ХОМСК,
вадасховішча ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Хомск. Створана ў 1988. Пл. 0,8 км², даўж. 1,7 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 3,9 м, аб’ём вады 2,9 млн. м³. Наліўное: вада падаецца з ручая Ласінцы і меліярац. канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
т. 17, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМА́НСКІ КРАЖ,
узвышша на ПнУ Усх.-Еўрапейскай раўніны, паміж Чэшскай губой і зах. адгор’ямі Урала, у Расіі. Даўж. каля 900 км, выш. да 471 м (Чэтласкі Камень). Далінамі рэк Піжмы Пячорскай і Піжмы Мязенскай падзяляецца на паўд. (у межах тайгі, моцна забалочана) і паўн. (у зоне тундры і лесатундры) часткі. Радовішчы нафты і газу (Цімана-Пячорская нафтагазаносная правінцыя).
т. 17, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЕРА́РЫЯ (Cineraria),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць Ц. гібрыдную (C. hybridica), прыморскую (C. maritima), скрываўленую (C. cruenta) і інш.
Шматгадовыя травы і паўкусты выш. да 60 см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце суцэльнае ці перыстарассечанае. Кветкі ў кошыках, сабраных у суквецце шчыток. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
т. 17, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВАЕ́ННА-МАРСКІ́ АРХІ́Ў (ЦВМА),
навукова-даследчая ўстанова і сховішча дакументаў ВМФ Расіі з 1941. Засн. ў 1938. Знаходзіцца ў г. Гатчына Ленінградскай вобл. Працуе на правах аддзела Гал. штаба ВМФ і з’яўляецца гал. архівам у адносінах да інш. флатоў. У 5124 фондах ВМФ (1999) больш за 2,2 млн. архіўных спраў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навук. і практычных мэтах.
т. 17, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮНГ,
рака, левы прыток Вілюя, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1092 км, пл. бас. 49,8 тыс. км² Цячэ ў межах Сярэднесіб. пласкагор’я і Цэнтральнаякуцкай раўніны. Асн. прытокі злева — Чымідыкян і Джыпа. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 180 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да 2-й пал. мая. Суднаходная на 273 км ад вусця.
т. 17, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАС ВЫТВО́РЧАСЦІ,
час, які ахоплівае ўвесь працэс вырабу якога-н. тавару на прадпрыемстве ад паступлення прылад і прадметаў працы ў сферу вытв-сці да выпуску прадукцыі. Асн. частку Ч.в. складае рабочы перыяд. Уключае перапынкі ў працэсе працы (выхадныя дні, абедзенныя перапынкі і начныя часы), час знаходжання сыравіны, паліва, дапаможных матэрыялаў на складах прадпрыемства ў форме вытв. запасаў.
т. 17, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСЦЬ ВАЙСКО́ВАЯ,
умоўнае лічбавае найменне воінскай часці, злучэння і ўстаноў Узбр. Сіл, войск МУС, пагран. войск Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваецца ва ўзаемаадносінах часцей, злучэнняў паміж сабою, з цывільнымі ведамствамі, арг-цыямі, прадпрыемствамі і інш., а таксама пры перасылцы карэспандэнцыі і грузаў. Для падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад часцей (злучэнняў), да ўмоўнага наймення дадаюць літару (напр., «В/ч 23466-А»).
т. 17, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дахнарка, каля в. Гендзікі, за 8 км на Пн ад г. Полацк. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 600 м. Катлавіна авальная, выцягнутая з 3 на У. Схілы катлавіны спадзістыя, выш. да 2 м, пад лесам, на Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Белае.
т. 17, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Званіца, каля в. Лагуны, за 22 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,4 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,12 км². Катлавіна выцягнутая з 3 на У. Схілы катлавіны выш. да 25 м, стромкія, пад хмызняком. Бяссцёкавае.
т. 17, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Цна, за 5 км на ПдЗ ад в. Бастынь, за 12 км на ПнЗ ад г. Лунінец. Пл. 0,31 км², даўж. 680 м, найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Катлавіна круглая, схілы выш. да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае.
т. 17, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)