заліў у Карскім м., паміж Гыданскім п-вам і п-вам Таймыр. Даўж. каля 225 км. шыр. каля ўваходу 150 км. глыб. 6—20 м. Упадае р. Енісей. Свабодны ад лёду 3 летнія месяцы. Прылівы паўсутачныя (да 0,4 м). Рыбалоўства (нельма, омуль), промысел цюленя, бялухі. На ўсх. беразе каля ўваходу ў Е.з. порт Дыксан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІЦКАЯ ШКЛЯНА́Я МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1806—1905 у в. Жабічы Вілейскага пав. (цяпер вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл.). У 1866—90 выпускала бутэлькі, аптэкарскі посуд, слоікі, у 1893—1900 — бутэлькі зялёныя, шкло аконнае паўбелае і лямпавае. У 1891 дзейнічала шклоплавільная печ. Працавала да 116 чал. Прадукцыю збывалі ў Вільню, Мінск, Рыгу, Гродна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРНАСЕ́К Ірына Францаўна (н. 17.1.1953, в. Чаранкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі ін-т культуры (1976). Друкуецца з 1978. Маральна-этычныя праблемы — тэма мацярынства, жаночыя турботы, мудрасць і высокая духоўнасць працоўнага чалавека, карані чалавечай спагады, дабрыні ў кн. апавяданняў «Ліст да сына» (1986), тэмы эміграцыі і гістарычныя ў кн. аповесцей «Гульні над студняй» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК,
балота ў цэнтр.ч. Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у пойме р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 6,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс.га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,1 м. Большая ч. балота асушана, пад ворывам і сенажаццю. На неасвоеных участках хмызняк з вольхі і бярозы, асака, сітнік, трыснёг і чарот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРУА́ (Juruá),
рака на З Бразіліі (вярхоўі ў Перу), правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3280 км, пл.бас. 224 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Перуанскіх Андаў (Мантанья), сярэдняе і ніжняе цячэнні па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі са снеж.да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля 9000 м³/с. Суднаходная ад г. Крузейру-ду-Сул (Бразілія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭКІТЫНЬЁНЬЯ (Jequitinhonha),
рака на У Бразіліі. Даўж. 1030 км, пл.бас. каля 73 тыс.км². Пачынаецца на хр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў Атлантычны ак. Жыўленне дажджавое. Летнія паводкі са снеж.да сакавіка. Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 100 км. На Ж. — г. Жэкітыньёнья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЛА́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,
на Пн Паміра, у Кыргызстане і Таджыкістане. Даўж. 240 км. Выш.да 7134 м (пік Леніна). Складзены са сланцаў, вапнякоў, пясчанікаў, кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Месцамі трапляецца гіпсавы карст. Ледавікі агульнай пл. 1194 км². На схілах стэпы і высакагорныя лугі. Ва ўсх.ч. перавал Кызыларт (4280 м), цераз які праходзіць аўтамаб. тракт Ош—Харог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЙСА́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
міжгорная ўпадзіна на У Казахстана, паміж хрыбтамі Паўд. Алтая на Пн, Тарбагатаем і Саурам на Пд. Выш. днішча ад 370 м (воз.Зайсан) да 1000 м. Складзена з азёрных і рачных пяскоў і глін. У рэльефе вылучаюцца астанцовыя горныя масівы. Пераважаюць паўпустынныя ландшафты, якія выкарыстоўваюць як пашы; у дэльце р. Чорны Іртыш ёсць тугайныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛА́ДНІКІ,
цяглыя сяляне, якія пераходзілі ў залежнасць да феадалаў, каб пазбавіцца ад цяжкіх падаткаў і павіннасцей на карысць дзяржавы або злоўжыванняў ураднікаў. Яны трацілі асабістую свабоду, вымушаны былі плаціць феадалу натуральныя і грашовыя падаткі. Велікакняжацкія ўлады змагаліся супраць закладніцтва, бо яно змяншала колькасць дзярж. сялян і скарачала дзярж. даходы. У 15—16 ст. закладніцтва было пашырана у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКРО́ЙНАЯ МАШЫ́НА, раскройная машына,
машына для выразання дэталей швейных вырабаў са слаёў (насцілу) палотнаў тканіны, трыкатажу або інш. матэрыялаў. Вышыня насцілу — да 30 см. Рэжучы інструмент у перасоўных З.м. — стальны пласціністы нож, які робіць верт. зваротна-паступальны рух, або вярчальны дыск; у стацыянарных — бясконцая стальная стужка-нож, нацягнутая на шківы. Укараняюцца лазерныя З.м.