Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭТРАГРА́Д (ад лац. retrogradus якіідзе назад),
праціўнік сацыяльнага і культурнага прагрэсу, чалавек з адсталымі поглядамі, якога наз. таксама рэакцыянерам (напр., доказ рэтраграда, рэтраградскі погляд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАФІКАЦЫ́ЙНАЯ ТУРБІ́НА,
паравая турбіна для адначасовага атрымання электраэнергіі ад генератара, які прыводзіцца ёю ў дзеянне, і цеплавой энергіі ў выглядзе пары, што адпрацавала ў турбіне і ідзе на патрэбы цеплафікацыі.
Ёсць Ц.т. з проціціскам, у якіх уся адпрацаваная пара выкарыстоўваецца для тэхнал. мэт (варкі, сушкі, ацяплення). Звычайна працуюць паралельна з кандэнсацыйнымі турбінамі, якія пакрываюць дэфіцыт электраэнергіі ў эл. сетцы. У Ц.т. з рэгулюемым адборам пары частка пары адводзіцца з 1 або 2 прамежкавых ступеней, астатняя ідзе ў кандэнсатар. Ціск пары, якая адбіраецца, падтрымліваецца ў зададзеных межах сістэмай рэгулявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ВІС (ад лац. gravis цяжкі),
1) тон складоў у стараж.-грэч. мове, які характарызуецца адсутнасцю павышэння голасу. Супрацьпастаўляецца акуту.
2) Від націску ў швед. мове, пры якім склад, што ідзе за складам з асноўным націскам, мае слабы пабочны націск; рух тону пры гэтым характарызуецца як сыходна-ўзыходны.
3) Дыякрытычны знак (`), які абазначае ў франц. мове ступень адкрытасці галосных: pére.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХА́ННЕ РАСЛІ́Н,
працэс акісляльнага распаду вугляводаў (або інш. дыхальных субстратаў) да дыяксіду вугляроду (CO2) і вады, якіідзе з паглынаннем кіслароду. Пры гэтым вызваляецца энергія, што раней назапашваецца пры фотасінтэзе, і выкарыстоўваецца на ўтварэнне багатых энергіяй злучэнняў (часцей у форме АТФ). У ніжэйшых раслін абмен газаў пры дыханні ідзе шляхам дыфузіі праз паверхню клетак, у вышэйшых раслін — праз міжклетнікі, якія пранізваюць усё цела. Найб. інтэнсіўнасцю дыхання вызначаюцца маладыя, хутка растучыя органы і тканкі. У расліны найб. актыўна дыхаюць рэпрадукцыйныя органы, потым лісце, слабей — сцёблы і карані. З заканчэннем перыяду актыўнага росту Д.р. аслабляецца, што звязана з працэсамі старэння пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНЫ ЧЫГУ́Н,
чыгун, у які ўводзяць т. зв. легіруючыя элементы для надання пэўных уласцівасцей (гл.Легіраванне).
Бывае нізкалегіраваны (легіруючых элементаў да 3%), сярэдне- (ад 3 да 10%) і высокалегіраваны (больш за 10%); гарачатрывалы і гарачаўстойлівы (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), анты фрыкцыйны, зносаўстойлівы, немагнітны і інш. Чыгун, у які легіруючыя элементы пераходзяць з руды, наз. прыродналегіраваным. Л.ч. ідзе на блокі цыліндраў, поршні, каленчатыя валы, падшыпнікі, дэталі вузлоў трэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТАРЭ́Я (франц. loterie ад lot жэрабя),
розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных білетаў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне выйгрышаў, частка выкарыстоўваецца арганізатарамі для камерцыйных, дабрачынных і інш. мерапрыемстваў. Латарэйны білет з’яўляецца каштоўнай паперай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае права патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГАНА́ЛЬ (лац. diagonalis ад грэч. diagōnios якіідзе ад вугла да вугла) у геаметрыі, адрэзак прамой, што злучае 2 вяршыні многавугольніка, якія не належаць адной старане, або 2 вяршыні мнагагранніка, якія не размешчаны на адной грані. Калі колькасць вяршынь многавугольніка роўная n, то колькасць дыяганалей роўная n(n−3)/2.
Да арт.Дыяганаль у геаметрыі. 1 — дыяганалі прамавугольніка AC, BD; 2 — дыяганаль паралелепіпеда B1D.