ТЭЛЬ (Tell) Вільгельм, швейцарскі нац. герой; гал. персанаж швейц.нар. легенды «Паданне пра стралка». Паляўнічы, жыхар в. Бюрглен (кантон Уры). Быў змушаны габсбургскім ландфогтам (даверанай асобай) Геслерам збіць стралой з лука яблык з галавы свайго малога сына. Выканаўшы гэты загад, Т. пазней стралой забіў Геслера і ўзначаліў паўстанне супраць панавання аўстр. Габсбургаў (14 ст.). У аснове падання пра Т. — звесткі з хронік 15 і 16 ст.Найб. вядомы маст. вобраз Т. стварыў у аднайм. драме Ф.Шылер (1804).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЫТО́РЫЯ (лац. territorium ад terra зямля),
1) частка паверхні зямной сушы з прыроднымі, а таксама створанымі ў выніку чалавечай дзейнасці ўласцівасцямі і рэсурсамі. Характарызуецца працягласцю (плошчай), асаблівасцямі геагр. становішча, пэўным тыпам прыроднага ландшафту, гасп. асвоенасцю і інш. 2) Адм.-тэр. адзінка ў некат. краінах; вылучаецца нараўне засн.адм. адзінкай па прыкметах (адзнаках) меншай абжытасці і асвоенасці і інш., з абмежаванымі правамі мясц. кіравання. Т. вылучаецца ў Аўстраліі, Венесуэле, Індыі, Канадзе (нараўне са штатамі і інш.адм. адзінкамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБЕ́К Султан Мухамед (? — 1342),
хан Залатой Ардыз 1313. Умацаваў ханскую ўладу, увёў іслам як дзярж. рэлігію і праследаваў іншаверцаў. Каб аслабіць падначаленую яму Русь, распальваў варожасць паміж князямі. Асудзіў на смерць цвярскіх (і б.вял. уладзімірскіх) князёў Міхаіла Яраславіча (1318), Дзмітрыя (1325) і Аляксандра (1339) Міхайлавічаў, у 1327 жорстка задушыў антыардынскае паўстанне ў Цверы, якая з таго часу ўжо не магла на роўных змагацца з Масквой за першынство на Русі. Ад яго імя паходзіць этнонім узбекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАСЦІ́ВАСЦЬ,
філасофская катэгорыя, якая характарызуе той бок прадмета, які абумоўлівае яго адрозненне ці падабенства зінш. прадметамі і выяўляецца ва ўзаемадзеянні з імі. Кожная У, мае адносны характар: залежыць ад самога прадмета і ад тых прадметаў, з якімі ён узаемадзейнічае. Усялякая канкрэтная рэч характарызуецца бясконцай колькасцю У., адзінства якіх з’яўляецца яе якасцю. Адрозніваюць У. спецыфічныя, агульныя і ўсеагульныя (атрыбуты), гал. і негалоўныя, неабходныя і выпадковыя, знешнія і ўнутр., сумяшчальныя і несумяшчальныя, аддзельныя і неаддзельныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАЧЫ́ БЕЗ МЕ́ЖАЎ»
(Médecins sans frontiéres),
незалежная гуманітарная група. Створана ў 1971 у Парыжы групай медыкаў. Да канца 1990-х г. аб’яднала медыкаў з 45 краін, якія аказвалі мед. дапамогу параненым у ваен. канфліктах і ў час стыхійных бедстваў. «У.б.м.» дзейнічалі без дазволу афіц. улад (мед. дапамога муджахідам, якія ваявалі зсав. войскамі ў Афганістане ў 1980-я г., чэчэнскім сепаратыстам у 1990-я г.і г.д.), што прыводзіла да канфліктаў з урадамі шэрагу краін. Нобелеўская прэмія міру 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́Й, Хусей (Houssay) Бернарда Альберта (10.4.1887, Буэнас-Айрэс — 21.9.1971), аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны, Нац.АН Буэнас-Айрэса. Д-рн. (1910), праф. (1912). Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 у Ін-це бактэрыялогіі, з 1919 ва ун-це Буэнас-Айрэса. Навук. працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1947 (з К.Ф.Коры і Г.Т.Коры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Яўген Канстанцінавіч (18.10.1891, Вільнюс — 29.10.1937),
бел. фізік. Праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). З 1923 у БДУ (з 1929 дэкан фіз.-матэм. ф-та). У 1931—36 у Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі. З 1936 заг. кафедры фізікі Гомельскага пед. ін-та. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, гісторыі і метадалогіі навукі. Рэпрэсіраваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.:
Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́ВА (дзявочае Паўленка) Ірына Васілеўна
(н. 29.9.1954, г. Гомель),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1979). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1975). З 1973 інструктар Спарт.к-та Беларусі, трэнер БВА па фехтаванні. З 1996 у Бел. акадэміі фіз. культуры (з 2002 дацэнт). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіёнка свету (1979, г. Мельбурн, Аўстралія; 1981, г. Клермон-Феран, Францыя), СССР (1974, 1978, 1980) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Мікалай Пятровіч (15.6.1915, в. Кайвакса Ленінградскай вобл., Расія — 17.4.1944),
удзельнік партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў 2-ю Ленінградскую артыл. школу (1936), вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, з 1943 маёр Ф. нам. камандзіра разведвальна-дыверсійнага атрада «Дзіма» на Міншчыне, удзельнік падрыхтоўкі забойства гаўляйтара В.Кубэ. Са студз. 1944 камандзір партыз. атрада на тэр. Польшчы, загінуў у баі з карнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Аляксандр Уладзіміравіч (н. 30.1.1948, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне мед. інфарматыкі, кардыялогіі. Д-рбіял.н. (1996). Скончыў Ленінградскі ін-тавіяц. прыладабудавання (1972). З 1973 у Мінскім мед. ін-це, з 1976 у БелНДІ кардыялогіі (з 2000 Рэсп. навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» — заг. лабараторыі). Навук. працы па мед. інфарматыцы, апрацоўцы біямед. сігналаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии. Руководство. Мн., 1994 (у сааўт);
Функциональная нагрузочная электрокардиография. Мн., 1998 (у сааўт.).