КУЗНЯЦО́ЎСКІ РАЁН,

адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны ў ліп. 1924 у Віцебскай акр. Назва ад в. Кузняцова (цяпер у Віцебскім р-не). Цэнтр — г. Віцебск. Уключаў 10 сельсаветаў. Скасаваны 26.3.1927, тэрыторыя перададзена ў Віцебскі р-н.

т. 8, с. 564

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ЦЬКАВА БАЛО́ТА,

у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала. Нізіннага тыпу. Пл. 7,8 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 0,9 м. Асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.

т. 9, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАША́НЫ,

вёска ў Мінскім р-не, каля аўтадарогі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПнЗ ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Беларусь. 539 ж., 192 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 9, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАТО́ЎКА,

рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мышанка (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 197 км². Пачынаецца каля в. Сваяшкі. Прыток — р. Навасадка. На працягу 12 км каналізаваная. Створана сажалка. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 10, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУЭ́Л, Манвел,

армянскі архітэктар 10 ст. Прыдворны дойлід цара Гагіка Арцруні. Стваральнік комплексу збудаванняў на в-ве Ахтамар (цяпер тэр. Турцыі) — палаца, прыстані, абарончых умацаванняў (не захаваліся) і арм. царквы св. Крыжа (915—921), аздобленай фрэскамі і разьбой па камені.

т. 10, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЗАРЭЛЬЕ́Ф [ад мез(а)... + рэльеф],

форма рэльефу, сярэдняя па памерах паміж формамі макрарэльефу і мікрарэльефу з амплітудамі вышынь, якія не перавышаюць звычайна некалькіх дзесяткаў метраў (невял. грады, камы, озы, лагчыны, дзюны, гразевыя вулканы і інш.). Створаны пераважна экзагеннымі працэсамі (акумуляцыя, эрозія, дэфляцыя і інш.).

т. 10, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІРА́НКА,

рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Уша (бас. р. Нёман). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Сімакава, цячэ праз г.п. Мір. На працягу 7,2 км каналізаваная.

т. 10, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІСЯВІ́ЧЫ,

вёска ў Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 64 км на ПдЗ ад г.п. Воранава, 87 км ад Гродна, 55 км ад чыг. ст. Бастуны. 230 ж., 86 двароў (1999). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.

т. 10, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВІ́НАВІЧЫ,

вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Дзятлава—Слонім. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 150 км ад Гродна, 27 км ад чыг. ст. Наваельня. 153 ж., 77 двароў (1999). Клуб, б-ка.

т. 11, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РХАВА,

вадасховішча ў Брэсцкім р-не, каля в. Орхава. Утворана на р. Зах. Буг у 1988. Пл. 0,56 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 650 м, найб. глыб. 3,8 м, аб’ём вады 1,48 млн. м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.

т. 11, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)