галоўнае (восевае) адраўнелае сцябло дрэва. Пачынаецца ад шыйкі кораня і заканчваецца верхавінкай. Звычайна прамы, бывае скрыўлены, часам палягае; у дрэвавых ліян можа быць павойным. Служыць апорай для кроны, выносіць лісце да святла. Зімой С. — акумулятар вільгаці і пажыўных рэчываў, вясной і летам у ім адбываецца рух сокаў. Асн. маса С. — драўніна (другасная ксілема), дыферэнцыраваная на гадавыя слаі (кольцы), і кара. У лясной прам-сці С — аб’екты нарыхтовак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРО́ГАНАЎСКАЯ ШКО́ЛА,
стылістычны кірунак у рус. іканапісе канца 16 — пач. 17 ст. Назва ад прозвішча купцоў Строганавых, для якіх былі напісаны шматлікія абразы. Абразы С.ш. вылучаюцца невял. памерамі, мініяцюрнасцю, філіграннасцю пісьма, складанасцю кампазіцыі, фантастычнасцю пейзажных фонаў, грацыёзнай вытанчанасцю поз і жэстаў, сакавітай, шчыльнай колеравай гамай, узмоцненай актыўным выкарыстаннем золата і серабра. Большасць іх стваралася маскоўскімі царскімі іканапісцамі. Сярод майстроў П.Чырын, Е.Масквіцін, Істома, Назарый і Нікіфар Савіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУМЕ́НЬ,
форма цячэння вадкасці (газу) у асяроддзі (газе, вадкасці, плазме і інш.) з адрознымі ад яе параметрамі (скорасцю, т-рай, шчыльнасцю і інш.). Струменныя цячэнні класіфікуюць па найб. істотных прыкметах, што характарызуюць дадзены С., напр., разглядаюць С. кропельнай вадкасці, газу, плазмы і інш. Асобны іх клас — двухфазныя С. (газавыя, якія маюць вадкасныя ці цвердацельныя часціцы). Найб. пашыраны С., якія выцякаюць з сапла, трубы ці адтуліны. Гл. таксама Струменная тэхніка, Струменная плынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛА (адгрэч. stēlē слуп),
вертыкальна пастаўленая надмагільная або мемар. пліта з каменю ці інш. даўгавечнага матэрыялу з надпісам ці рэльефнай выявай. Вядома з 6—5 ст. да н.э. У Стараж. Грэцыі С. служылі надмагіллямі, межавымі камянямі, увекавечвалі пэўныя падзеі. У сучасным мастацтве форму С. выкарыстоўваюць для надмагілляў і помнікаў інш. прызначэння, у буд-ве мемар. комплексаў (Рыленкі, Хатынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНАБІЁНТЫ (адстэна... + біёнт),
арганізмы, якія існуюць у адносна пастаянных умовах навакольнага асяроддзя. Вылучаюць С. ў адносінах да т-ры (стэнатэрмныя арганізмы), салёнасці (стэнагалінныя арганізмы), гідрастатычнага ціску (стэнабатныя арганізмы), корму (стэнафагі), месца пражывання (стэнатопныя арганізмы) і інш. Да С. належаць паразіты і сімбіёнты, насельнікі марскіх глыбінь і пячор, вільготных трапічных лясоў. Высокая спецыялізаванасць С. вядзе да нізкай экалагічнай валентнасці і вузкіх арэалаў з высокай шчыльнасцю асобін. Проціпастаўляюць эўрыбіёнтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРАРТЫКО́Н (адсупер... + артыкон),
перадавальная электронна-прамянёвая трубка з назапашваннем эл. зараду. Электронны відарыс з фотакатода пераносіцца хуткімі электронамі на двухбаковую мішэнь, дзе ствараецца патэнцыяльны рэльеф, адпаведны размеркаванню асветленасці аб’екта здымкі, счытваецца з другога боку мішэні павольнымі электронамі і атрыманы відэасігнал узмацняецца з дапамогай другасна-электроннага памнажальніка. Да 1970-х г. С. — адна з найб. пашыраных перадавальных тэлевізійных трубак. Замяняецца больш дасканалымі разнавіднасцямі відыкона, а таксама цвердацельнымі трубкамі з ПЗС-матрыцамі.
вышчалочванне і вынас дробных мінеральных часцінак грунтавымі водамі, якія фільтруюцца ў тоўшчы горных парод. Можа праяўляцца адначасова з карстам. Выклікае ўтварэнне падземных пустот і прасадку асадкавых тоўшчаў. На паверхні фарміруюцца замкнёныя паніжэнні (варонкі, стэпавыя сподкі). С. спрыяе залажэнню паверхневага часовага, а потым і пастаяннага сцёку з развіццём яроў або рачных далін. На Беларусі С. праяўляецца ў раёнах пашырэння лёсападобных парод, пераважна на Аршанска-Магілёўскай раўніне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́РЖАНЬ,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 18 км на Пдадг. Чашнікі. Пл. 0,5 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 22,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 10 м, у канцавых ч. возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. Упадаюць 2 ручаі, сцёк па меліярац. канаве ў р. Лукомка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫГНЕ́Т, сыгнець, сегніць, сігніт (адлац. signum знак),
пярсцёнак-пячатка. У ВКЛнайб. пашыраны ў 16—17 ст. сярод шляхты і мяшчан. Меў выяву герба або знака-кляйна. Уладальнік С. трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі. С. часта выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі самацветамі. Статут ВКЛ 1588 абмяжоўваў колькасць С., якія магла мець пры сабе пэўная асоба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМКО́ЎСКІ Сямён Юльевіч (сапр.Бранштэйн; 15.3.1882, г. Магілёў — 18.3.1937),
украінскі філосаф. Акад.АН Украіны (1929). З 1901 удзельнічаў у сац.-дэмакр. руху. Выступаў з пазіцыі меншавікоў-ліквідатараў; у перыяд 1-й сусв. вайны 1914—18 — цэнтрыст. Пасля вяртання ў 1917 з эміграцыі ў Расію ўвайшоў у склад меншавіцкага ЦК. З 1918 жыў на Украіне. У 1920 адышоў адпаліт. дзейнасці. Асн. праца «Дыялектычны матэрыялізм і прынцып адноснасці» (1926).