электрычны апарат у выглядзе індуктыўнасці шпулі. Прызначаныдля кампенсацыі ёмістаснай праводнасці працяглых ЛЭП (т. зв. папярочная кампенсацыя), абмежавання токаў кароткага замыкання, кампенсацыі ёмістасных токаў замыкання на зямлю, згладжвання пульсацый току ў ланцугах выпрамнікоў, абмежавання контурных токаў у ланцугах рэверсіўных выпрамнікоў. Высакавольтныя Рэ. прызначаныдляЛЭП, нізкавольтныя — для пераўтваральнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ЕР (ад англ. player),
малагабарытны магнітафон (ці магнітола), прызначаны толькі для узнаўлення фанаграм, звычайна праз навушнікі. Адрозніваецца адсутнасцю ўзмацняльніка запісу, гучнагаварыцеляў і інш. Існуюць таксама пішучыя П. Відэаплеерпрызначаныдля ўзнаўлення відэафільмаў праз тэлевізар ці на малагабарытным вадкакрышталічным экране. Ад відэамагнітафона адрозніваецца адсутнасцю радыёканала для запісу тэлевіз. праграм. Носьбітамі інфармацыі для П. з’яўляюцца аўдыё- і відэакасеты з магн. стужкай, кампакт-дыскі (у т. л. лазерныя і магнітааптычныя), а таксама цвердацельныя прылады памяці. Існуюць П., якія маюць выхад для падключэння да камп’ютэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ВОЙСКІ.
Вайсковыя часці і падраздзяленні для забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл і вырашэння ўласцівых ім задач. Уключаюць злучэнні, вайск. часці, арганізацыі: сувязі, інжынерныя, радыяцыйнай, хім. і біял. абароны, чыгуначныя, аўтамабільныя, дарожныя, тэхн. забеспячэння і інш.Войскі сувязіпрызначаныдля разгортвання і эксплуатацыі сістэм сувязі і забеспячэння кіраўніцтва войскамі (сіламі) ва ўсіх відах іх баявой дзейнасці. Уваходзяць у склад відаў і родаў войск. На іх ускладзены задачы па разгортванні і эксплуатацыі на пунктах кіравання сродкаў сувязі і аўтаматызаванай сістэмы кіравання (АСУ), па тэхн. забеспячэнні сувязі і АСУ, правядзенні арганізац. і тэхн. мерапрыемстваў па бяспецы сувязі і радыётэхн. забеспячэння, па радыёлакацыйным і радыёсвятлотэхнічным забеспячэнні палётаў авіяцыі. Інжынерныя войскіпрызначаныдля выканання найб. складанага інж. забеспячэння баявых дзеянняў аб’яднанняў, злучэнняў і вайск. часцей родаў войск, спец. войск відаў Узбр. Сіл, а таксама для выкарыстання інж. боепрыпасаў супраць праціўніка. Яны ўключаюць злучэнні, вайск. часці і падраздзяленні інж. разведкі, інж.-сапёрныя, інж. загарод, інж.-пазіцыйныя, пантонна-маставыя, інж.-маскіровачныя, інж.-тэхн. і інш.Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароныпрызначаныдляхім. забеспячэння баявых дзеянняў. Складаюцца з часцей і падраздзяленняў, якія выконваюць задачы па радыяцыйнай, хім. і неспецыфічнай біял. (бактэрыял.) разведцы, дэзактывацыі, дэгазацыі і дэзінфекцыі ўзбраення, ваен. тэхнікі, транспарту, абмундзіравання, інш. матэрыяльных сродкаў, а таксама дэгазацыі і дэзактывацыі мясцовасці. У склад іх уваходзяць таксама падраздзяленні для выкарыстання агнямётна-запальных сродкаў і маскіровачных дымоў. Чыгуначныя войскіпрызначаныдлятэхн. прыкрыцця, аднаўлення, буд-ва і эксплуатацыі чыг. ліній з мэтай забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл у ваен. час; у мірны час выкарыстоўваюцца длятэхн. прыкрыцця і павелічэння прапускной здольнасці існуючых ліній. Створаны ў студз. 1992 паводле пастановы СМ Рэспублікі Беларусь, складаюцца з часцей, прызначаных для збудавання землянога палатна, мастоў, рамонту чыг. тэхнікі і інш., а таксама інш.спец. падраздзяленняў. Аўтамабільныя войскіпрызначаныдля падвозу матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой дзейнасці і штодзённага жыцця войск, перавозкі асабовага складу, эвакуацыі параненых і хворых, маёмасці і трафеяў. Складаюцца з органаў кіравання, аўтамаб. брыгад, батальёнаў, рот, узводаў і інш. падраздзяленняў. Дарожныя войскіпрызначаныдля выканання задач дарожнага забеспячэння. Складаюцца з дарожна-каменданцкіх і Мостабудаўнічых часцей і падраздзяленняў.
А.Л.Самовіч, В.А.Юшкевіч.
Воіны 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь на аператыўна-тактычным вучэнні «Бярэзіна-2002».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНЫ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
від легкавога аўтамабіля, абсталяванага для заняткаў аўтамабільным спортам. Адрозніваюць С.а. дарожнага тыпу і спецыяльныя.
Бываюць 2- і 4-месныя з адкрытым ці закрытым кузавам. На С.а. устанаўліваюць выбухабяспечны паліўны бак, рамяні бяспекі, асобныя прыводы тармазоў задніх і пярэдніх колаў і інш. С.а. дарожнага тыпу выпускаюцца на базе серыйных аўтамабіляў і ў параўнанні з імі маюць рухавікі павялічанай магутнасці, палепшаныя дынамічныя якасці, павышаную ўстойлівасць і інш.Прызначаныдля спаборніцтваў на горных трасах, ралі і інш. Спецыяльныя С.а. вырабляюць з выкарыстаннем толькі асобных вузлоў і дэталей серыйных аўтамабіляў. Прызначаныдля шашэйна-кальцавых гонак на вял. дыстанцыі (на кароткіх дыстанцыях карыстаюцца гоначнымі аўтамабілямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаныдля рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЗЕЛЬ-ТРАЛЕЙВО́З,
грузавая транспартная машына з электрарухавікамі, якія сілкуюцца ад кантактнага проваду, і дызелем, што выкарыстоўваецца на ўчастках, дзе пракладка кантактнага проваду немэтазгодна. Д.-т. прызначаныдля перамяшчэння парод у кар’ерах і дляінш. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЯ́РЫ ПАЛЯРО́ІДНЫЯ, акуляры палярызацыйныя,
акуляры, у аправу якіх устаўлены палярызацыйныя святлафільтры (паляроіды). Прызначаныдля паасобнага назірання стэрэапары абодвума вокамі (кожнае вока бачыць толькі тую выяву стэрэапары, якая прызначана для гэтага вока). Выкарыстоўваюць для прагляду чорна-белых і каляровых стэрэаскапічных фотавыяў і кінафільмаў, якія праецыруюцца праз палярызацыйныя святлафільтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫЗЁР,
пакаёвы кандыцыянер накіраванага дзеяння, прызначаныдля ўвільгатнення, частковага ахаладжэння і ачысткі ад пылу паветра. Работа К. заснавана на эфекце выпарэння вады. Мае вентылятар для засмоктвання паветра, помпу, фільтры, прылады дляаўтам. рэгулявання т-ры і адноснай вільготнасці паветра. Прапускае да 500 м³ паветра за гадзіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВАДЗЯ́ШЧЫ,
ваеннаслужачы, які прызначаныдля выстаўлення падначаленых яму вартавых на пасты, для праверкі нясення імі службы і своечасовай змены вартавых. На Беларусі абавязкі і правы Р. вызначаны ў Статуце гарнізоннай і каравульнай службаў Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Гл. таксама Каравул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРЫТЫ́Ў (франц. apèritif),
спіртны напітак, прызначаныдля ўзбуджэння апетыту. Ужываецца перад ежай. Як аперытыў выкарыстоўваюць звычайна вермут, херас, моцныя спіртныя напіткі, разбаўленыя фруктовым сокам, тонікам, мінер. вадою і інш.