ваенныя дзеянні паміж ханам Вялікай Арды Ахматам і вял. князем маскоўскім Іванам III у 1480. У 1476 Іван III прыпыніў выплату Ардзе штогадовага грашовага «выхаду», які збіраўся з рус. зямель з часоў Батыя. Хан Ахмат, заняты барацьбой з Крымскім ханствам, толькі ў 1480 вырашыў пачаць актыўныя дзеянні супраць маскоўскага княства. Ён правёў перагаворы з вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам IV аб ваен. дапамозе. Іван III у сваю чаргу заключыў ваен. саюз з крымскім ханам Менглі-Гірэем (сапернікам Ахмат-хана) і дамовіўся пра выступленне яго супраць Казіміра IV. У студз. 1480 супраць Івана III паўсталі яго браты Барыс і Андрэй Большы, незадаволеныя ўзмацненнем улады вял. князя. Выкарыстаўшы гэтыя абставіны, восенню Ахмат распачаў свой паход. Імкнучыся абысці р. Ака, 8 кастр. Ахмат падышоў да прытока Акі р. Угра. Яго спроба фарсіраваць раку была адбіта сынам Івана III Іванам Маладым і братам вял.кн. Андрэем Меншым. Ахмат адышоў, верагодна, да Варатынска, дзе стаў чакаць падыходу Казіміра IV. Іван III, замацаваўшыся ў г. Крэменец, з мэтай выйграць час пачаў перагаворы з Ахматам. 30 вер.—3 кастр. Іван III паразумеўся з мяцежнымі братамі, і іх палкі прыйшлі ў Крэменец. 26 кастр. Угра замерзла. Аднак Ахмат, даведаўшыся пра месцазнаходжанне войск братоў Івана III і не атрымаўшы дапамогі ад саюзніка (у гэты час Менглі-Гірэй напаў напаўд. землі ВКЛ), не адважыўся наступаць. 11 ліст.тат.-манг. войскі адышлі напоўдзень. 6 студз. 1481 Ахмат быў забіты пры сутычцы з войскамі цюменскага хана Ібака, і ў Вял. Ардзе пачаліся міжусобіцы. Гэтыя падзеі паклалі канец мангола-тат. панаванню і Рус. дзяржава стала суверэннай.
Літ.:
Насонов А.Н. История русского летописания XI — начала XVIII в М., 1969. С 418—435;
Базилевич К.В. Внешняя политика Русского Централизованного государства. Вторая половина XV в. М., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДЗЁННАЯ ЛІ́НІЯ,
лінія перасячэння плоскасці нябеснага мерыдыяна з плоскасцю матэм. гарызонта. На перасячэнні з нябеснай сферай дае пункты Пн і Пд. Уздоўж П.л. падае цень у сапраўдны поўдзень. Напрамак П.л. супадае з напрамкам геагр. мерыдыяна ў дадзеным пункце паверхні Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе возера Арэхаўскае. Цэнтр сельсавета. За 22 кмнаПоўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Маларыта, 74 км ад Брэста. 794 жыхароў, 257 двароў (1994). Сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, аддзяленне сувязі. Царква. Магіла ахвяраў фашызму. Стаянкі каменнага веку.
германскі ваен. дзеяч. Ген.-фельдмаршал (1942). Скончыў ваен. акадэмію (1914). У арміі з 1906, удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1935—38 нач. Аператыўнага ўпраўлення і 1-ы обер-кватармайстар Генштаба сухап. войск. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба групы армій «Поўдзень» у Польскую кампанію 1939, потым групы армій «А»; у Французскую кампанію 1940 камандзір 38-га корпуса; камандзір 56-га танк. корпуса (1941) і кіраўнік баявых дзеянняў (жн. — ліст. 1942) у раёне Ленінграда, каманд. 11-й арміяй у Крыме (вер. 1941 — ліп. 1942), групамі армій «Дон» у раёне Сталінграда (з ліст. 1942) і «Поўдзень» на Украіне (люты 1943 — сак. 1944). Адхілены ад камандавання і залічаны ў рэзерв з-за рознагалоссяў з А.Гітлерам. У 1949 асуджаны брыт.ваен. трыбуналам на 18 гадоў зняволення, у 1952 вызвалены. Аўтар кніг успамінаў «Страчаныя перамогі» (1955) і «З салдацкага жыцця, 1887—1939» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙТЫ́ЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзеньна Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫДЫЗА́ЦЫЯ,
працэс эвалюцыі ландшафту ў бок павелічэння сухасці клімату (перавышэння патэнцыяльнага выпарэння над колькасцю ападкаў). Можа прыводзіць да апустыньвання, дэградацыі і разбурэння біялагічнага жыцця ландшафту і страты яго прыродна-эканамічнага патэнцыялу, што звычайна назіраецца ў раёнах, прылеглых да пустыняў (напрыклад, пустыня Сахара штогод пашырае свае межы наПоўдзень у сярэднім на 5 км). Фактары, што выклікаюць арыдызацыю, — змены клімату і антрапагенныя ўздзеянні. Умовы мэтанакіраванага змяншэння арыдызацыі — павышэнне культуры землекарыстання ў арыдных раёнах, арашэнне, аднаўленне страчанага расліннага покрыва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ШКІ [ад грэч. tropikos (kyklos) круг павароту],
геаграфічныя паралелі, адлеглыя на 23°27′наПн і на П ад экватара. Называюцца адпаведна Паўночны, або Т. Рака, і Паўднёвы, або Т. Казярога. У дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) Сонца знаходзіцца ў поўдзень у зеніце для месц, якія ляжаць наПаўн. Т., у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) — для месц, якія ляжаць наПаўд. Т. Часам Т. наз. усю шыротную зону, якая заключана паміж Паўн. і Паўд. Т. — экватарыяльны пояс і 2 трапічныя паясы Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОК (Broch) Олаф (4.8.1867, г. Хортэн, Нарвегія — 28.1.1961),
нарвежскі мовазнавец-славіст. Праф. ун-та ў Осла (1900). Стваральнік слав. апісальнай фанетыкі. Даследуючы слав. мовы, значную ўвагу аддаваў бел. мове і яе дыялектам («Пра адзін беларускі дыялект напоўдзень ад Вільні», 1957). Аўтар прац: «Нарыс фізіялогіі славянскай мовы» (1910), «Гаворкі на захад ад Масальска» (1916). Пераклаў нанарв. мову «Ганну Карэніну» Л.Талстога і «Братоў Карамазавых» Ф.Дастаеўскага.
Тв.:
Studien von der slovakisch-kleinrussischen Sprachgrenze im östlichen Ungarn. [T. 1—2]. Kristiania, 1897—99;
Die Dialekte des südlichsten Serbiens. Wien, 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПАСНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, лісце якіх размешчана ў напрамку Пн—Пд. Лісце К.р. у поўдзень паварочваецца рабром да сонечнага святла. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу пры гэтым не зніжаецца, але расліны пазбягаюць празмернага выпарэння вады і перагравання. Звычайна трапляюцца ў стэпах, паўпустынях і інш. месцах з моцнай інсаляцыяй. Напр., у Аўстраліі — эўкаліпты, у Паўн. Амерыцы — сільфіум. На Беларусі ў агародах, на пустках і ў садах расце салата компасная (Lactuca serriola) — двухгадовая расліна сям. складанакветных выш. 60—120 см з бледна-жоўтымі кветкавымі кошыкамі і лісцем, павернутым рабром да сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕГЕРМА́НСКІ КАНА́Л,
суднаходны канал у Германіі, які злучае рэкі Эмс, Везер і Эльбу, а праз сістэму каналаў — р. Рэйн з р. Одэр. Даўж. 325 км, мінім.глыб. 3 м; 3 шлюзы, суднапад’ёмнікі, прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1 тыс.т. Адкрыты ў 1938. Канал мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. У 1976 ад С.к. пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Поўдзень) ад г. Вольфсбург да нізоўяў р. Эльба і далей да ўзбярэжжа Паўн. мора (г. Любек). Гал. парты: Оснабрук, Гановер, Браўншвайг, Берлін.