РУХЛЕ́ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1977),
генерал-маёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваенна-паветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. З 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял.Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнікштабаВПСЧырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.-Зах. франтах, нам. начальніка штабаПаўд.-Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРЭ́ЦЯЕ АДДЗЯЛЕ́ННЕ» Уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі,
орган паліт. вышуку і следства ў Расіі ў 1826—80. Кіраўнікі: гал.начальнік (адначасова шэф жандараў) і ўпраўляючы (у 1839—71 адначасова нач.штаба корпуса жандараў). Складалася з 5 экспедыцый, агульнага архіва, 2 сакрэтных архіваў і друкарні. Выканаўчыя органы: установы і вайсковыя часці корпуса жандараў (гл.Жандармерыя). «Т.а.» выявіла сваю неэфектыўнасць у барацьбе з рэв.народніцтвам канца 1870-х г. (у 1879 у яго кіруючы апарат пранік агент «Народнай волі» М.В.Клетачнікаў) і ў жн. 1880 скасавана, функцыі перададзены Дэпартаменту паліцыі МУС. Гал. начальнікі «Т.а.»: А.Х.Бенкендорф (1826—44), А.Ф.Арлоў (1844—56), В.А.Далгарукі (1856—66), П.А.Шувалаў (1866—74), А.Л.Патапаў (1874—76), М.У.Мезянцоў (1876—78, забіты), А.Р.Дрэнтэльн (1878 — сак. 1880), П.А.Чарэвін (сак. — жн. 1880).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ЎНАЯ РАСПАРА́ДЧАЯ КАМІ́СІЯпа ахове дзяржаўнага парадку і грамадскага спакою,
часовы надзвычайны орган дзярж. улады ў Рас. імперыі ў лют.—жн. 1880. Засн. ва ўмовах рэальнай пагрозы жыццю імператара Аляксандра II з боку рэвалюцыянераў (замах, учынены 5.2.1880 С.М.Халтурыным). Гал. задача — аб’яднанне ўсіх карных органаў для барацьбы з рэв. рухам. Вяла расследаванне па справах аб паліт. злачынствах у Пецярбургу і навакольнай мясцовасці, ажыццяўляла нагляд за такімі справамі ў Расіі. Усяго праведзены 5 пасяджэнняў. Камісіі часова падпарадкоўваліся Трэцяе аддзяленне і Корпус жандараў. Членамі Вярхоўнай распарадчай камісіі былі М.Т.Лорыс-Мелікаў (гал.начальнік), К.П.Пабеданосцаў, нач.штаба Пецярбургскай ваен. акругі ген. А.К.Імерэцінскі, сенатары М.Е.Кавалеўскі, І.І.Шамшын і П.А.Маркаў, ген.-маёр світы М.І.Бацьянаў і інш. (усяго 11 чал.). Скасавана па ініцыятыве Лорыс-Мелікава.
Літ.:
Зайончковский П.А. Кризис самодержавия на рубеже 1870—1880-х гг.М., 1964. С. 148—229.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БІН Іцхак (1.3.1922, г. Іерусалім, Ізраіль — 4.11.1995),
ваенны, дзярж. і паліт. дзеяч Ізраіля. Генерал. Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). З 1943 чл. Пальмаха — ударных атрадаў яўр. сіл самаабароны ў Палесціне. Ў час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандзір брыгады. У 1956—59 камандуючы Паўн.ваен. акругай, потым на штабных пасадах, у 1964—68 начальнікГен.штабаўзбр. сіл Ізраіля. З 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. З 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974—77 старшыня Паліт.к-та Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм’ер-міністр Ізраіля. У 1984—90 міністр абароны Ізраіля. З лют. 1992 старшыня Партыі працы, з чэрв. 1992 прэм’ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынгтоне (1994). Забіты яўр. фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі. Нобелеўская прэмія міру 1994 (з Я.Арафатам і Ш.Перасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАБА́ЕЎ Віктар Максімавіч (н. 16.5.1930, г. Новарасійск, Расія),
бел. спявак (бас). Нар.арт. Беларусі (1964). З 1950 у Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваен. акругі. З 1958 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх бел. кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я.Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Начальнікштаба («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера). Найб. значныя партыі: Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), цар Дадон («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Паскуале («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Уберта («Служанка-пані» Дж.Б.Пергалезі), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В.А.Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), Агамемнан («Арэстэя» С.Танеева), Фрол Баеў («У буру» Ц.Хрэннікава), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова.
Літ.:
Жураўлёў Дз.М. Віктар Чарнабаеў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3;
Первякова Н.А. А шлях — ён у кожнага свой // Тэатр. Мінск. 1980. №3.
І.В.Глушакоў.
В.М.Чарнабаеў.В.Чарнабаеў (злева) у ролі Дона Паскуале.