паўвостраў на ПнЗ Францыі. Удаецца ў праліў Ла-Манш на 100 км. Абмежаваны таксама залівамі Сены і Сен-Мало. Берагі нізкія, слаба расчлянёныя, з дзюнамі, на З месцамі скалістыя. Паверхня — узгорыстая раўніна, выш.да 191 м, расчлянёная рачнымі далінамі і ярамі. Складзены з пясчанікаў, гранітаў і сланцаў. Верасоўнікі, лугі. Жывёлагадоўля, садаводства. На Пн — порт Шэрбур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАШО́К,
бакакветнае (батрычнае), коласападобнае паніклае суквецце. Складаецца з вял. колькасці аднаполых кветак і ападае цалкам пасля цвіцення (тычынкавы К.) ці паспявання пладоў (песцікавы К.). Да К. адносяцца суквецці бярозы, вярбы, таполі, мужчынскія суквецці алешніку, дуба, грэцкага арэха, каштана і інш. драўнінных ветраапыляльных раслін. У вярбы, таполі К. — просты колас, у алешніку, бярозы і інш. — колас з дыхазіяў (складанае суквецце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШМІ́РСКАЯ ДАЛІ́НА,
міжгорная даліна на Пн Індыі, у штатах Джаму і Кашмір, паміж Вял. Гімалаямі і хр. Пір-Панджал (М.Гімалаі). Даўж. каля 200 км, шыр.да 60 км, выш. днішча каля 1600 м. Па К.д. цячэ р. Джэлам, вял.воз. Вулар. На схілах шыракалістыя і хвойныя лясы. Рысаводства, садаводства. Кліматычныя курорты. Турызм. На К.д. — г. Срынагар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙП-ЙОРК (Cape York),
паўвостраў на ПнУ Аўстраліі, паміж Каралавым м. на У і зал. Карпентарыя на З. Пл. 300 тыс.км². Даўж. з Пн на Пд каля 600 км. Усх.ч. гарыстая (выш.да 555 м), зах. — нізінная. Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Эўкаліптавыя (на З) і вільготныя трапічныя лясы (на У). Некалькі нац. паркаў. Порт — Порт-Сцьюарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕФАЛІНІ́Я (Kephallēnia),
востраў каля зах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных а-воў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс.чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш.да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́СЦІЛЬ (Klestil) Томас (н. 4.11.1932, Вена),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі пры ААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап. саюз (1.1.1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ШНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 24 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,49 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на 3 да 20 м), параслі хмызняком, на Пн і З лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСТВА,
назва перыяду ў гісторыі Францыі ад дзярж. перавароту 9.11.1799 (Васемнаццатага брумера 8-га года рэспублікі) да абвяшчэння Напалеона Банапарта (гл.Напалеон I) 18.5.1804 імператарам; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла рэжым Дырэкторыі. Намінальна ўлада належала тром консулам, выбраным на 10 гадоў, фактычна — 1-му консулу Банапарту (у 1802 яны абвешчаны пажыццёвымі консуламі Франц. рэспублікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТ Васіль Андрэевіч (н. 23.2.1916, в. Найда Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Хабараўскае ваен.-паліт. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну пагранічнік на Д. Усходзе. Інструктар палітаддзела стралк. дывізіі ст. лейтэнант К. вызначыўся 18.8.1945 у час дэсантнай аперацыі на Курыльскіх а-вах. Да 1963 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 23 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,2 км², даўж. 770 м, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Схілы катлавіны выш. ад 3 м на З (пад лесам) да 5 м на У (пад хмызняком), на Пд і Пн невыразныя.