Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІРА́ЛЬНЫПУНКТ (НП),
спецыяльна абсталяванае і замаскіраванае месца для назірання за дзеяннямі праціўніка, сваіх войск і за мясцовасцю (акваторыяй), а таксама для засякання цэляў і карэкціроўкі агню. Робіцца ва ўсіх відах бою. Пры наступленні Н.п. можа знаходзіцца на танках, баявых машынах пяхоты, бронетранспарцёрах, верталётах і інш.; у абароне размяшчаецца ў збудаваннях, абсталёўваецца сховішчамі для асабовага складу, неабходнымі прыладамі назірання і сродкамі сувязі. Бываюць асн., запасныя, падманныя і спец. (артыл., інж. і інш.). У аб’яднаннях, злучэннях і часцях Н.п. ствараюцца звычайна з сіл і сродкаў каманднага пункта (гл.Пункт камандны) і з’яўляюцца яго элементам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТ КАМА́НДНЫ,
месца, з якога ажыццяўляецца кіраўніцтва войскамі ў час падрыхтоўкі і ў ходзе ваен. дзеянняў. У часцях, злучэннях і аб’яднаннях звычайна ствараюцца П.к.; асн., перадавыя і запасныя, рухомыя і стацыянарныя, паветр., наземныя і падземныя (у залежнасці ад прызначэння, роду і віду войск). Адным з элементаў П.к. з’яўляецца назіральныпункт. Ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Беларусі, на П.к. могуць размяшчацца разлікі (ВПС, ППА і інш.), якія нясуць баявое дзяжурства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТЫФІКАЦЫ́ЙНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
інжынерныя пабудовы для эфектыўнага выкарыстання зброі, размяшчэння і аховы ўзбраення, ваен. тэхнікі, войск і насельніцтва ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка і інш. Падзяляюцца на палявыя і доўгатэрміновыя. Палявыя Ф.з. будуюцца ў ваен. час з выкарыстаннем мясц. матэрыялаў, а таксама элементаў і канструкцый прамысл. вытв-сці; бываюць адкрытага (акопы, траншэі, шчыліны і інш.) і закрытага (бліндажы, сховішчы і інш.) тыпаў. Доўгатэрміновыя Ф.з. будуюцца гал. чынам у мірны час з даўгавечных і трывалых матэрыялаў (жалезабетону, металу і інш.); абсталёўваюцца сістэмамі энерга-, паветра-, водазабеспячэння і інш. Паводле прызначэння адрозніваюць Ф.з., з якіх ажыццяўляецца кіраванне і назіранне (гл.Назіральныпункт, Пункт камандны), ахова асабовага складу і цывільнага насельніцтва і інш. Распрацоўкай канструкцый і спосабаў буд-ва Ф.з. займаецца фартыфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮБКО́ Анатоль Фёдаравіч (н. 15.12.1923, в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскае артыл. вучылішча (1942), Ваенна-артыл. камандную акадэмію (1954). У Вял.Айч. вайну з ліст. 1942 на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., Ленінградскім франтах. Камандзір батарэі артыл. палка лейтэнант Дз. вызначыўся ў баях на тэр. Латвіі: 29.8.1944 у час бою трапіў у акружэнне назіральныпункт батарэі і пях. батальён, дзе Дз. прыняў камандаванне на сябе, арганізаваў кругавую абарону, калі вораг прарваў яе, выклікаў на сябе агонь артылерыі, што дапамагло адбіць контратакі і ўтрымаць занятыя пазіцыі. Да 1976 у Сав. Арміі.