БІО́ (Biot) Жан Батыст (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф.з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разамз Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо-Савара закон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́ЎСКІ Сяргей Іванавіч (19.10.1854, г. Ізюм, Украіна — 7.10.1917),
украінскі жывапісец. У 1876—85 вучыўся ў Пецярбургскай АМ у М.Клота і У.Арлоўскага. Аўтар лірыка-эпічных пейзажаў, адметных мяккімі колеравымі спалучэннямі, жанравых і гіст. карцін («Раніца. Статак у стэпе», 1884, «Казацкі луг», 1893, «Казак і дзяўчына», 1894), манум. пано, альбомаў «З украінскай даўніны» (1900) і «Матывы ўкраінскага арнаменту» (1912, абодва разамз М.Самокішам).
Літ.:
Безхутрий М.М. Сергій Васильківський: Біогр. повість. Київ, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1883 (арх. І.Камінскі). Разамз Мікалаеўскай царквой завяршыў кампазіцыю Саборнай пл. (сучасная пл. Свабоды). 2-павярховы П-падобны ў плане асіметрычны будынак вызначаецца манументальнасцю і маштабнасцю формаў.
Цэнтр фасада вылучаны 3-павярховым рызалітам, завершаным атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Інтэр’еры памяшканняў багата аздоблены (ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя некалькіх рэчаісных пераменных, якая неперарыўная ў некаторай вобласці разамз частковымі вытворнымі 1-га і 2-га парадку і задавальняе ў гэтай вобласці Лапласа ўраўненню. Гарманічная функцыя 2 пераменных звязаны заналітычнымі функцыямі камплекснай пераменнай, рэчаісная і ўяўная часткі якіх — спалучаныя гарманічныя функцыі (звязаныя Кашы—Рымана ўраўненнем). Гарманічныя функцыі выкарыстоўваюцца пры рашэнні многіх задач эл.-магнетызму гідра- і аэрадынамікі, тэорыі фільтрацыі і цеплаправоднасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДА́НАЎ Уладзімір Якаўлевіч (н. 26.7.1941, в. Варатынь Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне харч. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1968). З 1977 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і стварэнні энергазберагальнага тэхнал. абсталявання для прадпрыемстваў харч. прам-сці.
Тв.:
Совершенствование конструкций машин и аппаратов пищевых производств. Мн., 1996 (разамз Л.Ф.Глушчанка, В.В.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫВАЧЭ́ЎСКІ Аляксандр Георгіевіч (н. 8.4.1940, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў БПІ (1961). З 1966 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі тэхнал. праектавання ў машынабудаванні. Распрацаваў метад аўтаматызаванага праектавання штампаў халоднай ліставой штампоўкі. Прэмія прафсаюзаў Беларусі 1990.
Тв.:
Технология листовой штамповки. Киев, 1983 (у сааўт.);
Моделирование и автоматизация конструирования штампов. Мн., 1986 (разамз М.В.Прахваткіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛДУРЫ (Bulduri),
кліматычны курорт у Латвіі, у складзе г. Юрмала. За 20 км ад Рыгі, на беразе Рыжскага заліва Балтыйскага м. Вызначаецца мяккім марскім кліматам, спрыяльнымі ўмовамі для летніх купанняў. Пясчаны пляж з невял. дзюнамі, хвойная расліннасць. Разамз кліматалячэннем практыкуюцца бальнеа- і фізіятэрапія. Санаторыі, у ліку якіх «Беларусь» (уласнасць Рэспублікі Беларусь), спецыялізуюцца на лячэнні хвароб сардэчна-сасудзістай, стрававальнай і нерв.сістэм. Гасцініцы, пансіянаты, кемпінгі, турысцкія базы і інш.
балгарскі публіцыст, перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1959). Першы ў Балгарыі пачаў перакладаць бел. прозу з арыгінала. На балг. мову пераклаў некаторыя вершы А.Куляшова («Выбраныя вершы і паэмы», Сафія, 1963, разамз Н.Вылчавым), П.Броўкі, раман І.Шамякіна «Сэрца на далоні» (Сафія, 1965). У анталогіі «Беларускія апавяданні» (1968) у яго перакладзе змешчаны творы 29 бел. аўтараў. Пераклады Бярберава вызначаюцца высокім маст. узроўнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЕЛЫ,
дынастыя візант. імператараў у 1185—1204. Прыйшлі да ўлады пасля звяржэння Андраніка I Камніна. Заснавальнік дынастыі Ісак II (правіў у 1185—95 і ў 1203—04); прадстаўнікі: Аляксей III (брат Ісака II, 1195—1203), Аляксей IV (сын Ісака II, правіў разамз ім у 1203—04). Складаныя ўнутр. і знешнія паліт. абставіны, сепаратызм правінцый, нянавісць насельніцтва Канстанцінопаля да апошніх з Ангелаў, якія падтрымлівалі крыжаносцаў, прывялі да звяржэння дынастыі.
румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1869—72), у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1879—81). У канцы 1870-х г. працаваў у Францыі разамз жывапісцамі барбізонскай школы жывапісу. Пейзажы і партрэты адметныя лірызмам, тонкасцю каларыту: «Чабан з авечкамі» (1873), «У лесе Бузэу» (1874), «Дарога па ўзгорках», «Сялянка ў зялёнай хустцы», аўтапартрэт, «Зіма ў Барбізоне» (усе 1881) і інш.