паўстанне ў Кітаі ў 1852—68 супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Арганізавана членамі тайных т-ваў «нянь» (кіт. жгут з прамасленай паперы, таксама саюз, таварыства). Пачалося ў ліст. 1852 на Пнправ. Аньхой пад кіраўніцтвам Чжан Ласіна. У 1855—56 партыз. атрады паўстанцаў дзейнічалі на тэр. правінцый Аньхой, Цзянсу і Хэнань, з 1857 сумесна з тайпінамі (гл.Тайпінскае паўстанне). Канчаткова задушана ў жн. 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯРО́ПЛЯ,
возера ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р.Няропля (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,26 км², даўж. 650 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 52,4 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПдЗ да 22 м, парэзаныя ярамі. Берагі вып. да 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РХУС (Århus),
горад у Даніі, на У п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Орхус. Вядомы з 10 ст. Каля 230 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Порт у зал. Орхус-Бугт. Прам-сць: маш.-буд., нафтаперапр., хім., тэкст., харчовая. Ун-т. Рамана-гатычны сабор і цэрквы (11—15 ст.). «Стары горад» — арх. музей пад адкрытым небам (стараж. жылыя дамы з розных гарадоў Даніі). Музеі: маст. і гісторыі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОХ,
персанаж усх.-слав. чарадзейных казак; казачны чараўнік у выглядзе барадатага чалавека. О. выскоквае з-пад зямлі да стомленага і галоднага бедняка, які прысеў на пень і моцна охнуў, корміць яго і прапануе сваю дапамогу. Дорыць герою чарадзейную табакерку, якая выконвае любыя пажаданні. Герой гэтай казкі перамагае злыя сілы і дамагаецца справядлівасці. Казкі падобнага тыпу запісаў М.Федароўскі. Сюжэт О. вядомы і інш. народам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАНО́ЎКАў камбінаторыцы, узаемна адназначнае адлюстраванне мноства на сябе. Кожны элемент дадзенага мноства замяняецца якім-н. інш. элементам таго ж мноства. Запісваецца 2 радкамі ў агульных дужках, дзе кожнаму элементу верхняга радка адпавядае элемент ніжняга, які стаіць пад ім:
. У некат. раздзелах матэматыкі тэрмін «П.» выкарыстоўваецца ў інш. сэнсе, напр., у інтэгральным злічэнні П. азначае замену пераменнай у падынтэгральным выразе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІСА́ДНАЯ ТКА́НКА, слупкаватая тканка,
хларафіланосная тканка ліста, найб. прыстасаваная да выканання функцыі фотасінтэзу. Мае 3/4—4/5 усіх хларапластаў ліста. Доўгія восі падоўжаных клетак П.т. арыентаваны перпендыкулярна да паверхні ліста. Звычайна П.т. фарміруецца пад верхнім эпідэрмісам і мае адзін або некалькі слаёў клетак, часам утвараецца на верхняй і ніжняй паверхнях ліста, часам займае ўсю яго таўшчыню (трапляецца ў раслін сухіх і сонечных мясцін існавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́ТНЫ КЛІ́МАТ,
клімат абласцей зямнога шара, якія знаходзяцца пад уздзеяннем пасатаў. Вызначаецца ўстойлівасцю напрамкаў і сілы ветру, малой воблачнасцю і малой колькасцю атмасферных ападкаў (каля 500 мм за год). Сярэдняя т-ра паветра летніх месяцаў 20—27 oС, у зімовыя месяцы — да 10—15 oС. У раёнах з П.к. на сушы пераважаюць ландшафты трапічных пустынь і паўпустынь (акрамя ўсх.ч. мацерыкоў, якім уласцівы мусонны клімат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎКУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА, парабала Нейля,
плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах: y = ax3/2; параметрычныя ўраўненні: х =t2, у = at3. Пункт звароту 1-га роду ў пачатку каардынат. Наз. імем англ. матэматыка У.Нейля, які вылічыў даўжыню яе дугі (1657). Матэрыяльны пункт пад уздзеяннем сілы цяжару рухаецца ўздоўж дугі П.п. з пастаяннай скорасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАСФЕ́РА (ад грэч. pedon глеба + сфера),
1) зона ўзаемнага пранікнення атмасферы, гідрасферы, літасферы і біясферы. Фарміруецца і залежыць ад стану асяроддзя гэтых састаўляючых геасферы, таму аказваецца найб. уразлівай пры парушэнні любой з іх.
2) Частка біясферы — глеба і слаі, што ляжаць пад ёй (падглеба з карой выветрывання) — як асяроддзе пражывання жывых арганізмаў (педабіёнтаў); слой Зямлі, у якім адбываюцца глебаўтваральныя працэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНТА́Ж (франц. plantage ад лац. plantare высаджваць),
глыбокая апрацоўка глебы спец. плугамі, на глыб. 50—70 (да 100) смпад гадавальнікі, вінаграднікі, сады, лесапасадкі. Паляпшае якасць глебы, спрыяе развіццю каранёў. Каб пазбегнуць вынасу на паверхню малаўрадлівага ніжняга пласта глебы, на плантажныя плугі ставяць дадатковыя рабочыя органы — перадплужнікі, выразныя адвалы, глебапаглыбнікі і інш.; адначасова ўносяць арган. і мінер. ўгнаенні, вапну ці гіпс.