КУДЗІНЕ́НКА Анатоль Дзмітрыевіч (н. 23.1.1940, с. Ленінскае Хабараўскага краю, Расія),
бел. архітэктар, педагог. Канд. архітэктуры (1972). Скончыў БПІ (1963). З 1963 у ін-це «Гомельграмадзянпраект», з 1967 у ін-це «Брэстграмадзянпраект», з 1974 выкладчык Брэсцкага тэхн. ун-та. Асн. работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965), Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім р-не (1970—73), забудова мікрараёнаў №1, 2 і па вул. Набярэжнай у Брэсце (1967—75), праекты жылых дамоў у гарадах Шклоў (1989), Барань Аршанскага р-на (1990) і інш., рэканструкцыя стадыёна на 5 тыс. гледачоў у Шклове (1998—2000) і інш.
Тв.:
Планировка и застройка сельских населенных мест. Мн., 1984;
Районная планировка и региональное расселение. Мн., 1986 (разам з І.Дз.Белагорцавым, В.М.Саламеннікам);
Фермерское хозяйство. Могилев, 1993 (разам з Г.М.Сіваевым, А.Г.Шпаннікавым);
Ваша усадьба. Мн., 1994 (у сааўт.);
Экологические основы архитектурного проектирования: Учеб. пособие. Брест, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМКО́ВІЧ Мікалай Аляксеевіч (н. 11.8.1952, в. Маяк Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1997 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па даследаванні і распрацоўцы лазераў на фарбавальніках з электрахім. кіраваннем частатой генерыруемага святла. Выявіў дынамічнае пашырэнне электронных спектраў фарбавальнікаў у чыстых і бінарных вадкіх растваральніках. Зарэгістраваў шэраг новых спектраскапічных эфектаў. Прэмія Ленінскага камсамола 1984.
Тв.:
Topics in fluorescence spectroscopy. Vol. 2. Principles. New York, 1991 (разам з А.М.Рубінавым, У.І.Томіным);
Механизм внутримолекулярного переноса протона и электрона в 4-аминопроизводных 3-гидроксифлавона (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, № 3;
Dipole moments of 4′-aminoflavonols determined using electro-optical absorption measurements or molecular Stark-effect spectroscopy (разам з В.Баўманам, В.Р.Піваваранкам) // Journ. Photochem. Photobiol. A: Chemistry. 2002. Vol. 153.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ЦКІ Пётр Пятровіч (н. 9.5.1946, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2003). Скончыў Бел.пед.ін-т (1969). Настаўнічаў. З 1972 дырэктар баранавіцкіх станцыі юннатаў, пед. вучылішча, з 1994 рэктар Баранавіцкага вышэйшага пед. каледжа. Навук. працы па агульных асновах дыдактыкі, псіхолага-пед. асновах навучання і выхавання. Распрацаваў канцэпцыю фарміравання пед. прафесіяналізму, якая ўключае тэарэт. і практычнае абгрунтаванне эфектыўнасці аксіялагічнага падыходу, выкарыстання тэхналогій кіравання інавацыйнымі працэсамі ва ўмовах пед.навуч. устаноў.
Тв.:
Педагогіка. Мн., 1995 (у сааўт.);
Педагагічны прафесіяналізм. Мн., 1996 (разам з А.А.Грымацем);
Агульныя асновы дыдактыкі (разам з А.А.Грымацем, А.М.Карповіч);
Фарміраванне прафесіяналізму навучэнцаў педагагічнага каледжа. Мн., 1999;
Псіхолага-педагагічная практыка: арганізацыя і правядзенне ў педагагічнай ВНУ. Барановичи, 2000 (у сааўт.);
Внеаудиторное чтение для будущих педагогов, родителей и детей. Барановичи, 2003 (разам з А.Б.Карповіч і Е.І.Карповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МІС Іосіф Самуілавіч (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984),
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і оперна-сімф. дырыжыравання (1950). З 1936 у Дзярж. т-ры оперы і балета, у 1979 — 82 гал. дырыжор Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.Пукста і «Калі ападае лісце» Ю.Семянякі, аперэта «Несцерка» Р.Суруса, класічныя оперы «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж.Вердзі, «Князь Ігар» А.Барадзіна, балеты «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага, «Спартак» А.Хачатурана, «Жызэль» А.Адана, аперэта «Лятучая мыш» І.Штрауса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕНА́РЫУС Мікалай Пятровіч (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 17.7.1903),
педагог, археолаг, краязнавец. Скончыў Гал.пед.ін-т у Пецярбургу. У 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, Беластоцкага наст. ін-та. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай наст. семінарыі (1864). У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Аўтар артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
Тв.:
Руководство к воспитанию и элементарному обучению. Варшава, 1874;
Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРА́НКА,
1) наданне ювелірнаму каменю шліфаваннем ці паліраваннем геаметрычна правільнай ці асіметрычнай формы мнагагранніка для ўзмацнення яго бляску і зіхацення.
2) Спалучэнне розных па форме і памерах граняў, нанесеных на паверхню каменю. Тыпы агранкі: ружай (ад 12 да 72 граняў), паўбрыльянтавая (ад 12 да 32), брыльянтавая (ад 48 да 240 і болей), ступеньчатая, клінамі, мяшаная, кабашонам (гладкае шліфаванне). Класічны від брыльянтавай агранкі — 56 граняў.
3) Сукупнасць граняў прыроднага хрусталю — натуральная агранка мінералу.
Віды і формы брыльянтавай агранкіз колькасцю граняў 56 (1, 6—8), 100 (2), 72 (3, 5) і 240 (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АДРАДЖЭ́ННЕ»,
бел. кааператыўна-выдавецкае т-ва. Існавала ў Мінску ў крас. — снеж. 1922. Засн.Акад. цэнтрам Наркамасветы БССР для выдання твораў маст. л-ры і падручнікаў для бел. школ. Выдала зб-кі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» Ф.Багушэвіча (у адной кнізе), «Спадчына» Я.Купалы, «Водгулле» Я.Коласа, «Пад родным небам» З.Бядулі, паэму «Босыя на вогнішчы» М.Чарота, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старадаўні перыяд» М.Янчука, падручнікі, альманах «Адраджэнне» і інш. Мела кнігарню ў Мінску, вяло продаж бел. кніг у Маскве, Гомелі і інш. гарадах Беларусі. Рэарганізавана ў выд-ва«Савецкая Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЧ (Beluħ) Аляксандр (14.8.1879, Бялград — 26.2.1960),
сербскі мовазнавец. Чл. Пецярбургскай АН (1910). Праф. Бялградскага ун-та (1905). З 1937 прэзідэнт Сербскай АН. Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай серб. мовы («Гісторыя сербска-харвацкай мовы», т. 1—2, 1950—51 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку слав. моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асн. лінгвістычныя погляды выклаў у кн. «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59). Заснавальнік (1913) і рэдактар час. «Іужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-МЕДЫЦЫ́НСКАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1940 у Мінску. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 835 тыс.экз. Мае каштоўныя выданні па медыцыне 18—19 ст. Вядзе н.-д. работу ў галіне мед. бібліяграфіі. На базе б-кі створаны цэнтр мед. інфармацыі, які мае сувязь з галіновымі цэнтрамі замежных краін. Арганізацыйна-метадычны цэнтр для 210 мед. б-к Беларусі. Мае 4 філіялы, міжбібліятэчны і завочны абанементы, дэпазітарый галіновай л-ры. Выдае інфарм. бюлетэні, мед. слоўнікі, зводныя каталогі.
Я.Ф.Гарэлава.
Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская Будынак бібліятэкі. Зала замежнай літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ Яўген Захаравіч (12.12.1910, Рыга — 31.8.1990),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ін-т журналістыкі. Аўтар раманаў «Вышыня» (1952, пра будаўнікоў з-да на Паўд. Урале), «Зямля, да запатрабавання» (1970, пра лёс сав. разведчыка Л.Маневіча), «Ахвота да перамены месцаў» (1979, пра новабудоўлі на Ангары), аповесцяў «Капля крыві» (1960), «Форма адзення зімовая» (1965), «Дах над галавой» (1974), «Стары і яго вучні» (1981) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвяціў зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Гонар пяхоты» (1946), «Учора была вайна» (1975), «Па старой Смаленскай дарозе» (1979) і інш.