КАЗА́НСКІ (Барыс Аляксандравіч) (25.4.1891, г. Адэса, Украіна — 5.4.1973),
савецкі хімік-арганік. Акад.
АН СССР (1946, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1918), дзе і працаваў (праф з 1935). З 1936 у Ін-це арган. хіміі АНСССР (у 1954—66 дырэктар). Навук. працы па нафтахіміі і каталітычных пераўтварэннях вуглевадародаў. Выявіў заканамернасці гідрагенізацыі і дэгідрагенізацыі вуглевадародаў, гідрыравання этылену і яго гамолагаў; правіла гідрагенолізу і ізамерызацыі C3- і C4-цыклаалканаў. Адкрыў каталітычную рэакцыю селектыўнага гідрагенолізу цыклапентанавых вуглевадародаў у асяроддзі вадароду на плацінавым каталізатары (1934, разам з М.Дз.Зялінскім і А.Ф.Платэ), рэакцыю араматызацыі парафінавых вуглевадародаў (1936, разам з А.Ф.Платэ), рэакцыю Cs-дэгідрацыклізацыі (1954). Даследаваў састаў бензінавых фракцый нафтаў розных радовішчаў (1946—60). Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Исследования в области химии углеводородов: Собр. избр. тр.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІ́Р IIIВялікі
(Kazimierz III Wielki; 30.4.1310, г. Коваль, Польшча — 5.11.1370),
польскі кароль [1333—70]; апошні кароль з дынастыі Пястаў. Імкнуўся да ўзмацнення і аднаўлення цэласнасці Польшчы, апіраючыся на саюз з Венгрыяй і папствам. У 1343 заключыў мір з крыжакамі. У 1349—52 пры падтрымцы Венгрыі захапіў б.ч. былога Галіцка-Валынскага княства, у 1356 падпарадкаваў Мазовію, у 1365 — Сантак і Дрэздэнка, у 1368 адваяваў у Брандэнбурга ч. Новай Маркі. Імкнуўся да цэнтралізацыі ўлады, спрыяў развіццю гарадоў, рамёстваў, гандлю. Ажыццявіў кадыфікацыю звычаёвага права (гл.Вісліцка-Петракоўскія статуты 1346—47), у 1334 выдаў прывілей для яўрэяў з мэтай урэгулявання іх прававога статуса ў Польшчы, упарадкаваў падаткі і правёў грашовую рэформу. Пабудаваў каля 50 замкаў. Заснаваў у Кракаве ун-т (1364, першы ў Польшчы).
Літ.:
Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, 1987;
Dąbrowski I. Kazimierz Wielki, twórca Korony Królestwa Polskiego. Wrocław etc., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫ́ЦКАЯ МО́ВА адна змангольскіх моў. Пашырана на тэр. Калмыкіі, часткова ў Астраханскай, Растоўскай абласцях, у Стаўрапольскім краі, а таксама ў Кіргізіі (раён воз. Ісык-Куль). Вылучаюцца 2 дыялекты: дэрбецкі і таргуцкі. Для фанетыкі характэрны кароткія і доўгія галосныя, сінгарманізм. Назоўнікі маюць катэгорыі ліку і склону, катэгорыя роду адсутнічае. Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў. Дзеясловы захоўваюць катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. У лексіцы значная колькасць запазычанняў з санскрыту, тыбецкай, кіт., араб., перс. і цюрк. моў, а таксама з рускай. У 1648—1924 калмыкі карысталіся зая-кандзіцкім пісьменствам (гл.Мангольскае пісьмо), на якім існуе багатая л-ра. У 1924 быў уведзены алфавіт на аснове рус. графікі, у 1931—38 ужываўся латынізаваны алфавіт, з 1938 пісьменства на аснове рус. графікі.
Літ.:
Павлов Д.А. Современный калмыцкий язык: Фонетика и графика. Элиста, 1968;
Грамматика калмыцкого языка: Фонетика и морфология. Элиста, 1983;
Бардаев Э.Ч. Современный калмыцкий язык: Лексикология Элиста, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБІ́Я (Columbia),
рака на З Канады і ЗША. Даўж. 2250 км, пл.бас. 670 тыс.км². Пачынаецца ў Канадзе заднайм. возера ў Скалістых гарах на выш. каля 800 м. Цячэ пераважна ў гарах, утварае парогі. У сярэднім цячэнні перасякае мяжу з ЗША і далей цячэ ў вузкіх глыбокіх каньёнах і цяснінах па Калумбійскім плато. У ніжнім цячэнні прарываецца цераз Каскадныя горы, упадае ў Ціхі ак., утварае эстуарый даўж. каля 50 км і шыр. 5—10 км. Гал. прыток р. Снейк (злева). Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады 8470 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Вял. гідраэнергет. рэсурсы. У ЗША на К. плаціны, вадасховішча, ГЭС (Джон-Дэй, Гранд-Кулі, Чыф-Джозеф і інш.). Суднаходная (з абводнымі каналамі) на 450 км ад вусця, акіянскія судны падымаюцца да г. Портленд. У верхнім цячэнні К. (у межах Канады) нац. паркі. Турызм. На К. — гарады Рычленд, Ванкувер, Портленд (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕ́ЦКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ.
Дзейнічала з мая 1942 да ліп. 1944 на тэр. Камянецкага р-на ў Вял.Айч. вайну. Уваходзіла ў Брэсцкую абласную антыфашысцкую арганізацыю, была падначалена кіраўніцтву Брэсцкага абл. антыфаш. к-та. Налічвала каля 100 падпольшчыкаў. Створана на базе падп. патрыятычных груп, якія ў першыя месяцы вайны аказвалі дапамогу байцам і камандзірам Чырв. Арміі, што выходзілі з акружэння, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі, выводзілі на ўсход, вялі паліт. прапаганду сярод насельніцтва. Арг-цыю ўзначаліў к-т у складзе М.А.Несцерука (1-ы сакратар), Ф.К.Гурмана (2-і сакратар), П.Л.Мурашкі (3-і сакратар), А.С.Гурынчука, П.Ф.Жука, К.А.Замулкі, М.Х.Несцерука, В.М.Хоміча, А.Я.Шырнюка. Складалася з 18 нізавых ячэек (груп). Праводзілі работу ў цесным узаемадзеянні зпартыз. атрадамі. Пры падтрымцы насельніцтва падпольшчыкі спалілі больш за 10 маёнткаў. Збіралі сродкі ў Фонд абароны.
дзяржава на п-ве М. Азія (цяпер тэр. Турцыі) у канцы 11 — пач. 14 ст. Сталіцы — гарады Нікея (да 1097) і Конья (адсюль назва). Утварыўся ў выніку заваявання туркамі-сульджукамівізант. зямель у М. Азіі (у араб. і перс. аўтараў наз. Рум) і распаду адзінай Сельджукаў дзяржавы. У выніку 1-га крыжовага паходу 1096—99 шэраг тэрыторый султаната, у т. л. Нікея, адышлі да Візантыі. Пазней ч. гэтых зямель адваявана, але ў процістаянні зНікейскай імперыяй у пач. 13 ст. К.с. панёс новыя тэр. страты. Найб. росквіту дасягнуў пры султане Ала-ад-дзіне Кей Кубаду [1219—36]; цэнтрамі рамяства і гандлю былі гарады Конья, Кайсеры і інш.З 1243 султанат — васал манг. правіцеляў (ільханаў) Ірана. У 1307 распаўся на дробныя княствы, адно з якіх — бейлік (акруга) Асмана — зпач. 14 ст. стала ядром будучай Асманскай імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАП ((Kapp) Эўген) (26.5.1908, г. Астрахань, Расія — 29.11.1996),
эстонскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Талінскую кансерваторыю па класах фп. і кампазіцыі (1931, клас А.Капа), з 1945 выкладаў у ёй (з 1947 праф., у 1952—64 рэктар). Аўтар першых эст.сав. оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). Зінш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; 3 сімфоніі (1942—64), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімф. аркестра; канцэрты для фп, (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; хар. і сольныя песні; музыка да кінафільмаў. Сярод вучняў Э.Тамберг. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1952. Дзярж. прэміі Эстоніі 1948, 1950, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАХАНІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА,
дзяржава ва Усх. Туркменістане, Сямірэччы, Паўд. Прыцяньшанні, міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і (цяпер тэр. Кыргызстана, Таджыкістана, часткова Узбекістана, Казахстана і Кітая) у 10 ст. — 1212. Сталіцы: гарады Кашгар, Баласагун і Узген. Утворана цюрк. плямёнамі (у сярэдзіне 10 ст. прынялі іслам) карлукаў, чыгіляў, ягма і інш. (ад ягма паходзіла правячая дынастыя Караханідаў, якую заснаваў Абдулкарым Сатук Карахан). Канчаткова склалася ў канцы 10 ст., калі правіцелі (богра-ханы) Харун і яго пераемнік Наср I знішчылі Саманідаў дзяржаву і авалодалі Маверанахрамз гарадамі Бухара і Самарканд. Падзялялася на ўдзелы на чале з ілек-ханамі з роду Караханідаў. Гал. формай землеўладання была ікта. У канцы 11 — пач. 12 ст. трапіла ў залежнасць ад Сельджукскай дзяржавы, з 1130—40-х г. пад вярх. уладай Каракітаяў дзяржавы. У 1212 рэшткі К. дз. ліквідаваны харэзмскім шахам Мухамедам, які забіў апошняга караханідскага правіцеля Клыч-Арслана ібн Клыча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЭЛЬ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 5.5.1937, в. Галяшы Расонскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1996; чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1984), праф. (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1967 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (у 1978—94 нам. дырэктара, з 1985 адначасова заг. лабараторыі, з 1994 дырэктар). Навук. працы па малекулярнай генетыцы і генет. трансфармацыі раслін, пытаннях селекцыі і генетыкі драўняных раслін, радыяцыйным мутагенезе с.-г. раслін, праблемах генет. і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін. Распрацаваў метад генет. трансфармацыі, стварыў трансгенныя расліны бульбы, распрацаваў малекулярна-генет. карту жыта, атрымаў новыя даныя пра ролю паўтораў ДНК у структурна-функцыян. арганізацыі генома раслін, падрыхтаваў тлумачальны слоўнік па генетыцы.
Тв.:
Биоинженерия: методы и возможности. Мн., 1989;
Фитогормоны и фитопатогенность бактерий. Мн., 1994 (разам з А.У.Лабанок, В.У.Фамічовай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́МАЎ (Іслам Абдуганіевіч) (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Узбекістана. Канд.эканам.н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т, Ташкенцкі ін-тнар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т. л. на з-дзе «Ташсельмаш». У 1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал. спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1-ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986—89 1-ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 адначасова прэзідэнт Узб. ССР, звер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл.ЦККПСС і Палітбюро ЦККПСС (1990—91). Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1984, нар.дэп.СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).