сукупная назва караблёў і суднаў рознага класа з ядзернымі энергет. ўстаноўкамі. Уключаюць атамныя падводныя лодкі і надводныя караблі. Развіваецца з 1950-х г. (першая атамная падводная лодка ў ЗША здадзена ў эксплуатацыю ў 1954). Атамныя падводныя лодкі ёсць у ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, КНР. Надводныя караблі (авіяносцы, крэйсеры і інш.) уваходзяць у склад ВМС ЗША і ВМФ Расіі. Атамны флот валодае значна большым энергетычным і баявым патэнцыялам у параўнанні з караблямі такога класа са звычайнымі энергет. ўстаноўкамі.
рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію II начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межы Рым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НІКАЎ Сцяпан Рыгоравіч (27.7.1922, в. Акцябр Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 10.5.1983),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1974). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1955). З 1951 у Мін-ве сельскай гаспадаркі БССР, з 1955 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Працы па бухгалтарскім уліку, рэвізіі і эканам. аналізе ў сельскай гаспадарцы: «Асновы бухгалтарскага ўліку» (2-е выд., 1970, разам з М.У.Дэмбінскім), «Аналіз прыбытку і ўзроўню рэнтабельнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў» (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШУРБАНІПА́Л, Ашурбанапал,
цар Асірыі ў 669 — каля 633 да нашай эры. Сын Асархадона. Пры ім імперыя дасягнула найб. магутнасці, але страціла Егіпет (655). Перамог свайго брата Шамашумукіна (з 652 паўстаў супраць Ашурбаніпала) і заняў яго рэзідэнцыю Вавілон (648), пакарыў Элам (639) і інш. Увайшоў у гісторыю і як збіральнік стараж. пісьмовых помнікаў; яго б-ка мела больш за 20 тыс. клінапісных гліняных таблічак (знойдзена ў 1849—54 на месцы апошняй асірыйскай сталіцы Ніневіі).
Ашурбаніпал у святочным адзенні з кап'ём. Алебастравы рэльеф з Ніневіі.
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1965), з 1978 выкладае ў ёй (праф.з 1982). З 1965 салістка Марыінскага т-ра. Сярод партый: Азучэна, Амнерыс, Эбалі («Трубадур», «Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (Масква, 1962), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1967). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Адкрыты ў 1990 у Кушлянах (Смаргонскі р-н) на тэр.б. сядзібы, дзе з 1898 жыў Ф.Багушэвіч. Філіял Дзярж. музея гісторыі бел. л-ры. Плошча экспазіцыі 195 м², каля 300 экспанатаў (1995). Экспазіцыя складаецца з 2 частак: мемарыяльнай (мэбля, рэчы, якія належалі Ф.Багушэвічу, стужкі з пахавальных вянкоў і гэтак далей) і гісторыка-літаратурнай (матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях паэта). Сярод экспанатаў творы мастакоў і скульптараў, прысвечаныя Ф.Багушэвічу і паўстанню 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗЫЛЕЎ Мікалай Іванавіч (н. 10.5.1936, в. Юзафоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1963), дзе працаваў з 1966. З 1994 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Асн. кірунак навук. дзейнасці — адносіны ўласнасці і шляхі іх рэфармавання на сучасным этапе. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў па асновах маркетынгу, прадпрымальніцтва і камерцыйнай дзейнасці.
Тв.:
Экономическая теория социализма: Вопр. развития и методологии в переход. период. Мн., 1981;
Обобществление производства и развитие социалистической собственности. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІГАЛО́Ў (Conium),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку трапляецца балігалоў плямісты (Conium maculatum). Расце на сметніках каля жылля, дарог і па берагах рэк.
Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным мышыным пахам. Сцябло голае, галінастае, тонкабаразнаватае, часта з пурпуровымі плямамі. Лісце звычайна тройчыперыстае, з похвамі. Кветкі дробныя, белыя, у складаных шчыткападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Лек. (болепатольны, заспакаяльны і проціракавы сродак), дубільныя, інсектыцыдныя і ядавітыя (маюць алкалоіды каніін, халін, канідрын і інш.) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭ́МІЯ ФІЗІ́ЧНАГА ВЫХАВА́ННЯ І СПО́РТУ,
вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1937 у Мінску як Бел.ін-тфіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры, з 1993 акадэмія. У 1994/95 навуч.г. ф-ты: аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, пед., трэнерскі, завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1966. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія (з 1992) дысертацыі.
Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Галоўны корпус.Да арт.Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Заняткі ў зале біямеханічнай стымуляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ, праактынамікоз, псеўдаактынамікоз,
хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца грыбком зкл.актынаміцэтаў. Пашырана ў многіх краінах свету, у т. л. на Беларусі. Хварэюць пераважна свойскія жывёлы (часцей маладняк буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней) у зімова-веснавы перыяд. У арганізм узбуджальнік трапляе праз раны скуры або слізістай абалонкі рота, часцей з кормам. У хворых жывёл у мяккіх тканках галавы і шыі, лімфатычных вузлах з’яўляюцца шчыльныя гнойныя вузельчыкі, з наступным утварэннем свішчоў. У прафілактычных мэтах неабходна пазбягаць выпасу на нізкіх пашах, запарваць грубыя кармы.