таварыства, заснаванае дзвюма і больш асобамі, статутны фонд якога падзелены на долі, вызначаныя ўстаноўчымі дакументамі. Удзельнікі такога т-ва не адказваюць па яго абавязацельствах, але нясуць рызыку страт, звязаных з дзейнасцю т-ва ў межах вартасці ўнесеных імі ўкладаў. Удзельнікі т-ва, якія ўнеслі ўклады не поўнасцю, нясуць салідарную адказнасць па яго абавязацельствах у межах вартасці нявыплачанай часткі ўкладу кожнага з удзельнікаў. Фірменнае найменне такога т-ва павінна ўтрымліваць у яго назве словы «з абмежаванай адказнасцю». Прававое становішча такога т-ва, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў вызначаюцца нормамі заканадаўства, выкладзенымі ў Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Устаноўчымі дакументамі т-ва з’яўляюцца ўстаноўчы дагавор, падпісаны яго заснавальнікамі, і зацверджаны імі статут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБМЕЖАВА́НАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,
1) абмежаванне выплат страхавой кампенсацыі і страхавых сум з мэтай забеспячэння фін. устойлівасці страхавых аперацый; прадугледжана ўмовамі асобных відаў страхавання і, як правіла, закладзена ў тарыфах.
2) Абмежаванне кампенсацыі страт ад гасп. дзейнасці сумай укладзенага капіталу ў таварыствах з абмежаванай адказнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУДО́К,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Тур, на аўтадарозе Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і Мазырскай занальнай дзярж. сортавыпрабавальнай станцыі. За 9 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 142 км ад Гомеля. 812 ж., 312 двароў (2000). Т-вы з абмежаванай адказнасцю «Лотас» і «Крыніца». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КАВА,
вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Лукаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 744 ж., 283 двары (1999). Т-ваз абмежаванай адказнасцю «Вілія». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Магіла сав. воіна і ахвяр фашызму. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНДЫКА́Т (ням. Syndikat ад грэч. syndikos які дзейнічае сумесна),
1) пагадненне картэльнага тыпу, якое прадугледжвае, што яго ўдзельнікі збываюць свае тавары праз адзіную гандл. кантору (звычайна ствараецца ў выглядзе акц.т-ва або т-ваз абмежаванай адказнасцю), якая ажыццяўляе таксама закупкі для ўдзельнікаў С. Яны захоўваюць вытв. і юрыд. самастойнасць, але ў адрозненне ад картэля страчваюць камерцыйную незалежнасць 2) Аб’яднанне, у якое ўваходзяць прадпрыемствы, што вырабляюць масавую аднатыпную прадукцыю.
3) Назва прафес. саюзаў у некаторых краінах, напр. у Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАКО́Ў Уладзімір Сцяпанавіч (н. 7.4.1952, г.п. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1976—78). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1982). Працаваў у час. «Нёман» (1979—88). З 1991 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1974. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар аповесці «Насенне» (1979), раманаў «Цвіценне каліны» (1987), «На кругі свае» (1990), «Расплата» (1993). Яго проза адметная грамадз.адказнасцю, публіцыстычнасцю, уменнем паказаць жыццё ў самых істотных праявах. Вядомы як публіцыст (кн. «Цёплае лісце таполяў», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСІДЫЯ́РНАЯ АДКА́ЗНАСЦЬ,
дадатковая адказнасць асоб, якія разам з даўжніком адказваюць перад крэдыторам за належнае выкананне абавязацельстваў у выпадках, прадугледжаных законам або дагаворам; адзін з відаў грамадзянскай адказнасці. У адпаведнасці з Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусі С.а. нясуць; члены поўнага т-ва па яго абавязацельствах; удзельнікі т-ваз дадатковай адказнасцю, статутны фонд якога падзелены на долі вызначаных устаноўчымі дакументамі памераў — салідарна С.а. па абавязацельствах т-ва сваёй маёмасцю ў межах устаноўленых памераў; у выпадку банкруцтва даччынага т-ва па віне асн.т-ва апошняе нясе С.а. па яго даўгах; члены спажывецкага кааператыва — у межах няўнесенай часткі дадатковага ўзносу кожнага з членаў кааператыва. Грамадзянскае заканадаўства рэспублікі прадугледжвае і інш. выпадкі С.а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНКІ́РСКІ ДОМ,
прыватнае банкаўскае прадпрыемства асобнага банкіра ці групы банкіраў (партнёраў), аб’яднаных у т-ваз неабмежаванай адказнасцю. Узніклі ў 14 ст. ў Італіі як прадпрыемствы ліхвярскага капіталу. Пры капіталізме на аснове спалучэння гандл. і банкаўскіх аперацый сталі першай арганізацыйнай формай банкаўскага крэдыту. Пазней банкірскія дамы фактычна ператварыліся ў банкі, хоць і захавалі ранейшую назву. У працэсе канцэнтрацыі банкаў колькасць іх зменшылася: у свеце захавалася каля 200 банкірскіх дамоў, з іх самыя вядомыя ў ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Некаторыя банкірскія дамы сталі цэнтрамі фінансава-манапал. груп, звязаны з многімі акц. прадпрыемствамі, кампаніямі і банкамі праз сістэму ўдзелу і валодання кантрольным пакетам акцый. На Беларусі з’явіліся ў канцы 19 ст., але пашырэння не атрымалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭАНТАЛО́ГІЯ медыцынская, сукупнасць маральных норм прафесійных паводзін мед. работнікаў.
Тэрмін прапанаваў у пач. 19 ст.англ. філосаф Дж.Бентам для абазначэння тэорыі маральнасці. Асновы Д. вядомы яшчэ ў медыцыне стараж. свету. У кожную гіст. эпоху ў адпаведнасці з пануючай у грамадстве мараллю прынцыпы Д. мелі характэрныя асаблівасці, але заставаліся непарушнымі агульначалавечыя, пазакласавыя этычныя нормы мед. прафесіі — аблягчыць пакуты і дапамагчы хвораму чалавеку. Асабліва важная роля ў вызначэнні маральных пачаткаў мед. Дзейнасці належыць Гіпакрату. Дэанталагічныя прынцыпы, выказаныя ў яго «Клятве», актуальныя і цяпер.
Д. фарміруе прынцыпы паводзін мед. персаналу, накіраваныя на стварэнне максімальна спрыяльных умоў для эфектыўнага лячэння хворых. Яна ўключае ў сябе розныя аспекты працы ўрача — ад этычных, маральных прынцыпаў да прававых пытанняў у канфліктных сітуацыях. У сферу Д. ўваходзяць пытанні, звязаныя з лячэбнай тактыкай, узаемаадносінамі ўрача з хворым, яго сваякамі, з паняццем урачэбнай тайны, калегіяльнасцю, памылкамі і адказнасцю ўрачоў, паводзінамі ўрача ў быце і інш. Д. стала абавязковай састаўной часткай падрыхтоўкі і выхавання мед. персаналу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НДНЫ ПАДРА́Д,
форма арэндных узаемаадносін унутры прадпрыемства (унутрывытворчая арэнда). Выкарыстоўваецца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці на аснове матэрыяльнага стымулявання арэнднага калектыву. Аб’ектам арэнды з’яўляецца падраднае заданне — выпуск прадукцыі пэўнай наменклатуры, адпаведнай якасці і ў вызначаны тэрмін на аснове выкарыстання асноўных сродкаў вытворчасці, якія бяруцца ў арэнду. Дагавор на арэндны падрад заключаецца паміж адміністрацыяй прадпрыемства, з аднаго боку, і калектывамі яго вытворчых падраздзяленняў (брыгад, цэхаў і інш.), з другога. Узаемаадносіны паміж імі будуюцца на прававой і эканамічнай аснове. Арэнднаму вытворчаму падраздзяленню перадаецца частка правоў прадпрыемства, напрыклад размеркаванне даходу, арганізацыя працы і яе аплата, вызначэнне колькасці работнікаў, выкарыстанне абсталявання і працоўнага часу, выкананне знешніх паслуг і заказаў і гэтак далей. Такое расшырэнне правоў і гаспадарчай самастойнасці арэнднага калектыву спалучаецца з яго матэрыяльнай адказнасцю за выкананне вытворчых заданняў. Арэндны падрад грунтуецца на дакладным вызначэнні складу і памеру арэнднай платы, парадку размеркавання выручкі ад продажу прадукцыі паміж адміністрацыяй і арэндным калектывам, магчымасцяў ствараць у арэндным вытворчым падраздзяленні фонд развіцця вытворчасці, фонд спажывання і гэтак далей. Пры гэтым асноўныя функцыі прадпрымальніка застаюцца за адміністрацыяй прадпрыемства.