АБХА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т,

на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Складзены з юрскіх парфірытаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі.

т. 1, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДСТУПЛЕ́ННЕ, адыход,

дзеянні войскаў з мэтай выхаду з-пад удараў праціўніка і заняцця больш выгаднага становішча для далейшых баявых дзеянняў. Можа быць наўмыснае і вымушанае (калі немагчыма наяўнымі сіламі ўтрымаць заняты раён і ствараецца рэальная пагроза акружэння).

т. 1, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛЬТЫНГ (ад англ. belting прывадны пас),

шчыльная і трывалая тэхнічная тканіна з кручанай баваўнянай пражы. Вырабляецца палатняным перапляценнем; больш трывалыя гатункі бельтынгу — з дабаўленнем хім. валокнаў. Ідзе на выраб канвеерных стужак і прагумаваных шматслойных прывадных пасаў.

т. 3, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ТРАП (Bottrop),

горад на З ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. р-не. Гар. правы з 1919. 119,7 тыс. ж. (1994). Порт на канале Рэйн-Герне. Кам.-вуг., коксахім. і хім. прам-сць, машынабудаванне.

т. 3, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЛЬВЕ́Т (ад англ. velvet аксаміт), вельвецін,

шчыльная баваўняная ці сінт. тканіна, якая мае на добрым баку падоўжныя рубчыкі з уточнага ворсу. Вельвет-корд мае шырокія, вельвет-рубчык — вузкія рубчыкі. З вельвету шыюць курткі, касцюмы і інш.

т. 4, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАПЛАЛО́ГІЯ (ад грэч. haploos адзіночны, просты + ...логія),

выпадзенне ў выніку дысіміляцыі аднаго з двух аднолькавых (ці падобных) складоў, якія стаяць побач; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Часцей узнікае на стыку складоў (напр., мінералогія <мінералалогія, трагікамедыя <трагікакамедыя).

т. 5, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й,

эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФАНА́СЬЕЎ Ларывон, ювелір 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1676 разам з бел. ювелірамі Іванам Андрэевым, Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым зрабіў сярэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі для рус. царэвічаў Івана і Пятра.

т. 2, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗНАУ́РЫ,

грузінскія дваране. Вядомыя з 5 ст. Былі патомныя і служылыя, падзяляліся на царскіх, княжацкіх і царкоўных. Валодалі зямлёй, неслі абавязковую вайсковую павіннасць. З далучэннем Грузіі да Рас. імперыі (пач. 19 ст.) атрымалі правы рас. дваран.

т. 1, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРА́Н,

арабская назва тэр. Албаніі Каўказскай. У пісьмовых крыніцах гэта назва сустракаецца з 6 ст., у 9—10 ст. так называлася пераважна стэпавая зона міжрэчча Куры і Аракса (сучасны Мільскі стэп) з гарадамі Барда, Ганджа і Байлакан.

т. 1, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)