помнік архітэктуры класіцызму ў в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1825 з цэглы. Вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб’ёмам, накрытым 2-схільным дахам з вальмамі над 3-граннай апсідай. Гал. фасад вылучаны порцікам з 4 парамі калон і высокім трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Цэнтр даху на гал. фасадзе завершаны шатровым ліхтарыкам. Шырокі неф касцёла з самаст. аб’ёмамі 2-ярусных сакрысцій перакрыты лучковым драўляным скляпеннем. У інтэр’еры арган, дэкарыраваны ў стылі ракако (1762). У канцы 19 — пач. 20 ст. у касцёле ўстаноўлены 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў 17 ст. (перабудаваны і ўпрыгожаны скульптурамі ў 18—19 ст.), і амбон 1745 у стылі ракако (усе перанесены з Нясвіжскага касцёла бенедыкцінак). Гал. алтар 2-ярусны, на высокім цокалі, абапал якога на кранштэйнах устаноўлены скульптуры св. Станіслава і Маці Божай з дзіцем. Матывы разьбы: вінаграднаялаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальметы, акант, пуцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЦКА-НАЛІБОЦКАЕ ШКЛО,
мастацкія вырабы са шкла, створаныя на Урэцкай шкляной мануфактуры і Налібоцкай шкляной мануфактуры ў 1-й пал. 18 ст. — 1860-я г. Пераважна гэта посуд з каляровага, бясколернага і малочнага шкла і хрусталю (келіхі, бакалы, кілішкі, наборы для напіткаў, збаны, бутлі, бутлікі, пляшкі, кварты, посуд у форме булавы, усечанага конуса, цюльпана і інш.), а таксама люстраныя насценныя рэфлектары, жырандолі, свечачнікі, кандэлябры, дробная пластыка для аздобы вырабаў, флаконы для парфумерыі, аптэчны посуд. Вырабы аздаблялі граненнем («у брыльянт», «у карпаву луску», «у паскі»), гравіроўкай, гарэльефнай разьбой, размалёўкай плацінай, золатам, серабром і фарбамі, упрыгожвалі накладнымі медальёнамі. Гравіраваныя кампазіцыі 1-й пал. 18 ст. — геральдычныя і фігуратыўныя, партрэтныя выявы каралёў і асоб княжацкіх родаў, у сярэдзіне 18—19 ст. — надпісы фалькл. характару, геам. і расл. арнамент, букеты кветак, вінаграднаялаза, сельскія і арх. пейзажы, выявы жывёл, міфалагічных і жанрава-быт. сцэн.
Літ.:
Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977;
Яе ж. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст.Мн., 1984;
Buczkowski K. Dawne szkła artystyczne w Polsce. Kraków. 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА Ганна Паўлаўна (Мацвееўна; 12.2.1881, С.-Пецярбург — 23.1.1931),
руская артыстка балета. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1899, педагог П.Герт). З 1899 у Марыінскім т-ры, з 1909 удзельнічала ў Рускіх сезонах С.Дзягілева, з 1910 гастраліравала з уласнай трупай (у 1913—14 у Расіі). Яе творчасць адметная музыкальнасцю і псіхал. змястоўнасцю, эмац. дзейснасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Сцвярджала класічныя традыцыі рус.танц. школы. Адыграла важную ролю ў рэформах М.Фокіна як першая выканальніца цэнтр. партый пастаўленых ім балетаў «Вінаграднаялаза» А.Рубінштэйна, «Павільён Арміды» М.Чарапніна, «Егіпецкія ночы» А.Арэнскага, «Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна, харэагр. эцюда «Лебедзь» на муз. К.Сен-Санса. Сярод інш. партый: Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Бінт Анта і Аспічы («Дачка фараона» Ц.Пуні), а таксама характарныя танцы, канцэртныя нумары і мініяцюры («Сірыйскі танец» на муз. Сен-Санса). Знялася ў маст. фільме «Нямая з Портычы». Ёй прысвечаны балет Р.Пці «Мая Паўлава» на зборную муз., маст. і дакумент. фільмы «Ганна Паўлава» (адпаведна 1983, 1985). Аўтар успамінаў «Некалькі старонак з майго жыцця» (1912).
Літ.:
Красовская В.М. А.Павлова. 2 изд. Л.;
М., 1965;
Аркина Н.Е. А.Павлова. М., 1981;
Носова В.А.Павлова // Носова В. Балерины. М., 1983.