накі́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Верхняе адзенне без рукавоў.

Плашч-н.

2. Пакрывала на падушкі.

Вышываныя накідкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параскі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Раскідаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Убраць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. збажыну з палёў.

П. дачок у новае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць; зак., каго-што.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. прозвішчы ўсіх у спіс.

П. адзенне ў хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзе́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што і адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакамячы́цца, ‑мечыцца; зак.

Стаць пакамечаным, памяцца. Адзенне пакамячылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́кас, ‑е, м.

Адзенне архірэя ў час набажэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́маклы, -ая, -ае.

1. Прамоклы, мокры.

Вымаклае адзенне.

2. Які загінуў ад празмернай вільгаці.

Вымаклыя пасевы.

|| наз. вы́макласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абнасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., што (разм.).

Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго зручным, прывычным.

А. новыя чаравікі.

|| незак. абно́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэ́рсі, нескл., н.

Шчыльная трыкатажная тканіна з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінтэтычных ніцей, а таксама адзенне з такога матэрыялу.

Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.