арганізмы, якія ўжываюць арган. злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл. Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арган. злучэнняў, з’яўляюцца важным звяном у біял. кругавароце рэчыва і энергіі. Да С. адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некат. водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя С. ўдзельнічаюць у біял. ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні, спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ШЧ, фістула,
паталагічны канал (адтуліна), які злучае ачаг захворвання (гнайнік, пухліну) з паверхняй або з якой-н. поласцю цела. Высланы эпітэліяльнай або грануляцыйнай тканкай.
Адрозніваюць вонкавы С. (адкрываецца на паверхні цела) і ўнутраны (злучае полыя органы). Бывае прыроджаны — ад заган унутрывантробнага развіцця (напр., пупковы), часцей у выніку разбурэння тканак і органаў пры траўме, паталаг. працэсах (набыты). З лек. ці эксперым. мэтамі робяць штучныя С., напр., для назірання за функцыянаваннем органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯХО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Селяхінскае возера,
Селяхі. У Брэсцкім р-не, у бас.р.Зах. Буг, за 55 кмадг. Брэст. Пл. 0,5 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 8,6 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 9,75 км². Катлавіна суфазійна-карставага тыпу. Схілы спадзістыя, часткова пад ворывам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае ўздоўж берагоў. Упадае канава, злучана ручаём з воз. без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 км на ПдЗадг. Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, на Пн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. На Пн сцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНО́РЫЙ (адсінкліналь + грэч. oros гара),
комплекс складкавых дыслакацый слаёў зямной кары з агульнай сінклінальнай будовай, дзе люстэрка складкавасці (датычная паверхня да скляпенняў або замкоў антыкліналей) апушчана ў гал. восевай ч. структуры. Даўжыня — многія сотні кіламетраў, шырыня — дзесяткі, радзей больш за 100 км. Пашыраны ў складкавых збудаваннях і ўтвараюцца на месцы геасінкліналей або арагенных (міжгорных) прагінаў. Чаргуюцца з антыклінорыямі. Тыповыя С. — Залаірскі на Урале, Новарасійскі на Каўказе.
цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асн. электронаў). Паскарэнне электронаў адбываецца ў высокачастотным эл. полі, частата якога нязменная, і ў магн. полі, напружанасць якога змяняецца ў часе. Пры гэтым часціцы рухаюцца па арбіце пастаяннага радыуса. З-за страт энергіі на сінхратроннае выпрамяненне электроны ў С. паскараюцца да 10 ГэВ. Выкарыстоўваецца для атрымання пучкоў рэлятывісцкіх электронаў і пазітронаў, а таксама мяккага рэнтгенаўскага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІФО́Н (адгрэч. siphōn трубка, помпа),
1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, па якой пераліваецца вадкасць з пасудзіны з больш высокім узроўнем у пасудзіну з больш нізкім узроўнем. Верхняя частка трубкі размешчана вышэй за ўзровень вадкасці ў верхняй пасудзіне. Трубку папярэдне запаўняюць вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў гідраўлічных збудаваннях і прыстасаваннях.
2) Пасудзіна з трубкай, якая дасягае дна і мае кран. Выкарыстоўваецца для пералівання пеністых вадкасцей пад ціскам.
клас зялёных водарасцей. Каля 30 родаў, 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыб. 70 м (некат трапляюцца ў морах умераных паясоў, напр., каўлерпа). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.
Слаявіны буйныя (выш. да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое. Ужываюцца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ДКА Ганна (каля 1872, в. Спудзвілы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — ?),
бел.нар. спявачка. Вызначалася цудоўным голасам і фенаменальнай памяццю. У 1892 М.Федароўскі запісаў ад яе больш за 200 бел.нар. песень, а яго памагаты І.Трачык амаль столькі ж мелодый. Запісаныя творы змешчаны ў працы Федароўскага «Люд беларускі» (т. 5—6, 1958—60).
Літ.:
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 26, 183, 185—186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛЕПАЎРО́Н»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы карысталіся больш за 350 родаў, у т. л. Гасеўскія, Касакоўскія, Красінскія, Пуласкія. Мае ў блакітным полі выяву сярэбранай падковы канцамі ўніз, на ёй сярэбраны кавалерскі крыж, на якім сядзіць чорны крумкач з залатым пярсцёнкам у дзюбе. Клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы крумкач з пярсцёнкам. Вядомы з сярэдзіны 14 ст. У 16 ст.ад герба «С.» утварыўся герб «Корвін».