адна з формаў бясполага размнажэння (апаміксісу) у вышэйшых раслін. Пры апагаміі зародак утвараецца з клетак зарастка (у папарацяў) або зародкавага мяшка (у кветкавых раслін). Трапляецца рэдка (напр., у трыпутніка ланцэталістага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУША́ЦКІ ХРЫБЕ́Т,
усходняе адгор’е Зангезурскага хрыбта, у Арменіі. Выш. да 3399 м (г. Арамазд). Складзены пераважна з вулканагенна-асадкавых парод з інтрузіямі гранітаў. На схілах дубовыя і дубова-грабавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШКІ́РЫ (саманазва башкорт),
нацыя, асн. насельніцтва Башкортастана. Жывуць таксама ў суседніх з Башкортастанам абласцях і рэспубліках Расіі. 1371 тыс.чал., з іх у Башкортастане 936 тыс.чал. (1979). Гавораць на башкірскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ФЕРГА́НСКІ КАНА́Л,
арашальны канал на тэр. Узбекістана (283 км) і Таджыкістана (62 км). Пабудаваны ў 1939—40. Злучае р. Нарын з Сырдар’ёй. Больш за 1000 гідратэхн. збудаванняў, з іх 50 буйных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭНА́Жу медыцыне, дрэніраванне,
лячэбны метад, пры якім ствараецца магчымасць пастаяннага адтоку вадкасці з полых органаў, поласцей цела, ран і абсцэсаў. Выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя ці шкляныя трубкі з адтулінамі, а таксама марлевыя і гумавыя палосы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́КСКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на Камчатцы, у Расіі. Выш. 3456 м. Складзены з андэзіта-базальтавых лаў, шлакаў, попелаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. На схілах зараснікі з каменнай бярозы і сланікаў. Апошняе вывяржэнне ў 1956—57.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́БА (Kariba), Элізабет,
вадасховішча ў Замбіі і Зімбабве, на р. Замбезі. Пл. 4450 км², аб’ём 160,3 км³, даўж. 300 км. Створана ў 1958—63 з мэтай энергетыкі (ГЭС Карыба), ірыгацыі, суднаходства і барацьбы з паводкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Знаходзіцца ў г. Кобрын Брэсцкай вобл.Засн. ў 1948. Рэканструяваны, тэхналагічна перааснашчаны. З 1998 адкрытае акц.т-ваз сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1998): кансервы агароднінныя і фруктовыя, соусы, сокі пладова-ягадныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ГЕР (англ. lugger),
невялікае 2—3-мачтавае судна 1-й пал. 19 ст.з рэйкавым ветразевым абсталяваннем. На верхняй палубе Л. меў адкрытую батарэю з 10—16 гармат невял. калібру. Выкарыстоўваўся пераважна для пасыльнай службы.