МАРКВА́РДЭ (Мечыслаў Мар’янавіч) (5.6.1929, в. Уздзянка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Мінскі (1952) і Куйбышаўскі (1953) мед. ін-ты. З 1968 у Мінскім мед. ін-це (да 1995 заг. кафедры). Навук.працы па функцыян. дыягностыцы органаў стрававання, інфарматызацыі ў прамянёвай дыягностыцы.
Тв.:
Практические навыки терапевта. Мн., 1993 (у сааўт.);
Некоторые аспекты модернизации рентгенодиагностического оборудования в республике (разам з Т.Ф.Ціхаміравай) // Здравоохранение. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦІН ((Martin) Арчэр Джон Портэр) (н. 1.3.1910, Лондан),
англійскі біяхімік і фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1950). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1932), працаваў у ім, пасля ў Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане. З 1965 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў г. Эйндхавен (Нідэрланды). Навук.працы па выдзяленні вітаміну Е і нікацінавай к-ты, пеніцыліну і інш. Распрацаваў метады размеркавальнай храматаграфіі: на паперы (1941) і калонкавы газавадкасны (1952). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Р.Л.М.Сінгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РХАТ (Іосіф Вацлававіч) (н. 27.9.1928, в. Залясінкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім (з 1969 заг. кафедры). Навук.працы па перасадцы рагавіцы, лячэнні і прадухіленні траўмаў органаў зроку, выяўленні і лячэнні глаўкомы і катаракты. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метад інтэрламелярнай кератапластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Паўль Герман) (12.1.1899, г. Ольтэн, Швейцарыя — 12.10.1965),
швейцарскі хімік. Скончыў Базельскі ун-т (1925). З 1925 у даследчай лабараторыі фірмы «Гейгі» у г. Базель (з 1946 віцэ-дырэктар). Навук.працы па хім. сродках аховы раслін. Устанавіў, што некат. арган. злучэнні знішчаюць насякомых, але не аказваюць выяўленага дзеяння на расліны і млекакормячых. Выявіў інсектыцыдныя ўласцівасці ДДТ (дусту), распрацаваў метады выкарыстання ДДТ для барацьбы з сыпным тыфам і насякомымі-шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛЮ́К (Мікалай Фёдаравіч) (н. 26.11.1932, в. Слабада Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1957). У 1959—97 у БПА (у 1985—94 заг. кафедры). Навук.працы па тармазных сістэмах аўтамабіляў і інш. мабільных машын, па аўтаматызацыі аўтамабіляў і трактароў.
Тв.:
Динамика пневматическнх и гидравлических приводов автомобилей. М., 1980 (разам з В.П.Аўтушкам);
Автоматика и автоматизация производственных процессов. Мн., 1985 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук.працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯНЬКО́Ў (Ігар Іванавіч) (н. 10.7.1940, г.п. Бягомль Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Канд.тэхн.н. (1979), праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1964 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па тэорыі нелінейных інерцыйных радыёланцугоў, эл.-магн. сумяшчальнасці, лічбавых радыёпрыёмных прыладах, рухомай радыёсувязі.
Тв.:
Расчет нелинейной передаточной характеристики усилителя с обратной связью // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1980. Вып. 3;
Инфрадинный прием (у сааўт.) // Радиотехника. 1982. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Барыс Андрэевіч) (н. 6.7.1953, г. Кяхта, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў Маскоўскі ун-т (1979). З 1982 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі, адначасова ў БДУ. У 1994—96 ва ун-це г. Білефельда (Германія). Навук.працы па статыстыцы шматмерных размеркаванняў, лімітавых тэарэмах тэорыі імавернасцей.
Тв.:
Точность гауссовской аппроксимации в банаховых пространствах // Теория вероятностей и ее применение. 1989. Т. 34, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́НДРАРТ (Sandrart) Іаахім фон, Старэйшы (12.5.1606, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 14.10.1688), нямецкі гісторык мастацтва, жывапісец і графік. Вучыўся ў Нюрнбергу, Празе, Утрэхце, Лондане. Працаваў у Італіі (1628—35), Нідэрландах (1637—44). Пісаў гістарычныя і жанравыя карціны, групавыя партрэты («Атрад стралкоў капітана Бікера») у духу караваджызму, наследаваў П.П.Рубенсу і А. ван Дэйку. У гал. мастацтвазнаўчай працы — трактаце «Нямецкая акадэмія» (т. 1—2, 1675—79; больш за 800 ілюстрацый) змешчаны каштоўныя звесткі пра мастакоў і музейныя калекцыі, пераклад «Метамарфоз» Авідзія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРО́ВІЧ (Эдмунд Іванавіч) (н. 30.12.1936, станіца Нова-Уладзіміраўская Краснадарскага краю, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Растоўскі ун-т (1960). З 1975 у БДУ. Навук.працы па сінгулярных інтэгральных ураўненнях, тапалогіі паверхняў, тэорыі пругкасці і электрадынаміцы. Пабудаваў тэорыю краявых задач для аналіт. функцый на рыманавых паверхнях. Рашыў у найб. агульнай пастаноўцы ўсе асн. двухэлементныя краявыя задачы.
Тв.:
Двухэлементные краевые задачи и методы локально-конформного склеивания // Сибирский мат. журн. 1973. Т. 14, № 1.