МАТСО́Н Герман Пятровіч (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж.паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ пры СНКСССР па БССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЬ Піліп Дзям’янавіч (1890, в. Масева Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 27.11.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Вучыўся ў Баршаўскім тэхн. вучылішчы. З 1905 працаваў у Варшаве, Маскве, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваен. камісарам аднаго з раёнаў г. Масквы. З 1918 у органах дзяржбяспекі: чл. Кантрольнай калегіі ВЧК, нач. асобага аддзела ВЧК на Зах. фронце і інш. У 1924—25 старшыня Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР і адначасова паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ пры СНКСССР па Зах. краі. Удзельнік аперацыі па арышце ў Мінску Б.В.Савінкава. З 1926 паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ па Далёкаўсх. краі, АДПУСССР у Ленінградскай ваен. акрузе і Ленінградскай вобл. З 1934 нач. упраўлення НКУССССР па Ленінградскай вобл. У снеж. 1934 арыштаваны і зняволены на 3 гады «за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў», якія прывялі да гібелі С.М.Кірава. 27.11.1937 паўторна асуджаны і пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЛЯР Раман Аляксандравіч (1894, Вільня, паводле інш. звестак Беластоцкае ваяв., Польшча — 2.9.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 2-га рангу (1935). Вучыўся ў Петраградскім ун-це (1915—17). У 1917—19 старшыня ВРК Літвы, член Прэзідыума і сакратар ЦВКЛіт.-Бел. ССР. З 1920 у органах ВЧК і АДПУ РСФСР. У 1924 удзельнічаў у аперацыі «Сіндыкат-2» па захопе ў Мінску Б.В.Савінкава і разгроме яго падп. арг-цыі. У 1925—29 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ пры СНКСССР па Зах. краі. З 1929 паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ і нач. УНКУС СССР па Паўн.-Каўказскім краі, Сярэдняй Азіі, Саратаўскай вобл.Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1925—29. Чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР у 1919, ЦВКБССР у 1927—29, ЦВКСССР у 1929—37. Неабгрунтавана арыштаваны 15.5.1937 як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай» і агент польск. разведорганаў. 2.9.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛА́ННІК,
дыпламатычны прадстаўнік, які часам узначальвае дыпламат. місію. Яго афіц. найменне часта залежыць ад акрэдытуючай дзяржавы (надзвычайны П., паўнамоцны міністр і інш.). Калі П. узначальвае місію, ён акрэдытуецца пры кіраўніку дзяржавы знаходжання, яму даецца даверчая грамата, падпісаная кіраўніком акрэдытуючай дзяржавы. Паводле Венскага рэгламенту аб класіфікацыі дыпламат. агентаў 1815 П. аднесены да 2-га класа дыпламат. прадстаўнікоў, больш нізкага па міжнар.-прававым статусе, чым пасол. Карыстаецца тымі ж правамі і прывілеямі, што і кіраўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў інш. класаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ Рыгор Якаўлевіч (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцныпрадстаўнікАДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́ Уладзімір Лявонавіч (н. 5.8.1946, в. Вішкавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1973), Дыпламат. акадэмію МЗССССР (1987). Працаваў у пасольстве СССР у Польшчы, цэнтр. апараце МЗССССР. У 1991—92 нам. міністра, у 1994—97 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1992 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы, у 1994 — у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, з 1997 — у Францыі, па сумяшчальніцтве ў Іспаніі і Партугаліі; пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА. Неаднаразова ўзначальваў дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на сесіях Ген. Асамблеі ААН, інш.міжнар. форумах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 22.2.1953, г. Ленінакан, цяпер г. Гюмры, Арменія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1975). З 1975 у Мін-ве замежных спраў Беларусі: пам. міністра замежных спраў, нам.нач. аддзела міжнар. арг-цый. З 1991 нам. пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН (Нью-Йорк). З 1993 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь, у 1993—97 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, у 2001—03 — у Бельгіі, адначасова пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрап. супольнасцях, НАТО па сумяшчальніцтве. У 1997—2001 1-ы нам. міністра, з сак. 2003 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
літоўскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). У 1920—39 паўнамоцныпрадстаўнік Літвы ў СССР. З 1939 у Парыжы. Пісаў на рус. (зб-кі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зб-кі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Гал. тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутр. драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура маст. вобраза. Перакладаў на рус. мову Дж.Байрана, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, К.Гамсуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІК Леанід Пятровіч (н. 13.7.1948, г. Барысаў Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.эканам.н. (1997). Засл. работнік прамысловасці Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1977), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1989). З 1976 пам. пракурора г. Барысава, з 1978 старшыня прафс.к-та Барысаўскага з-да аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985—92 дырэктар Барысаўскай швейнай ф-кі. У 1995—98 чл. Калегіі, Паўнамоцныпрадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міждзярж. эканам. к-це Эканам. саюза СНД. З 1996 чл. Выканаўчага к-та Супольнасці (Саюза) Беларусі і Расіі. З лют. 1998 нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1990—95 дэпутат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па эканам. рэформе, эканам. самастойнасці і суверэнітэце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТШТЭ́ЙН Фёдар Аронавіч (26.2.1871, г. Каўнас, Літва — 30.8.1953),
савецкі гісторык, дыпламат.Акад.АНСССР (1939). У 1890—1920 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. З 1895 чл.англ.С.-д. федэрацыі, з 1911 адзін з лідэраў левага крыла Брыт.сацыяліст. партыі. Удзельнічаў у стварэнні кампартыі Вялікабрытаніі (1920). У 1920—23 паўнамоцныпрадстаўнік РСФСР у Іране. У 1922—26 правадз.чл. Сацыялістычнай (з 1924 — Камуніст.) акадэміі. У 1923—30 адказны рэд.час. «Международная жизнь». У 1924—25 дырэктар Ін-та сусв. гаспадаркі і сусв. палітыкі. У 1927—45 чл.гал. рэдакцыі Вял.Сав. Энцыклапедыі. Працы па гісторыі рабочага руху, каланіяльнай палітыкі і міжнар. адносін: «З гісторыі пруска-германскай імперыі» (1948), «Захоп і закабаленне Егіпта» (2-е выд. 1959).