КВАЗІ... (ад лац. quasi быццамбы, нібыта), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «несапраўдны», «уяўны» (напр., квазінавуковы, квазідэмакратычны), а таксама амаль, блізка (напр., квазіоптыка, квазічасціцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬДР,
у скандынаўскай міфалогіі бог, сын Одзіна. Паводле міфаў, загінуў ад стралы з амелы, пушчанай сляпым богам Хёдам. Смерць Бальдра быццамбы папярэднічала гібелі багоў і ўсяго свету. У абноўленым свеце Бальдр ажывае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХІРА́ЦІ,
у будыйскай міфалогіі рай, які быццамбы знаходзіцца на ўсходзе. Своеасаблівая утопія, для якой характэрна поўнае ўраўноўванне ўсяго: у Абіраці няма ні гор, ні далін, усе дрэвы маюць аднолькавую вышыню, усе людзі аднолькава шчаслівыя, не пакутуюць ад хвароб і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЭТО́Н,
назва гіпатэтычнай планеты Сонечнай сістэмы, якая быццамбы распалася на роі малых планет (астэроідаў). Прыхільнікі гіпотэзы лічылі, што Ф. па масе быў не меншы за Марс і абарачаўся вакол Сонца на адлегласці 2,8 а.а. (паміж Марсам і Юпітэрам) амаль па кругавой арбіце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОГ І МАГО́Г,
у іудзейскай, хрысціянскай і мусульманскай (Йаджудж і Маджудж) міфалогіях 2 дзікія народы, нашэсце якіх павінна папярэднічаць «страшнаму суду». У біблейскай міфалогіі «Магог» — плямёны, «Гог» — імя іх правадыра. Гог і Магог быццамбы з’явяцца ў незлічонай колькасці, але іх знішчыць агонь з нябёсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі адзін з элементаў, што складаюць чалавечую сутнасць. Ім быццамбы валодалі толькі багі і фараоны, пазней Ба ўвасаблялі жыццёвую сілу ўсіх людзей. Ба ўяўлялі ў выглядзе птушкі з галавой, зрэдку і рукамі чалавека. Ба мелі не толькі людзі, але і гарады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́НТ [ад лац. radians (radiantis) які выпрамяняе],
пункт нябеснай сферы, з якога быццамбы выходзяць (з прычыны перспектывы) бачныя шляхі метэораў аднаго і таго ж метэорнага патоку. Метэорныя патокі наз. па сузор’ях, у якіх знаходзяцца іх Р., напр., андрамедыды, леаніды, персеіды і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НГА,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі нябесная рака, якая спусцілася на зямлю, увасабленне інд.р.Ганг. Калі Ганга падала з неба, яе прыняў на сваю галаву Шыва (каб не разбурала цяжарам зямлю), а з яго галавы рака сцякала ўніз ужо сямю патокамі. Шануецца індусамі як свяшчэнная, яе воды быццамбы ачышчаюць ад грахоў, збаўляюць ад хвароб. Гал. цэнтры паломніцтва — Хардвар, Алахабад, Варанасі, Сагар і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШАРЫ́, аль-Ашары Абу-ль-Хасан Алі Ібн Ісмаіл (873, Басра — 935), арабскі багаслоў, адзін з заснавальнікаў каламу—мусульм. артадаксальнай схаласт. тэалогіі. Яго вучэнне — спроба кансалідаваць суніцкае веравучэнне на аснове сінтэзу мутазілізму і ханбазілізму (гл. ў арт.Іслам). Асн. творы — «Вучэнне мусульман» і «Тлумачэнне асноў веры». Сцвярджаў абсалютны характар божай усёмагутнасці, рэальнае існаванне божых атрыбутаў, багатворнасць Карана. Адказнасць чалавека за свае дзеянні імкнуўся абгрунтаваць з дапамогай тэорыі, паводле якой чалавечыя ўчынкі робяцца непасрэдна Богам, а чалавек вольны быццамбы прыпісваць іх сабе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́Г (ад санскр. сварга — неба),
вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства Неба, нябеснага агню, бацька Сварожыча і Дажбога. Паводле стараж. міфа, злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза (у час яго ўладарства нібыта з неба на зямлю ўпалі клешчы і людзі пачалі каваць зброю). Яму прыпісваецца ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццамбы кідаў у вогненную печ). Паступова С. страціў значэнне гал. божаства, ім стаў Дажбог, потым Пярун. З пашырэннем хрысціянства рысы С. як апекуна шлюбу нададзены Кузьме.