НАЗА́РАНКА Юрый (Георгій) Іванавіч (25.5.1904, г. Канатоп Сумскай вобл., Украіна — 21.1.1991),
украінскі перакладчык, літ.-знавец. Скончыў Вінніцкі ін-тсац. выхавання (1933). Перакладаў на ўкр. мову зрус., літ., польск., ням., франц. і інш. моў. Пераклаў збел. мовы на ўкр. шэраг нар. казак, творы З.Бядулі («Апавяданні», 1952), Я.Брыля («Апавяданні», 1954), асобныя п’есы К.Крапівы, празаічныя творы А.Васілевіч, В.Віткі, М.Вішнеўскага, В.Зуба, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, Я.Маўра, І.Шамякіна, паэт. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Э.Агняцвет, А.Александровіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, М.Гамолкі, Х.Жычкі, А.Зарыцкага, М.Клімковіча, У.Корбана, Е.Лось, М.Лужаніна, Р.Няхая, П.Панчанкі, А.Русака, А.Русецкага, М.Танка, С.Шушкевіча, манаграфію Я.Мазалькова «Янка Купала» (1952, з І.Майстрэнкам), мемуары С.Слесарэнкі «Дарагія абліччы» (1974). Быў асабіста знаёмы з Я.Коласам, вёў з ім перапіску. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў па пытаннях літ.-творчых сувязей, маст. перакладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІ́МАЎ Уладзімір Іванавіч (22.12. 1802—26.2.1874),
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, ген. ад інфантэрыі (1859). З 1818 на вайск. службе. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—29. У 1833—34 у лейб.-гвардыі Літоўскім палку. З 1838 флігель-ад’ютант Мікалая I, у 1841 ген.-маёр світы. Зліст. 1842 нач. штаба пях. корпуса. З 1849 ген.-ад’ютант, папячыцель Маскоўскай навуч. акругі. З 10.12.1855 віленскі ваен. губернатар і кіраўнік грамадз. часткі, гродзенскі, ковенскі і мінскі ген.-губернатар. Па яго ініцыятыве памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губ. накіравалі прашэнне Аляксандру II аб вызваленні іх сялян ад прыгоннай залежнасці. 20.11.1857 імператар даслаў на імя Н. найвышэйшы рэскрыпт, у якім дазволіў стварыць у гэтых губернях дваранскія к-ты для падрыхтоўкі праекта адмены прыгоннага права (гл.Рэскрыпт Аляксандра II 1857). У 1861 Н. прызначаны членам Дзярж. савета з захаваннем ранейшых пасад, у 1862 — камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. У час паўстання 1863—64 за нерашучасць у дзеяннях супраць паўстанцаў 13.5.1863 заменены М.М.Мураўёвым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНАЧЭ́Т УГА́РТЭ (Pinochet Ugarte) Аўгуста (н. 25.11.1915, г. Вальпараіса, Чылі),
ваенны і дзярж. дзеяч Чылі. Скончыў Ваен. акадэмію Чылі (1936). Генерал. У 1956—58 ваен. аташэ пры пасольстве Чылі ў ЗША. У 1959—64 нам.нач.Ваен. акадэміі Чылі. З 1968 нач. штаба, з 1969 камандзір дывізіі, з 1972 нач. штаба сухап. войск, са жн. 1973 каманд.сухап. войскамі Чылі. 11.9.1973 здзейсніў ваен. пераварот, у выніку якога скінуты ўрад «Народнага адзінства» і загінуў прэзідэнт С.Альендэ Госенс.
Узначаліў ваен. хунту (савет), у снеж. 1974 абвешчаны прэзідэнтам Чылі. Разам з жорсткімі паліт. рэпрэсіямі і масавымі грубымі парушэннямі правоў чалавека (у 1973—74 больш за 130 тыс.чал. арыштаваны, многія загінулі) праводзіў курс на эканам. рэформы, якія ператварылі эканоміку Чылі ў адну знайб. дынамічных у Лац. Амерыцы. У 1988 прайграў рэферэндум па працягванні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, у 1989 прэзідэнцкія выбары. У 1990 вымушаны перадаць уладу цывільнаму прэзідэнту, захаваўшы да 1998 пасаду галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. З 1998 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ КІ́РХА,
лютэранская царква; помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Полацк Віцебскай вобл. Закладзена ў 1775 (верагодна, драўляная, няскончана). На мяжы 19—20 ст. (з 1901 існаваў прыход) узведзена мураваная кірха. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з боку гал. фасада далучаецца 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам (першапачаткова высокі шатровы) з пінаклямі па вуглах, з процілеглага боку — 4-гранная апсіда з рызніцай. Гал. ўваход у 1-м ярусе вежы вылучаны стральчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Другі ярус мае 2 злучаныя стральчатыя аконныя праёмы. Абодва ярусы вежы завершаны ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам, вуглы дэкарыраваны лапаткамі. Вуглы асн. аб’ёму на гал. фасадзе і каля апсіды завершаны пінаклямі. Бакавыя фасады напачатку мелі стральчатыя аконныя праёмы, цяпер іх форма часткова зменена. У 1926 П.к. прыстасавана пад краязнаўчы музей (зроблена прыбудова да бакавога фасада, зменена ўнутр. планіроўка). Цяпер у будынку размешчаны Полацкі краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУВА́ЕЎ Рыгор Аляксеевіч (23.8.1895, Масква — 12.2.1989),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1927 у Ін-це высокага ціску АНСССР, адначасова ў Ленінградскім тэхнал. ін-це. З 1946 у Горкаўскім ун-це, адначасова ў 1956—62 дырэктар НДІ хіміі пры гэтым ун-це. З 1963 дырэктар-арганізатар Лабараторыі стабілізацыі палімераў, у 1969—88 дырэктар Ін-та хіміі АНСССР (г. Горкі). Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў, арган. пераксідаў, радыкальных рэакцый. Адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў раскладаннем металаалкілаў (1931—35, разам з М.М.Катонам), рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з Ю.А.Альдэкопам, М.А.Майерам), прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Распрацаваў метады сінтэзу новых тыпаў металаарган. злучэнняў.
Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1971, 1985.
Тв.:
Металлоорганические соединения в электронике. М., 1972 (у сааўт.).
Літ.:
Воспоминания об академике Г.А.Разуваеве. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙНЕС (Reines) Фрэдэрык (16.3.1918, г. Патэрсан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 26.8.1998),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл.Рас.АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал.ін-т імя Стывенса (г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі). З 1944 у Лос-Аламоскай нац. лабараторыі ў Нью-Мехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. З 1959 праф.Тэхнал. ін-та імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разам з К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Л.Перлам).
Тв.:
Рус.пер. — Нейтрино: от полтергейста к частице // Успехи физ. наук. 1996. Т. 166, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Міхаіл Аляксандравіч (6.11.1904, С.-Пецярбург — 12.10.1994),
расійскі геафізік; адзін з заснавальнікаў фізікі выбуху. Акад.Рас.АН (1966; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1928). З 1930 у Сейсмалагічным ін-це АНСССР, з 1941 у Прэзідыуме АНСССР, з 1948 нам. дырэктара Ін-та хім. фізікі АНСССР. З 1960 дырэктар, з 1989 ганаровы дырэктар Ін-та фізікі Зямлі Рас.АН. У 1967—69 акад.-сакратар Аддзялення навук аб Зямлі АНСССР. Навук. працы па гравіметрыі, фізіцы выбуху і ўдарных хваль, мех. і сейсмічным дзеянні выбуху, мадэліраванні геафіз. асяроддзя, геамеханіцы горных парод, сейсмічнай бяспецы і прагназаванні землетрасенняў. Распрацаваў метад вызначэння сейсмічна небяспечных адлегласцей пры ўзрыўных работах. Прапанаваў блочна-іерархічную мадэль структурнай будовы літасферы (1979). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1949, 1951, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Несцер Фёдаравіч (9.11.1902, в. Вешкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.11.1950),
бел. кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931, кл. М.Аладава), вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1932—35). З 1926 акцёр і хормайстар БДТ-3, з 1931 кіраўнік самадз. хораў. У 1937—41 адзін з арганізатараў і хормайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1943 маст. кіраўнік Палескага абл. ансамбля песні і танца, з 1944 нач. аддзела маст. самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНКБССР, з 1946 ст. рэдактар рэдакцыі муз. л-ры Белдзяржвыдавецтва. Аўтар музыкі Дзярж. гімна БССР (верш М.Клімковіча), многіх хароў, песень на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Русака, М.Чарота і інш., інстр. мініяцюр, вак. сюіт на тэмы бел.нар. песень. Запісаў і апрацаваў больш за 500 бел.нар. песень (у т. л. «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў.
Літ.:
Нісневіч І.Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЧАНКА Мікалай Яўсеевіч (7.11.1922, пас. Чырвоны Дварэц Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 12.6.2001),
бел. вучоны ў галіне уралогіі, дзярж. дзеяч. Акад.Нац.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1948). З 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1960 рэктар). У 1966—86 міністр аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1967 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), з 1970 кіраўнік Бел. цэнтра перасадкі нырак. Навук. працы па пытаннях хвароб мочапалавой сістэмы, нырачнай гіпертаніі, трансплантацыі органаў і тканак, аўтаматызаваных сістэм кіравання аховай здароўя. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады дыягностыкі і арыгінальныя рэканструктыўныя органазахавальныя аперацыі для лячэння хворых з прыроджанымі заганамі развіцця нырак і мачавых шляхоў, метады лячэння злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1988.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания. Мн., 1970 (разам В.А.Мохартам);
Клиническая реография. Киев, 1977 (у сааўт.);
Урология для семейного врача: Справ. пособие. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Георгій Іванавіч (н. 21.8.1925, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1996), чл.-кар. (1974), д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1952 у Мінскім мед. ін-це, з 1961 заг. кафедры, адначасова ў 1971—77 кіраўнік лабараторыі. З 1977 дырэктар, з 1993 кансультант НДІ кардыялогіі. Навук. працы па клінічнай і эксперым. кардыялогіі, мед. тэхніцы, клінічнай і эксперым. фармакалогіі. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстраннага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі з дапамогай універсальных выліч. машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых хвароб. Удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лек. прэпаратаў сардэчна-сасудзістага дзеяння. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Кибернетика и терапия. М., 1970;
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Психофизиологические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (разам з Г.С.Барысавай, К.К.Агеенкавай);
Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994 (у сааўт.).