дзяржаўны і паліт.дзеяч Намібіі. Адзін са стваральнікаў Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), яе прэзідэнт (з 1960). З 1961 у эміграцыі, адкуль кіраваў узбр. барацьбой СВАПО супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі ў Намібіі. З 1990 першы прэзідэнт Намібіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТЭНБЕРГ Аляксандр Іосіфавіч (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),
дзяржаўныдзеячБССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧКБССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж.паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЖУА́ (Bourgeois) Леон Віктор Агюст (25.5.1851, Парыж — 29.9.1925),
дзяржаўныдзеяч Францыі. Юрыст. Скончыў Парыжскі ун-т. У 1870—77 дзеяч радыкальна-сацыяліст. партыі. З 1888 дэпутат парламента. З 1890 міністр асветы, замежных спраў, у 1895—96 прэм’ер-міністр. У 1902—04 старшыня палаты дэпутатаў, у 1920—23 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1906) Гаагскіх мірных канферэнцый, дзе ўзначальваў камісіі па арбітражы і па мірным вырашэнні міжнар. канфліктаў. Адзін з арганізатараў і старшыня Савета Лігі Нацый (з 1920). Нобелеўская прэмія міру 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯС СА́НЧЭС (Arias Sanchez) Оскар (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),
костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987.
дзяржаўныдзеяч Грэцыі. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Германіі і Францыі. У 1896 і 1914—20 дырэктар грэч.нац. банка. Прэм’ер-міністр у 1897—99, 1901—02, 1915—17 (з перапынкамі), 1926—28; у 1929—35 прэзідэнт Грэцыі. Садзейнічаў дзярж. перавароту ў кастр. 1935, які прывёў да аднаўлення манархіі.
дзяржаўны і паліт.дзеяч Мазамбіка. Меў пачатковую мед. адукацыю. З 1963 у Танзаніі, дзе далучыўся да Фронту вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО). З 1966 камандуючы ўзбр. сіламі, з 1970 старшыня ФРЭЛІМО. З 1975 прэзідэнт і кіраўнік урада Нар. Рэспублікі Мазамбік. Пэўны час быў прыхільнікам сацыяліст. арыентацыі краіны. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848),
дзяржаўныдзеяч ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГІБА́ Хабіб Бен Алі (н. 3.8.1903, г. Манастыр, Туніс),
палітычны і дзяржаўныдзеяч Туніса. Скончыў юрыд.ф-т Сарбоны і Вышэйшую паліт. школу ў Парыжы (1927). З 1934 ген. сакратар партыі «Новы Дустур» (з 1964 — Сацыяліст. дустураўская партыя). Першы прэм’ер-міністр (1956—70) незалежнага Туніса, у 1957—87 прэзідэнт краіны. Звольнены з пасады пасля ўрадавага перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ (Duvalier) Жан Клод (н. 3.7.1951, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Гаіці. У 1971—86 прэзідэнт Гаіці. Прэзідэнцкі пост паводле папраўкі да канстытуцыі (студз. 1971) атрымаў у спадчыну ад бацькі Ф.Дзювалье. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканам. становішча Гаіці. Скінуты ў выніку нар. паўстання ў лют. 1986, эмігрыраваў у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Аляксандр Аляксандравіч (н. 29.2.1944, с. Буда Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл.),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Украіны. Скончыў Укр.с.-г. акадэмію ў Кіеве. Працаваў інжынерам у сельскай гаспадарцы. У 1976—89 на розных пасадах у парт.-дзярж. апараце Украіны. З 1991 дэпутат, у 1994—98 старшыня Вярх. Рады Украіны. З 1994 старшыня Палітсавета Сацыяліст. партыі.