орган мясц.ваен. кіравання на Беларусі і ў некаторых інш. краінах. Задачы: падрыхтоўка моладзі да нясення ваеннай службы, правядзенне прызываў на тэрміновую ваен. і альтэрнатыўную службу і вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваен. мабілізацыі, выкананне інш. абаронных мерапрыемстаў. Для правядзення прызываў на ваен. службу пры ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙГА́Ч,
востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл. каля 3,4 тыс.км². Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш.да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет у зах.ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж. каля 200 км. Выш.да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАМАСТРО́Й»,
помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШЫЦЫ,
балота на ПдЗ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Піна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,6 м. Паўн.ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд.ч. ў натуральным стане. Растуць вярба, сітнік, асокі; часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРКЕ́ВІЧ Пётр Яўгенавіч (1898, в. Міхалава Смаленскай вобл., Расія — 4.11.1937),
бел. гісторык мастацтва. Брат Х.Я.Даркевіча. Скончыў Маск. ун-т. Выкладаў у Віцебску ў маст. тэхнікуме (1927—37), кінатэхнікуме (1932—37), пед. ін-це. Даследаваў праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны 6.9.1957.
Тв.:
Да пытання аб праблеме мастацкага стылю // Полымя. 1929. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСКАНА́ЛЫ ЛІК,
цэлы дадатны лік, роўны суме сваіх правільных (меншых за гэты лік) дзельнікаў. Напр., 6 =1+2+3; 28 = 1+2+4+7+14. Цотныя Д.л. вылічваюцца па формуле 2p−1∙(2p−1) (Эўклід; 3 ст.дан.э.) пры ўмове, што лікі р і (2p-1) простыя; ніводнага няцотнага Д.л. не знойдзена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАНАЦЦАЦІПЕ́РСНАЯ КІ́ШКА,
пачатковы аддзел тонкай кішкі ад выхадной адтуліны страўніка да парожняй кішкі. Даўжыня яе ў чалавека 27—30 см (прыблізна 12 папярочнікаў пальца, адсюль назва). У поласці Д.к. адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і печані. Залозістыя элементы сценкі выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць ферменты, неабходныя для ператраўлення бялкоў, тлушчаў і вугляводаў (у поласці Д.к. ператраўленне рэчываў найб. інтэнсіўнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́ЧЫ (? — 1227),
мангольскі хан, военачальнік. Старэйшы сын Чынгісхана. У 1207—08 кіраваў паходам у Паўд. Сібір, далучыў даМанг. імперыі Туву, Хакасію, Алтай. Удзельнічаў у паходах Чынгісхана ў Паўн. Кітай (1211—15), Сярэднюю Азію (1219—22), Усх.Дэшт-і-Кіпчак (гл.Мангольскія заваяванні). З 1224 правіцель Харэзма і Дэшт-і-Кіпчака. Памёр раптоўна пры нявысветленых абставінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́ЛАНГ (Geelong),
горад на Пд Аўстраліі, у штаце Вікторыя. Прымыкае дазах. прыгарадаў г. Мельбурн. 151,8 тыс.ж. (1993). Порт у зах. частцы зал. Порт-Філіп Ціхага ак., найбуйнейшы ў Паўд. паўшар’і па вывазе збожжа. Чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (аўтамабілі і с.-г. машыны), чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., баваўняная і шарсцяная, мясакансервавая, хім. (перапрацоўка фасфатаў), шкляная.