дыста́нцыя, ‑і, ж.

1. Адлегласць. Адысці на пэўную дыстанцыю. Страляць з блізкай дыстанцыі. □ Човен рушыў з болей блізкай дыстанцыі. Колас. // Адлегласць паміж стартам і фінішам. Паўлік рвануўся ад Андрэйкавых варот дамоў з такою сілаю, што можна было падумаць, нібы ён браў старт па бегу на стометровую дыстанцыю. Краўчанка.

2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шасейнага і воднага пуці. Начальнік дыстанцыі. □ Тут знаходзіцца дыстанцыя пуці, а вунь там — дыстанцыя сувязі. Васілёнак.

[Лац. distantia.]

•••

Сысці з дыстанцыі гл. сысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалёка

1. нареч. недалеко́, недалёко; невдалеке́, неподалёку;

2. в знач. сказ. недалеко́, недалёко;

недалёка адысці́ (адско́чыць) — недалеко́ уйти́;

н. да бяды́ — недалеко́ до беды́;

я́блык ад я́блыні недалёка адко́чваецца (па́дае)погов. я́блоко от я́блони недалеко́ па́дает

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міну́ць ’прайсці, праехаць міма’, ’пазбегнуць’, ’скончыцца’, ’споўніцца’, ’прапусціць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), міну́ццаадысці ў мінулае’, ’здохнуць, прапасці’ (карэліц., Сл. ПЗБ, Нар. словатв.), драг. мыну́тыся ’размінуцца’ (Лучыц-Федарэц). Укр. мину́ти, рус. мину́ть, минова́ть, польск. minąć, н.-луж. minuś, в.-луж. minyć so, чэш. minouti, ст.-чэш. minovati, славац. minúť, славен. míniti, серб.-харв. ми́нути, мак., балг. мине, минува, ст.-слав. минѫти, миновати. Прасл. minǫti. Магчыма, кельтызм. Параўн. с.-уэльск. mynet, гальск. Moenus ’Майн’, а таксама лац. meāre ’ісці, праходзіць’. Да і.-е. *mei‑/*min‑/*moin ’ісці’ (Бернекер, 2, 59; Сольмсэн, KZ, 37, 582; Фасмер, 2, 624). Першапачаткова (паводле Махэка₂, 364) мела значэнне ’сустракацца з некім’, але пазней у славян стала абазначаць ’сустракацца без прыпынку, праходзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.

1. Засланіць сябе чым‑н. Засланіцца шчытом ад удару. Засланіцца рукой ад сонца.

2. Аказацца нябачным, заслоненым чым‑н. Адна жоўтая лапінка ўвесь час паказваецца праз лісце. Мільгне, на момант заслоніцца, а потым зноў ярка жаўцее, амаль свеціцца, як уначы агонь машыны. Кулакоўскі.

3. перан. Адысці на задні план. Раззбраенне польскага канвою, арышт Панаса, знікненне дзеда Талаша, жорсткая расправа палякаў у Вепрах — усё гэта адышло цяпер на другі план, засланілася ганусанскімі падзеямі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

1. Адысці на нейкую адлегласць, у іншае месца — пра ўсіх, многіх. Паадыходзіць убок. Паадыходзілі дзеці ад стала. Паадыходзіць на новыя пазіцыі. □ Жанчыны паадыходзілі ад сваіх [прасніц] і разглядалі на стале фатаграфічную картку. Сабаленка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адправіцца па свайму маршруту — пра ўсё, многае. Цягнікі паадыходзілі.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылягаць, паадставаць у многіх месцах — пра ўсё, многае. Паадыходзілі дзверы. Паадыходзілі завесы на варотах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), ад каго-чаго. Аддзяліцца, адпасці.

Гузік адарваўся.

Дошка адарвалася.

2. ад каго-чаго. Аддзяліцца, адысці.

Самалёт адарваўся ад зямлі.

Не а. ад такой прыгажосці.

3. ад чаго. Аддаліўшыся, страціць сувязь з іншымі.

Абоз адарваўся ад атрада.

А. ад кампаніі.

4. ад каго. Пра войскі: аддаліўшыся, страціць сутыкненне з праціўнікам.

А. ад праціўніка.

5. ад чаго. Перастаць часова займацца чым-н. па якой-н. прычыне.

Не а. ад цікавай кнігі.

|| незак. адрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. адры́ў, -ры́ву, м. (да 2—5 знач.).

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да адысці (у 1–6 знач.).

2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак. // Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго‑н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу. Колас. Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду. Шамякін.

•••

Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

план, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.

П. зямельнага ўчастка.

2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.

Вытворчы п.

Працаваць па плане.

Каляндарны п.

3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.

П. падарожжа.

4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.

П. урока.

5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.

Пярэдні п.

Адысці на задні п. (перан.: страціць актуальнасць, стаць другарадным).

6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.

Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.

7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).

Роля гераічнага плана ў кінафільме.

У тэарэтычным плане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзячыся пад ціскам, выпусціць вадкасць, вільгаць. [Паўлінка:] Можа б, мамка, прыціснулі сыр, бо да заўтрашняга не адціснецца. Купала.

2. Пад націскам адысці, адступіць; выйсці з цеснаты, натоўпу. Адціснуцца на задні план. □ Які там мог быць строй! Натоўп нядаўніх салдатаў толькі яшчэ гусцей збіўся ў чатырохкутніку двара, адціснуўся трохі ад ворагаў. Брыль.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць пры націсканні свой адбітак, след; адбіцца. І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрадзі́ць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак., што.

1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі). Загадаўшы малому адысці ,.. [бацька] асцярожна разрадзіў .. [гранату], разабраў на дробныя часткі, а запал закапаў у зямлю. Мележ. Бомба не ўварвалася. Праз гадзіну яе разрадзілі сапёры, якіх выклікалі з горада. Шамякін. // Вызваліць зброю ад зарада, патрона і пад., стрэліўшы з яе. [Сяргей] толькі памятаў, што амаль увесь дыск свайго аўтамата разрадзіў у легкавую машыну, і яна загарэлася высокім полымем. Шахавец.

2. Пазбавіць электрычнага зараду (якое‑н. цела, прыбор). Разрадзіць акумулятар.

3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу дзеяння, праяўлення чаго‑н. Разрадзіць міжнародную напружанасць. Разрадзіць атмасферу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)