сістэмы, устаноўкі і прылады для рэгістрацыі і вымярэння іанізавальных выпрамяненняў і актыўнасці іх крыніц. Маюць дэтэктар (паглынае энергію выпрамянення; гл.Дэтэктары ядзерных выпрамяненняў), вымяральнае прыстасаванне (вымярае велічыню радыяцыйных эфектаў) і выхадную прыладу (стрэлачныя прылады, самапісцы, эл.-мех. лічыльнікі, гукавыя ці светлавыя сігналізатары і інш.). У залежнасці ад віду кантролю падзяляюць на 6 груп.
Да 1-й групы адносяць прылады для вымярэння магутнасці дозы рэнтгенаўскага γ-выпрамянення і патокаў нейтронаў здапамогай іанізацыйных камер або сцынцыляцыйных дэтэктараў, да 2-й — прылады для вымярэння патокаў α- і β-часціц з забруджаных паверхняў здапамогай сцынцыляцыйных дэтэктараў, прапарцыянальных лічыльнікаў зпаветр. запаўненнем (α-часціцы) і β-лічыльнікаў, да 3-й — устаноўкі для вымярэння забруджанасці паветра актыўнымі газамі, аэразолямі і інш.здапамогай іанізацыйных камер, да 4-й — радыеметрычныя ўстаноўкі для вымярэння абсалютнай актыўнасці проб вады і прадуктаў харчавання здапамогай газанапоўненых і сцынцыляцыйных дэтэктараў, да 5-й — апаратура для вымярэння індывідуальных доз γ-выпрамянення і нейтронаў здапамогай касет з фотаплёнкамі або малых іанізацыйных камер, да 6-й — устаноўкі, якія маюць вял. сцынцыляцыйныя дэтэктары, для вымярэння натуральнага γ-выпрамянення чалавека, вызначэння наяўнасці β- і γ-актыўных рэчываў. Многія тыпы Д.п. выпускаюць прадпрыемствы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРЫНГАСКАПІ́Я [ад грэч. larynx (laryngos) гартань + ...скап(ія)],
метад даследавання гартаніспец. інструментамі. Адрозніваюць Л. непрамую (люстраную), прамую і фібравалаконную. Непрамую Л. робяць здапамогай гартаннага люстэрка, крыніцы святла і лобнага рэфлектара, прамую здапамогай ларынгаскопа, фібравалаконную — прыборамі з выкарыстаннем фібравалаконнай оптыкі (святлаводаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́ННАЯ ТЭРАПІ́Я,
адзін з відаў прамянёвай тэрапіі, якая ажыццяўляецца здапамогай нейтроннага выпрамянення. Пры Н.т. ўжываюць дыстанцыйнае (здапамогай цыклатронаў), унутрыполасцевае і ўнутрытканкавае апрамяненне (крыніца змешанага нейтроннага і гама-выпрамянення каліфорній-252). Найб. выкарыстоўваецца для лячэння пухлінных захворванняў шыйкі маткі, языка і слізістых абалонак поласці рота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,
вымярэннімех. велічынь (напр., перамяшчэння, масы, сілы, ціску) здапамогай адпаведных вымяральных прылад. Бываюць прамыя (напр., вымярэнне масы на рычажных вагах) і ўскосныя (напр., змены даўжыні ўзору пры вымярэнні на дылатометрыздапамогаймеханатрона пераўтвараюцца ў эл. сігнал). Гл. таксама Вымяральная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КАЗу логіцы.
спосаб абгрунтавання (вызначэння) ісціннасці выказвання, меркавання, тэорыі здапамогай лагічных вывадаў і практычных сродкаў (назіранне, эксперымент). Д. не стварае ісціннасці выказвання, яна аб’ектыўная і выяўляецца здапамогай Д. У лагічнай структуры Д. вызначаюць: тэзіс — сцвярджэнне, якое трэба даказаць, аснову (аргументы) — сцвярджэнні, здапамогай якіх даказваецца тэзіс, і дэманстрацыю — выснову ці ланцуг высноў, здапамогай якіх тэзіс выводзіцца з аргументаў. Паводле спосабу вядзення Д. падзяляюць на прамыя і ўскосныя. а па форме вывадаў — на дэдуктыўныя і індуктыўныя. У прамым Д. тэзіс лагічна выцякае з асновы, ва ўскосным — даказваецца памылковасць антытэзіса (суджэння, што супярэчыць тэзісу) і па выключанага трэцяга прынцыпу тэзіс прымаецца ў якасці ісціннага. Пры Д. тэзіса ці антытэзіса абавязкова трэба прытрымлівацца правіла Д., а каб Д. быў паспяховым, неабходна прытрымлівацца правіл, што прад’яўляюцца да тэзіса і аргументаў. Але не ўсе выказванні падлягаюць Д. Са стараж. часоў Д. быў у цэнтры ўвагі логікаў і філосафаў, ён выкарыстоўваецца ва ўсіх навуках і ў паўсядзённых зносінах людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНСІТО́МЕТР,
прылада, здапамогай якой на даследаваных фатаграфічных матэрыялах пасля праяўлення атрымліваюць шэраг пачарненняў і каляровых пацямненняў (сенсітаграму); сродак сенсітаметрыі. Для атрымання сенсітаграмы фотаматэрыял паслядоўна экспануюць (гл.Экспазіцыя) дазіраваным святлом зададзенага спектральнага саставу. Крыніца святла — лямпа напальвання; спектральны састаў святла мяняюць здапамогай святлафільтраў, асветленасць дазіруюць фотаметрычным клінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁБА́ЧАННЕ,
атрыманне здапамогайрадыёхваль бачнага відарыса ўнутр. будовы аб’екта, непразрыстага для аптычнага выпрамянення, а таксама аб’ектаў, якія знаходзяцца ў аптычна непразрыстым асяроддзі. Ажыццяўляецца здапамогай радыёінтраскопаў. Засн. на ўздзеянні радыёхваль на некаторыя люмінафоры, якія змяняюць інтэнсіўнасць свячэння, на паўправадніковыя і вадкія крышталі, фотаплёнкі і інш. У Р. выкарыстоўваюць метад сканіравання даследуемага аб’екта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРАСКО́П (ад спектр + ...скоп),
найпрасцейшая са спектральных прылад для візуальнага назірання спектраў выпрамянення. Звычайна робіцца па схеме прызмавага спектрографа, у факальнай плоскасці якога змяшчаецца матавае шкло. Здапамогай флюарэсцэнтнага акуляра візуальна назіраюць ультрафіялетавы спектр, здапамогайэлектронна-аптычнага пераўтваральніка — блізкую інфрачырвоную вобласць спектра. Выкарыстоўваецца для якаснага спектральнага аналізу рэчываў у хіміі, металургіі і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНО́МЕН (грэч. phainomenon тое, што з’яўляецца),
1) паняцце, якое азначае з’яву, што спасцігаецца ў вопыце здапамогай пачуццяў. Прынцыпова адрозніваецца ад наўмена, які застаецца за межамі вопыту і з’яўляецца прадметам інтэлектуальнага сузірання. І.Кант імкнуўся здапамогай паняцця Ф. рэзка адмежаваць з’яву ад сутнасці, якую лічыў непазнавальнай (гл.Агнастыцызм). З пункту гледжання дыялект. матэрыялізму непераадольнай мяжы паміж сутнасцю і з’явай няма; сутнасць пазнаецца праз з’яву.
2) Незвычайная, рэдкая з’ява, выключны факт, чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБА́С, паўзун (Anabas testudineus),
рыба атрада акунепадобных. Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі.
Даўж. да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае. Можа жыць без вады каля 8 гадзін. Здапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атм. паветрам здапамогайспец. надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей. Драпежнік. Аб’ект мясц. промыслу, разводзяць у сажалках.