у Расійскай дзяржаве адна з назваў (да 17 ст.) датачных людзей (пажыццёва ваеннаабавязаных асоб), звязаная з іх вылучэннем па «сохах» — адзінках пазямельнага (у гарадах падворнага) падаткаабкладання. Напр., для Казанскага паходу 1547 бралі па 2 чал. ад «сахі». У войску з П.л. складалася пасошная раць. Пасля заканчэння чарговага ваен. паходу П.л. звычайна распускалі па хатах да новага прызыву, але і ў мірны час іх маглі прыцягваць да буд. і рамонтных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТ КАМА́НДНЫ,
месца, з якога ажыццяўляецца кіраўніцтва войскамі ў час падрыхтоўкі і ў ходзе ваен. дзеянняў. У часцях, злучэннях і аб’яднаннях звычайна ствараюцца П.к.; асн., перадавыя і запасныя, рухомыя і стацыянарныя, паветр., наземныя і падземныя (у залежнасці ад прызначэння, роду і віду войск). Адным з элементаў П.к. з’яўляецца назіральны пункт. Ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Беларусі, на П.к. могуць размяшчацца разлікі (ВПС, ППА і інш.), якія нясуць баявое дзяжурства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў Міхаіл Ягоравіч (6.2.1926, в. Дубінка Магілёўскага р-на — 9.7.1966),
Герой Сав. Саюза (1945). УВял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху, з ліп. 1944 на 2-м і 3-м Бел. франтах. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Р. вызначыўся ў сак. і маі 1945 у баях на тэр.Усх. Прусіі; пры авалоданні нас. пунктам Радаў, учас высадкі сав. дэсанта цераз заліў Фрышэс-Хаф, цяжка паранены працягваў бой. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКІН Цімафей Цярэнцьевіч (15.4.1919, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. —8.1.1954),
Герой Сав. Саюза (1954). Скончыў Ульянаўскую авіятэхн. школу (1938). Удзельнік сав.-фінл. 1939—40 і Вял.Айч. войнаў. Пасля вайны ў грамадз.паветр. флоце, ст. тэхнік-лейтэнант. 8.1.1954 учас рэйсу Талін—Ленінград у сутычцы з двума бандытамі, што спрабавалі захапіць самалёт, абяззброіў аднаго і смяротна паранены другім, якога абясшкодзілі інш. члены экіпажа. У Мінску каля аэрапорта-1 помнік Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́БАР,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобны да ражкі, але большых памераў (ёмістасць 25—30 л, дно крыху вузейшае; былі і прамыя Ц.). У іх замешвалі сечку, рабілі «паранку» (сечка, залітая кіпнем) карове, каню. Ц. меншых памераў выкарыстоўвалі для прыгатавання пойла цялятам, ягнятам. Пусты Ц. пераносіў за «вушкі» (процілеглыя клёпкі з адтулінай) адзін чалавек, а напоўнены неслі ўдваіх, узяўшыся за канцы прасунутай палкі. У наш час амаль выйшаў з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ,
рака ў Карэліцкім і Навагрудскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 27 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Касавец, за 5 км на ПнУ ад в. Антанёва Карэліцкага р-на, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Нёман на У ад в. Гнесічы Навагрудскага р-на. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча на працягу 7 км перад вусцем каналізаванае. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр Юзькавічы магчымы пераліў ур. Бойная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПЕ́ЙКА Максім Восіпавіч (1907, г. Полацк Віцебскай вобл. — 25.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае ваен.пях. вучылішча (1930-я г.). УЧырв. Арміі з 1926. Учассав.-фінл. вайны 1939—40 асобны развед. батальён пад камандаваннем капітана Р. ў канцы студз. 1940 заняў важную вышыню і чыг. станцыю Юханес (цяпер пас. Савецкі) і прычыніў праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Загінуў у баі ў раёне воз. Ласі-Саары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАША́РА Міхась (Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, хутар Падсосна Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 7.6.1976),
бел. пісьменнік. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Быў інструктарам Бел. сялянска-рабочай грамады, рэдагаваў газ. «Наша воля». Зняволены ў віленскую турму на Лукішках. У 1945—49 працаваў учас. «Полымя», «Настаўніцкай газеце». Друкаваўся з 1927. У Вільні выдаў зб-кі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны), паэм «Вяселле», «Смерць Кастуся Каліноўскага» (абедзве 1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей...» (1934), «Чорт з падпечча» (1935), «Лёгкі хлеб» (1936). Асн. пафас творчасці — пратэст супраць сац. і нац. ўціску, вера ў свабодалюбівыя сілы народа. Для творчасці 1920—30-х г. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваен. і пасляваен. гадоў склалі зб-кі «Беларусі» (1944), «Праз навальніцы» (1948), «Урачыстасць» (1952), «Мая азёрная краіна» (1962). Аўтар казак у вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і Кракатушка» (1964). У 1960—70-я г. працаваў пераважна як празаік: цыкл раманаў пра вызв. барацьбу ў Зах. Беларусі («Крэсы змагаюцца», 1966; «Сонца за кратамі», 1968; «Лукішкі», 1970; «Ішоў дваццаты год», 1973; «І прыйдзе час...», 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з аўтабіяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛЬСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—17 ст.уг.п. Ула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Узведзены ў 1563 учас Інфлянцкай вайны 1558—82 паводле загаду вял.кн.ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста для абароны вусця р. Ула і кантролю за рухам па Зах. Дзвіне. Мысавую пляцоўку адрэзалі ровам ад плато, па перыметры ўзвялі абарончы вал, схілы замчышча, звернутыя да вады, выбрукавалі валунамі. Але буд-ва У.з., якім кіраваў венецыянскі інжынер, спынілася ў сувязі з нападам атрада рус. войск. Уся буд. каманда была перабіта. У 1567 Іван IV Грозны загадаў пабудаваць тут крэпасць у выглядзе драўляных сцен-гародняў і вежаў. Запоўненыя зямлёй гародні добра вытрымлівалі артыл. абстрэл. У.з. меў 8 вежаў, вароты і брамкі. З сярэдзіны лютага да 4.3.1568 У.з. беспаспяхова штурмавала войска Я.Хадкевіча. Разбіўшы гарматамі сцены і вежы, яно, аднак, адступіла. Толькі 20.9.1568 гетман Р.Сангушка прыступам захапіў У.з. У палон трапілі 2 ваяводы — браты Вельямінавічы, 300 баяр і 800 стральцоў са зброяй. Спалены ў час штурму замак хутка зноў быў адноўлены. Паводле загаду Стафана Баторыя ў 1580 тут насыпалі магутны вал выш. каля 11,5 м. Упач. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 У.з. зноў быў заняты рус. войскамі, спалены і больш не аднаўляўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́Р АКАДЭМІ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1931 пры Бел. радыёцэнтры з б. удзельнікаў Беларускай дзяржаўнай капэлы, Бел.нар. хору і выпускнікоў Бел.муз. тэхнікума. У 1940 аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі. З 1990 акадэмічны. З 2001 заслужаны. У даваен. час прапагандаваў бел.нар. песенную творчасць, творы бел. кампазітараў, садзейнічаў стварэнню нац.хар. рэпертуару. У розны час хорам кіравалі М.Маслаў (1940—41), Л.Бен (з 1944), Р.Пукст (з 1949), І.Кліёнскі (хормайстар, 1949—79), А.Зелянкова (1950—63), з 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.Роўда. Выканальніцкая манера калектыву адметная спалучэннем народнасці і акадэмізму, уменнем дасягаць яркай вобразнасці, захоўваць стыль і эпоху муз. твора. У рэпертуары творы сусв.хар. музыкі, у т. л. беларускай. Ажыццявіў фондавы запіс многіх (больш за 2000) сцэн., кантатна-аратарыяльных і хар. твораў бел. кампазітараў, апрацовак бел.нар. песень, у т. л. змешчаных у анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» Р.Шырмы (т. 1—2, 1971—73) і інш. Сярод салістаў: Л.Каспорская, В.Прышчапёнак, Л.Кудзеля, Я.Кідуль, А.Лапіцкая, Р.Шытава, Н.Ясева і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.:
Романовская Л.А. Хор Белорусского телевидения и радио. Мн., 1975.