САЛО́ДЫШАЎ Арцём Іванавіч (5.10.1910. в. Лазаравічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.1.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1943 партызан, камандзір узвода партыз. палка на Магілёўшчыне. З 1944 на 2-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант С. вызначыўся ў баі на Пд ад Магілёва, дзе пасля пераправы цераз Дняпро ў баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́НІКАЎ Анатоль Данілавіч (н. 19.7.1919, в. Чурылава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў маёр С. зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 12 самалётаў, 10 танкаў, 120 аўтамашын, 6 мінамётаў, 18 гармат, 44 павозкі з грузам, шмат жывой сілы ворага. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1981 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРТАВО́Е РАЯНАВА́ННЕ,
замацаванне найб. прадукцыйных і каштоўных сартоў за пэўным рэгіёнам з улікам яго глебава-кліматычных умоў. Раянаваныя сарты ўключаюцца ў Дзярж. рэестр (банк даных пра сарты і дрэвава-кустовыя пароды) па выніках сортавыпрабавання. Улічваюць ураджайнасць, біял. асаблівасці, зіма- і хваробаўстойлівасць, скараспеласць, прыдатнасць да механізаванай уборкі, харч., тэхнал., кармавыя і інш. якасці сорту ці гібрыда. У Дзярж. рэестр у 1998—2000 упершыню ўключана 86 сартоў (з іх 20 бел. селекцыі); усяго 879 сартоў (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ТАШАЎ Георгій Данілавіч (н. 16.4.1920, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1953). З 1952 у ансамблях пагранвойск, з 1958 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—87 артыст Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні бел. і рас. кампазітараў ваен.-патрыят. тэматыкі, бел. і інш.нар. песні, рамансы, арыі з опер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІШЧО́Ў Георгій Пятровіч (н. 24.12.1912, С.-Пецярбург — 3.5.1999),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай механікі. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1982). Скончыў Маскоўскі дырыжаблебуд. ін-т (1935). З 1935 у КБ дырыжаблебудаўніцтва. У 1940—54 і з 1967 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (з 1967 нач.).
У 1954—67 нач.Цэнтр. ін-та авіяц. маторабудавання. Навук. працы па аэрадынаміцы самалётаў і рухальных установак. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́П АРЛО́ЎСКІ,
позназімовы сорт яблыні. Выведзены ва Усерас.НДІ селекцыі пладовых культур скрыжаваннем сартоў Сінап паўночны і Памяць Мічурына. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці паўсюдна.
Дрэва буйнарослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні. Сорт ураджайны, сярэднеўстойлівы да грыбных хвароб. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка зялёна-жоўтая, ярка-чырв.з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер.; захоўваецца да красавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІТРАЭ́Н»
(Citroen),
сям’я аўтамабіляў аднайм.франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл.«Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.
Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАХАВА́Я МЕДЫЦЫ́НА,
форма мед. абслугоўвання і сацыяльнага страхавання насельніцтва. Засн. на абавязковым страхаванні працоўных з поўнай або частковай кампенсацыяй расходаў на мед. дапамогу знац.фін. фондаў. Асн. крыніцы фінансавання: адлічэнні работадаўцаў на працоўных і плацяжы з бюджэту дзяржавы на непрацоўнае насельніцтва. Лячэбныя ўстановы выступаюць партнёрамі органаў сац. страхавання, якое забяспечвае стварэнне нац.фін. фонду С.м. Характэрна для большасці эканам. развітых краін. У 1990-я г. Расія перайшла да абавязковага мед. страхавання. На Беларусі С.м. фарміруецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛІМА́ Іван Міхайлавіч (?, с. Рагошчы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 12.12.1635),
гетман нерэестравых (не залічаных на каралеўскую службу Рэчы Паспалітай) запарожскіх казакоў. Зукр. шляхціцаў. Ратуючыся ад прыгнёту польскіх магнатаў, уцёк у Запарожскую Сеч. Удзельнік паходаў супраць крымскіх татараў і туркаў. Як гетман вядомы з 1628. У 1635 нерэестравыя казакі на чале з С. паўсталі і разбурылі польскую крэпасць Кадак на Дняпры, якая пагражала Запарожскаму войску. С. неўзабаве па-здрадніцку схоплены рэестравымі казакамі і выдадзены польскім уладам. Пакараны смерцю ў Варшаве.