рыбасям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў водах Сярэдняй Еўропы і Сібіры, падвід Я. туркестанскі — у бас. Аральскага мора. На Беларусі трапляецца ў рэках, праточных азёрах, вадасховішчах. Нар. назвы бялізна, вязь, дробнага — пад’язік.
Даўж. каля 70 см, маса да 8 кг. Цела сціснутае з бакоў, луска дробная. Лоб шырокі, пукаты, рот ніжні. Афарбоўка цемнаватая, з залацістым адценнем. Спіна і верхняя ч. бакоў цёмна-сінія, бруха серабрыстае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, зрэдку чырванаватыя, астатнія чырвоныя. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, малюскамі, воднай расліннасцю. Аб’ект промыслу.