нацыянальны парк у Індыі (штат Асам), у джунглях на левым беразе р. Брахмапутра. Засн. ў 1908, да 1968 рэзерват. Пл. каля 43 тыс.га. Балотная расліннасць, рэдкалессе, зараснікі т. зв. слановай травы. Больш за палавіну сусв. папуляцыі інд. панцырнага насарога (больш як 400 жывёлін). Жывуць сланы, дзікія буйвалы, бенгальскі тыгр, леапард, мядзведзі, алені і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙЛА́С,
хрыбет у гарах Гандысышань, на Пд Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ паралельна Гімалаям на 300 км. Выш.да 6714 м (г. Кайлас). Складзены пераважна з гранітаў. Паўд. схіл стромкі, вельмі расчлянёны эрозіяй, паўн. — пакаты. Снегавая лінія на выш. 5700—5900 м. Ледавікі. Сухія стэпы, ландшафты халодных пустынь. На К. вытокі рэк Інд і Брахмапутра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́КІНСКІ Аляксандр Арсенавіч (н. 30.9.1915, с. Закабякіна Любімскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1978), праф. (1979). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БСГА (1947), дзе працаваў да 1991. Навук. працы пра спосабы ўнясення ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Тв.:
Локальное внесение минеральных удобрений. Мв., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНІНГРА́Д,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., каля р. Клязьма. Засн. ў 1928 як пас. Калінінскі, горад з 1938. 133 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр ракетна-касм. прам-сці. Цэнтр кіравання касм. палётамі. Прадпрыемствы машынабуд. і металаапр., дрэваапр., тэкст. і інш. прам-сці. Царква Касьмы і Даміяна (1786; на тэр. былога г.п. Болшава, у 1963 далучанага да К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́Я (франц. camée ад італьян. cammeo, cameo),
твор гліптыкі; від гемы — каштоўны, часцей паўкаштоўны камень (сардонікс, агат і інш.) з выпуклай разной выявай. Выразнасць дасягаецца праз натуральную слаістасць каменя (выява — аднаго колеру, фон, адметныя па тоне і фактуры дэталі — іншых). Вядома з 4 ст.дан.э., росквіт — у мастацтве эліністычнай Грэцыі і Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІРАВА́ЛЬНА-РАЗМНАЖА́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,
сукупнасць тэхн. сродкаў для капіравання і размнажэння невял. тыражамі дзелавых папер, даведак, артыкулаў, канструктарскай, тэхнал. і інш. дакументацыі. Да іх належаць сродкі аператыўнай паліграфіі (малафарматныя машыны афсетнага друку тыпу ратапрынта, сродкі электраграфіі) і рэпраграфіі. Найб. пашыраны тэхн. сродкі вырабу копій спосабамі ксераграфіі, дыязакапіравання, святлокапіравання, фотакапіравання, тэрмакапіравання. Раней тэксты і ілюстрацыі размнажалі з дапамогай гектографа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. copulatio злучэнне),
палавы акт у жывёл, якія маюць капулятыўныя органы, а таксама злучэнне пры палавым размнажэнні 2 асобін, у якіх адсутнічаюць капулятыўныя органы (напр., гатэрыі, дажджавыя чэрві). Да К. адносяць працэс зліцця 2 палавых клетак (ці асобін), якія знешне не адрозніваюцца (ізагаметы). Калі мужчынская гамета рэзка адрозніваецца ад жаночай, то працэс іх зліцця наз.апладненнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎЧЫНА,
вадасховішча ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Кароўчына. Створана на р. Касінка ў 1981. Пл. 0,47 км², даўж. 2,5 км, найб.
шыр. 300 м, найб.глыб. 8,6 м, аб’ём вады 1,42 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЭР (Carter) Хоўард (9.5.1873, Суэфем, Вялікабрытанія — 2.3.1939),
англійскі археолаг. З 1891 удзельнічаў у археал. раскопках у Егіпце (раён Эль-Амарны і інш. мясціны Сярэдняга Егіпта). З 1902 праводзіў раскопкі ў Даліне цароў; у ліст. 1922 адкрыў грабніцу егіпецкага фараона XVIII дынастыі Тутанхамона (15 ст.дан.э.) — багацейшую скарбніцу помнікаў мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на ПдЗ ад г. Талачын. Пл. 0,54 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,3 км. Схілы катлавіны выш.да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, сплавінныя. Злучана ручаём з Сярэднім воз.