эфектыўная фіз. велічыня, якая характарызуе спектральную шчыльнасць эл.-магн. выпрамянення цел, што маюць суцэльны спектр. Роўная т-ры абсалютна чорнага цела таго ж вуглавога памеру, што і цела, выпрамяненне якога вывучаецца і якое дае такіж паток выпрамянення на хвалі дадзенай даўжыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДО́ВІЧЫ,
катэгорыя насельніцтва Стараж. Русі, якая знаходзілася ў залежнасці ад гаспадара ў адпаведнасці з «радам» (дамовай). Паводле свайго юрыд. становішча Р. блізкія да закупаў. «Руская праўда» прадугледжвала за забойства Р. такіж штраф, як і за забойства халопа або смерда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́БЕДЗЬ»,
прыватнаўласніцкі герб у Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне, якім карысталася больш за 220 родаў, у т. л. Даўгялы, Доўгірды, Дунін-Марцінкевічы, Гінвілы, Галоўчынскія, Завішы, Матушэвічы, Тальвашы, Шэметы, Юндзілы. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранага лебедзя. Клейнод — над прылбіцай з каронай такіж самы лебедзь. Вядомы з 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЫРАКО́МЛЯ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Булгакі, Вайніловічы, Грахольскія, Кандратовічы, Пуцяты. Мае ў чырв. полі сярэбраны знак у выглядзе лац. літары W (як у гербе «Габданк»), на ім сярэбраны крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай такіж знак з крыжам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́РАБ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 180 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Ажэшкі, Дамброўскія, Дзяконскія, Ласкія, Русоцкія, Эйсманты. Мае ў чырв. полі выяву залатога карабля з ільвінымі галовамі спераду і ззаду і мураванай вежай з зубцамі. Клейнод — на прылбіцы з каронай такіж карабель з вежай. У Польшчы вядомы з канца 13 ст., спачатку меў выяву карабля з мачтай і ветразем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭА́Т (ад лац. laureatus увенчаны лаўрам),
асоба, якой прысуджана дзярж. або міжнар. прэмія, а таксама пераможца мастацкіх конкурсаў. Тэрмін «Л.» узнік у Стараж. Грэцыі, дзе ганаровым вянком з галінак лаўра ўзнагароджваліся пераможцы якіх-н. спаборніцтваў. Такіж звычай існаваў у Стараж. Рыме. Звычай узнагароджваць пераможцаў лаўровым вянком захаваўся да цяперашняга часу. У Рэспубліцы Беларусь Л. называюць асоб, якім прысуджана дзярж. прэмія, а таксама пераможцаў конкурсаў музыкантаў, майстроў эстрады, спарт. спаборніцтваў і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ДАВАЕ СПАЛУЧЭ́ННЕ аперацыя замены ўсіх элементарных часціц, што ўдзельнічаюць у якім-н. узаемадзеянні, на адпаведныя ім антычасціцы. Доследным шляхам устаноўлена, што гравітацыйныя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні пры З.с. не мяняюцца. Для кожнага працэсу, які адбываецца з пэўнымі часціцамі, існуе такіж працэс для іх антычасціц. Наяўнасць сіметрыі адносна З.с. ў гэтых узаемадзеяннях прывяло да ўвядзення зарадавай цотнасці. Пры слабых узаемадзеяннях сіметрыя адносна З.с. адсутнічае, што вынікае з незахавання пры гэтым прасторавай цотнасці. Гл. таксама Людэрса—Паўлі тэарэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЖА́НДРА МНАГАСКЛА́ДЫ,
сферычныя мнагасклады, спецыяльная сістэма мнагаскладаў з паслядоўна ўзрастаючымі ступенямі. Уведзены А.М.Лежандрам і незалежна П.С.Лапласам (1782—85).
Л.м. артаганальныя на адрэзку [1, 1] з вагой 1 (гл.Артаганальная сістэма), і для n = 0, 1, 2, ... вызначаюцца формулай
. Характар збежнасці прыкладна такіж, як і ў шэрагаў Фур’е. Дыферэнцыяльнае ўраўненне для Л.м. узнікае пры раздзяленні пераменных у Лапласа ўраўненні ў сферычных каардынатах. Гл. таксама Сферычныя функцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВЕ́ДЗЕНАЯ МА́СА,
фізічная велічыня, якая характарызуе размеркаванне мас у рухомай мех., электрамех. ці інш. сістэме. Залежыць ад фіз. параметраў сістэмы (мас, момантаў інерцыі, індуктыўнасцей і інш.) і закону яе руху. У прасцейшым выпадку сістэмы двух узаемадзейных цел з масамі M і m П.м. роўная μ = Mm/(M + m), пры гэтым формула для кінетычнай энергіі сістэмы мае такіж выгляд, як для матэрыяльнага пункта: T = μ v2/2, дзе ν — скорасць некаторага характэрнага пункта (напр., цэнтра мас) сістэмы, да якога прыводзіцца яе маса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ Элем Германавіч (н. 9.7.1933, г. Валгаград, Расія),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1964). Раннія фільмы вылучаюцца схільнасцю да сатыры і эксцэнтрыкі: «Шчыра запрашаем, ці Пабочным асобам уваход забаронены» (1964), «Прыгоды зубнога ўрача» (1965). Трагізм, складанасць маральных калізій, глыбокі псіхалагізм уласцівы фільмам «Агонія» (1974, прыз Міжнар. асацыяцыі кінапрэсы, Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1982), «І ўсё-жтакі я веру...» (1976), «Ларыса» (1980, дакумент., кароткаметражны фільм), «Развітанне» (1983), «Ідзі і глядзі» (1985, паводле «Хатынскай аповесці» А.Адамовіча; залаты медаль на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі 1985).