умоўная мяжа, якая аддзяляе магістралі, вуліцы, праезды і плошчы ад тэрыторый, прызначаных пад забудову. Будуюць як па Чл., такі з водступам ад яе. Забяспечвае горадабудаўнічую дысцыпліну пры буд-ве і рэканструкцыі гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТ РЭЛІГІ́ЙНЫ,
сістэма абрадаў, сродкаў і дзеянняў, накіраваных на абгрунтаванне веры ў звышнатуральнае і зацверджаных у царк.канонах. Яго вытокі ў дахрысц. культах, якія ўключалі розныя праяўленні фетышызму, магіі, татэмізмуі да т.п. Элементамі К.р. з’яўляюцца як простыя акты (паклоны, малітвы, пасты, стаянне на каленях іінш.), такі больш складаныя (святы, абрады, набажэнствы, культ святых іінш.). Да іх належаць таксама культавыя збудаванні (храмы, малітоўныя дамы), рэліквіі, адзенне святароў, розныя прыстасаванні для набажэнстваў іінш. Формы К.р. суадносяцца з гіст. формамі рэлігіі: культы татэмічныя, пахавальныя, родавыя, магічныя, анімістычныя (экзаркізм), астральныя, жывёльныя (зоалатрыя), прапіцыяльныя (звязаныя з шанаваннем багоў, якія нібыта кіруюць лёсам як Сусвету, такі кожнага чалавека). Развіццё і ўскладненне К.р., неабходнасць іх абгрунтавання абумовілі з’яўленне спецыфічнай рэліг. супольнасці, храмаў, іерархіі святароў, якія рэгламентавалі К.р. і манапалізавалі права здзяйсняць культавыя дзеянні. К.р. якнайб. даступны элемент рэлігіі і непасрэдна набліжаны да простых вернікаў, стымулюе пачуццёва-рэліг. светаўспрыманне, і ў выніку сам ператвараецца ў самастойны аб’ект веры і шанавання як паказчык рэлігійнасці народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВЕЛ З ВІ́ЗНЫ,
дзеяч Рэфармацыі ў ВКЛ 2-й пал. 16 ст. Быў віленскім суперінтэндантам, «міністрам». Як ідэолаг антыпрыгонніцкай партыі бел.і літоўскіх антытрынітарыяў выступіў на сінодзе ў Іўі (1568) супраць феад. эксплуатацыі, прыгоннай залежнасці сялян, іх цяжкай працы на паноў. Асуджаў існуючую сац. несправядлівасць. Як сведчыць пратакол сінода, П. з В. сцвярджаў: «Я так разумею ітак веру, што сапраўднаму хрысціяніну нельга мець падданых, а тым больш нявольнікаў і нявольніц, бо гэта паганства панаваць над сваім братам, карыстацца з яго поту і крыві. Святое пісанне ясна сведчыць, што Бог стварыў род чалавечы з адной крыві, таму ўсе мы родныя, усе браты».
Літ.:
Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XX в. Мн., 1962;
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в). Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЯД ВАГА́ННЯЎ,
найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), такі для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл.Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ТА,
сцяна, у беларусаў традыц. прылада для лоўлі рыбы на хуткім цячэнні. Уяўляла сабой аднасценную сетку, прывязаную вяроўкамі да двух палак, і абвешаную паплаўкамі і грузілам так, каб яна не танула на дно. У час руху ў вадзе сетка прымала форму жолаба, і рыба збіралася каля яе задняй сцяны. Летам Л. рыбачылі як падвалокай, зімой выкарыстоўвалі як зімовы невад. Была пашырана-пераважна на Брэстчыне і Гродзеншчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВОБО́ДНЫЕ НО́ВОСТИ»,
незалежная інфармацыйна-аналіт. газета. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел.ірус. мовах штотыднёва; у 1994—97 выходзіла пад назвай «Свободные новости плюс». Дае рознабаковую інфармацыю як кіруючых улад, такіапазіц. ім структур. Друкуе інфарм.-аналіт. матэрыялы, культуралагічную, гіст., спарт., мед. інфармацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЕ́КІЙ (Exēkias),
старажытнагрэчаскі ганчар і вазапісец 2-й пал. 6 ст. да н.э. Працаваў у Атыцы. Найбуйнейшы майстар вазапісу чорнафігурнага стылю. Ствараў кампазіцыі як эпічна спакойныя, такі напоўненыя дынамікай, арганічна падпарадкаваныя форме пасудзіны: «Геракл у барацьбе з ільвом», «Аякс з целам Ахіла», «Караблі», «Дыяніс у ладдзі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́ЛІННАЯ АНТЭ́НА,
ненакіраваная антэна ў выглядзе вузкай шчыліны, прарэзанай у плоскім ці крывалінейным метал. экране. Сканструявана так, што выпрамяненне адбываецца толькі ў адну паўпрастору адносна плоскасці экрана. Не мае частак, што выступаюць з экрана, і не парушае тым самым аэра- і гідрадынаміку аб’ектаў (напр., самалётаў, ракет), на якіх яна ўстаноўлена. Выкарыстоўваецца таксама для ўзбуджэння хваляводаў і аб’ёмных рэзанатараў іяк апрамяняльнік у складаных антэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
агульная назва рабочых на промыслах іпрамысл. прадпрыемствах Расіі 17—1-й пал. 19 ст.Асн. масу Р.л. складалі работнікі рачных суднаў, рыбнага, салянога іінш. промыслаў; з канца 17 — пач. 18 ст. іх склад папаўнялі работнікі мануфактур. Кадры Р.л. фарміраваліся як за кошт прыгонных (сяляне-адыходнікі, пасэсійныя сяляне, прыпісныя сяляне), такі вольных наёмных работнікаў, якія з 1760-х г. колькасна пераважалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РЫСА (ад грэч. sarisa кап’ё),
асноўная зброя воінаў-сарысафораў (цяжкай пяхоты і конніцы) у Стараж. Грэцыі, Стараж. Македоніі іінш. дзяржавах у 4—2 ст. да н.э. Першапачаткова С. (даўж. 3 м) выкарыстоўвалася як кідальная і колючая халодная зброя, пазней (даўж. 6—7 м) стала толькі колючай зброяй. Воіны першых 6 шарэнгаў фалангі бралі С. ў руку так, каб яны выдаваліся наперад, утвараючы засцерагальны «дах».