Цэнтральны Камітэт ВЛКСМ 10/499; 11/149

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны Камітэт КПЗБ 5/334; 11/149

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны Камітэт КСМЗБ 7/67; 11/150

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны Камітэт КПСС 2/417; 5/343; 10/59; 11/149—150

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ 6/133, 323, 324, 329, 330, 535; 7/113; 11/150

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт 2/547

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КСМЗБ (ЦК КСМЗБ),

вышэйшы кіруючы орган Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі паміж яго з’ездамі і канферэнцыямі. Створаны ў студз. 1924 на I канферэнцыі КСМЗБ (Вільня). Працаваў пад кіраўніцтвам ЦК КПЗБ і ЦК КСМ Польшчы. Складаўся з 5—9 членаў. Друкаваныя органы — газеты і часопісы «Малады камуніст», «Малады змагар», «Камсамолец», «Голас моладзі» і інш. Знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Вільні, Беластоку, Варшаве. У розны час першымі сакратарамі ЦК КСМЗБ сталі І.​Унгер, В.​З.​Харужая, А.​А.​Альшэўскі, Х.​Р.​Гелер, Ф.​Шчапоўскі, М.​С.​Хазан, Д.​Клемпнер, М.​П.​Маслоўскі, І.​В.​Малец, С.​Р.​Анісаў, М.​М.​Дворнікаў, А.​І.​Федасюк.

М.​А.​Бобер.

т. 17, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Балгарскі рэвалюцыйны цэнтральны камітэт 6/97, 345

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цэнтральны Камітэт КПБ 2/271, 273, 506; 3/79, 165; 4/553; 5/330, 403; 6/535, 547, 584; 7/113; 8/285; 11/149

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КПБ (ЦК КПБ),

вышэйшы калектыўны кіруючы орган Камуністычнай партыі Беларусі паміж з’ездамі ў 1924—91. Выбіраўся з’ездам КПБ у складзе членаў і кандыдатаў у члены ЦК. У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, рашэннямі з’ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК КПСС. Да ўтварэння ЦК вышэйшымі кіруючымі органамі Кампартыі рэспублікі былі Цэнтр. бюро КП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б). ЦК КПБ узначальваў усю дзейнасць рэсп. парт. арг-цыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦК КПСС, кіраваў абл., гар., раённымі парт. арг-цыямі, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў. ЦК КПБ фактычна кіраваў работай усіх органаў і грамадскіх арг-цый, вырашаў усе гал. пытанні дзярж. і грамадскага жыцця Беларусі. Праводзіў не менш як 1 пленарнае пасяджэнне ў 4 месяцы; паміж пленумамі дзейнічалі Бюро і Сакратарыят ЦК КПБ, якія выбіраліся ЦК КПБ.

М.​Ф.​Шумейка.

т. 17, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)