паліцэйская пасада ў Рас. імперыі ў 1837—1917. Засн. ў 1837 у кожным стане — паліцэйскай тэр. адзінцы, на якія падзяляліся паветы. С.п. прызначаўся і звальняўся губернатарам з кандыдатаў, прадстаўленых мясц. дваранствам. Падпарадкоўваўся спраўніку і ніжняму земскаму суду, з 1862 — павятоваму паліцэйскаму ўпраўленню. З 1878 у распараджэнні С.п. былі паліцэйскія ўраднікі. Пасада існавала даЛют. рэвалюцыі 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЎБУ́НКА,
рака ў Гомельскай вобл. Беларусі і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Беседзь (бас.р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 192 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Стаўбунка ў Бранскай вобл., вусце каля в. Жалезнікі Веткаўскага р-на. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй дав. Стаўбун Веткаўскага р-на) каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́БЛА,
балота пераважна нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Жыгулянка. Пл. 7,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя — 1,6 м. Запасы торфу каля 14 млн.т. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай тэр. мяшаны лес, травяное покрыва пераважна з асакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ВЕН Хрысціян Хрысціянавіч (30.1.1781, г. Хаміна, Фінляндыя — 30.4.1863),
расійскі вучоны ў галіне батанікі і энтамалогіі. Ганаровы чл.Пецярб.АН (1849; чл.-кар. 1815). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1799). У 1812 арганізаваў Нікіцкі батанічны сад у Крыме і быў яго дырэктарам да 1824. Навук. працы па флоры Крыма і Каўказа, сістэматыцы насенных раслін і насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ПАВЫЯ СПО́ДКІ, западзіны,
акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Дыяметр дзесяткі, радзей сотні метраў, глыб.да некалькіх метраў. Трапляюцца на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрасах, па адным і групамі. Паводле паходжання вылучаюць С.с. дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя. Расліннасць лугавая ці балотная, па краях травяністыя бярозавыя згуртаванні, на дне часам утвараюцца вадаёмы ці балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБДАМІНА́НТА (ад суб... + дамінанта),
у музыцы, назва IV ступені гамы; у гармоніі — назва акордаў, што ўтвараюцца на гэтай ступені, а таксама функцыі, якая ўключае акорды на IV, II, II нізкай, VI ступенях. У танальна-функцыян. сістэме гармоніі выяўляецца ўзаемасувязь С. (пазначаецца лац. літарай S), тонікі (T), дамінанты (D).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБЭКВАТАРЫЯ́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ,
клімат субэкватарыяльных шырот. Характарызуецца высокай т-рай паветра, малымі ваганнямі яе значэнняў на працягу года і вял. колькасцю ападкаў (2000—2500 мм за год; на схілах гор, павернутых у бок летніх мусонаў, да 12 тыс.мм). Ад экватарыяльнага клімату адрозніваецца рэзка выражаным сухім зімовым перыядам Атм. цыркуляцыя мае характар трапічных (экватарыяльных) мусонаў. Гл. таксама Субэкватарыяльныя паясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА,
у беларусаў прылада для намотвання (насуквання) нітак з клубка ці з матавіла на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. З бакоў і знізу стойкі змацоўваліся дошкамі ў выглядзе скрынкі для цэвак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЛІЦА,
кароткае кап’ё; адзін са стараж. відаў кідальнай зброі. Упамінаецца ў «Слове аб паходзе Ігаравым» (12 ст.) як зброя рус. і палавецкіх воінаў. Даўжыня каля 1 м. Складалася з жалезнага наканечніка, які падзяляўся на пяро (г.зн. вастрыё) і тулею (трубку), куды ўстаўлялася лёгкае дрэўка—ратовішча. Насілі С. ў калчане. Выкарыстоўвалася ў рус. конніцы да канца 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬФІ́РАВАННЕ,
увядзенне сульфагрупы — SO2OH у малекулы арган. злучэнняў з утварэннем сувязі вуглярод — сера. Прыводзіць да ўтварэння сульфакіслот. Ажыццяўляюць пераважна непасрэдным узаемадзеяннем з сульфіруючымі агентамі: серная кіслата, олеум, трыаксід серы SO3 і яго комплексы з пірыдзінам і дыаксанам, сульфурылхларыд SO2Cl2, дыалкілсульфаты і інш. Выкарыстоўваюць пры атрыманні паверхнева-актыўных рэчываў, іонаабменных смол, біялагічна актыўных рэчываў, фарбавальнікаў і інш.