ПЕРАМЯШЧЭ́ННЕў механіцы, вектар, які характарызуе змену стану матэрыяльнага пункта (часціцы) адносна выбранай сістэмы адліку за пэўны прамежакчасу. Вызначаецца прырашчэннем (зменай) радыус-вектара
часціцы за пэўны канечны прамежакчасу
:
, дзе r1 і r2 — радыус-вектары рухомай часціцы ў момант часуt1 і t2 адпаведна. Элементарнае П. за малы прамежакчасуdt вызначаецца формулай
, — скорасць часціцы. Адзінка модуля П. ў СІ — метр.
Элементарнае перамяшчэнне часціцы за малы прамежакчасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РНЫЯ СУ́ТКІ,
прамежакчасу паміж дзвюма паслядоўнымі аднайм. кульмінацыямі пункта вясенняга раўнадзенства на адным і тым жа геагр. мерыдыяне; прамежакчасу, роўны перыяду вярчэння Зямлі адносна зорак. Гл. таксама Суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС СІ́ЛЫ,
вектарная велічыня роўная здабытку сярэдняга значэння сілы на прамежакчасу яе дзеяння; асн. характарыстыка мех.ўдару. І.с. роўны змене імпульсу цела :
, дзе — сярэдняе значэнне сілы, Δt — прамежакчасу дзеяння сілы. Адзінка І.с. у СІ — ньютан∙секунда (Н∙с).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОД,
прамежакчасу, блізкі па працягласці да перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. У астраноміі вылучаюць: сідэрычны (зорны) год, які адпавядае аднаму бачнаму абароту Сонца па нябеснай сферы адносна нерухомых зорак, складае 365,2564 сярэдніх сонечных сут; трапічны год — прамежакчасу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі цэнтра Сонца праз пункт веснавога раўнадзенства (365,2422 сут); анамалістычны год — прамежакчасу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Сонца праз перыгей яго бачнай геацэнтрычнай арбіты (365,2596 сут); драканічны год — час, за які Сонца вяртаецца да таго ж (узыходнага і сыходнага) вузла арбіты Месяца на экліптыцы (346,620 сут); працягласць гэтых гадоў прыведзены для 1900; каляндарны год мае 365 сут для звычайных гадоў і 366 сут для высакосных гадоў; месячны год роўны 12 сінадычным месяцам (у сярэднім 354,367 сут).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СЯЦ каляндарны, адзінка вымярэння прамежкаў часу ў розных каляндарных сістэмах.
Адрозніваюць М.: сінадычны (29,5306 сут) — перыяд змен фаз Месяца; сідэрычны (27,3217 сут) — перыяд абарачэння Месяца вакол Зямлі адносна зорак, трапічны (27,3216 сут) — перыяд вяртання Месяца да той самай даўгаты, анамалістычны (27,5546 сут) — прамежакчасу, за які Месяц паслядоўна праходзіць праз перыгей сваёй арбіты; драканічны (27,2122 сут) — прамежакчасу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Месяца праз адзін і той жа вузел сваёй арбіты. Гл. таксама Год, Каляндар і арт. пра асобныя месяцы года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙМЕР (англ. timer ад time час; адзначаць час),
лічыльнік часу, які выдае сігнал праз зададзены прамежакчасу. Выкарыстоўваецца як прылада, якая ўключае (выключае) машыну ці інш. апарат прамысл. або быт. прызначэння пасля сканчэння зададзенага прамежку часу.