалак хлеба, адрэзаны ад новага бохана’ (беласт., Ніва, 1979, 5 жн.). Магчыма, звязана з магічным уздзеяннем (гл. папярэдняе слова): Мы, бывало, за прысуошкі то аж бʼемся (тамсама). Гл. таксама асу́шак.

Прысу́шак 2, прысу́шкі ’сошкі (апоры) на бэльках’ (брагін., ЛА, 4). Гл. прысо́шак, со́шка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́траць, ‑ае; незак.

Разм. Прасушвацца, праветрывацца. Хлеб, вядома, застаўся некранутым і ветраў пад страхою, аж пакуль не высыхаў на сухар. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)