Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТА́ЯРЫ́БКА (Carassius auratus auratus),
падвід сярэбранага карася. Прызначана для ўтрымання ў дэкар. вадаёмах і акварыумах. Пашырана ўсюды. У Кітаі разводзяць з 10—12 ст., у Расію завезена ў канцы 17 ст. Зыходная форма з прэсных вадаёмаў Кітая, дзе З.р. выведзена шляхам працяглага адбору жоўтых і чырв. мутантных форм. Ад зыходнай формы адрозніваецца залаціста-жоўтай афарбоўкай, больш кароткім і шырокім (да шарападобнага) тулавам, вельмі змененымі плаўнікамі. Атрыманы сотні парод і форм рознай афарбоўкі, памераў тулава, галавы, плаўнікоў, велічыні і размяшчэння вачэй і інш. прыкмет. Найб. вядомыя жамчужына, ільвінагалоўка, камета, вадзяныя вочкі, тэлескоп, шубункін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВА́РЫУМНЫЯ РЫ́БЫ,
рыбы, якіх вырошчваюць і разводзяць у акварыумах з дэкар. і навук. мэтамі. З некалькіх сотняў відаў на Беларусі пашыраны каля 40. Найб. вядомыя: залатаярыбка, мечаносцы, гупі, даніо, скалярыі, неоны, барбусы, сомікі, хромісы, наностамусы, хеміграмусы, дыскусы, цыхлазомы, гурамі, грымі, малінезіі, тэрнецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛАЎ Ілья Аляксандравіч (18.4.1834, г. Пенза, Расія — 6.1.1903),
рускі пісьменнік. Скончыў Пензенскую гімназію. З пач. 1850-х г. служыў чыноўнікам у Маскве, пазней жыў у Саратаўскай губ.Літ. дзейнасць пачаў з п’ес і перакладаў франц. меладрам. У апавяданнях, рамане «Бутузка» (1864) асуджэнне прыгонніцтва. Апавяданні 1870—80-х г. пераважна пра паслярэформенную вёску. У аповесці «Грачоўскі кракадзіл» (1879) гісторыя прапагандысткі-рэвалюцыянеркі. Аўтар рамана «Утульны куток» (1894), аповесці «Практыка жыцця» (1895), п’ес «Залатаярыбка», «Стэпавы асілак» (абедзве 1886), «Дармаедка» (1888) і інш. Творчасці С. ўласцівы праўдзівыя побытавыя і партрэтныя замалёўкі.
Тв.:
Грачевский крокодил: Повести и рассказы. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Залатарэнка У. Р. 8/253 «Залатаярыбка», гл.Енукідзе А. С.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСІ́ (Carassius),
род прэснаводных рыб сям. карпавых. 2 віды: К. звычайны, або залаты (Carassius carassius), і К. сярэбраны (C. auratus), які бывае 2 падвідаў. Пашыраны ў Еўразіі. Адзін падвід (C.a. auratus), ад якога паходзіць акварыумная залатаярыбка, жыве ў Кітаі, другі (C.a. gibelio) — ад бас. Амура да З Еўропы. На Беларусь К. сярэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўж. да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2—5 гадоў. Для К. сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.