РУ́ПАРНА-ЛЮСТРА́НАЯ АНТЭ́НА накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння рупара з адным ці больш люстэркамі. Сферычная хваля, узбуджаная на вяршыні рупара, пераўтвараецца ў плоскую хвалю пасля адбіцця люстэркамі. Найб. пашырана рупарна-парабалічная антэна, дзе рупар аб’яднаны зпарабалічным люстэркам, у фокусе якога размешчана вяршыня рупара. Такія антэны выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейных лініях сувязі, для сувязі зШСЗ і інш.
Рупарна-люстраная антэна: 1 — рупарны апрамяняльнік; 2 — фронт хвалі, што падае на люстэрка; 3 — фронт адбітай хвалі; 4 — люстэрка; F — фокус люстэрка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧА́Г,
цвёрдае цела, здольнае паварочвацца вакол фіксаванай восі пад дзеяннем сіл, перпендыкулярных да восі вярчэння. Адзін з найпрасцейшых механізмаў (разам зколам і вінтом). Вядомы з глыбокай старажытнасці. Тэорыя раўнавагі Р. пад дзеяннем сіл цяжару распрацавана Архімедам. Пры дзеянні некалькіх сіл раўнавага Р. дасягаецца пры ўмове, што сума момантаў гэтых сіл раўняецца нулю (гл.Момант сілы). Шырока выкарыстоўваецца ў якасці элемента канструкцый механізмаў і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЬБААПРАЦО́ЎЧЫ СТАНО́К,
металарэзны станок для стварэння і апрацоўкі разьбы. Бываюць рэзьбанакатныя, рэзьбанаразныя, рэзьбафрэзерныя і рэзьбашліфавальныя. Да рэзьбанаразных адносяцца такарна-шрубарэзныя станкі, у якіх разьба ствараецца з дапамогай разцоў, а таксама гайка- і болтанаразныя — зметчыкамі, плашкамі, рэзьбанаразнымі галоўкамі і інш. Рэзьбафрэзерныя станкі (паўаўтам. і аўтам.) выкарыстоўваюць для наразання вонкавай і ўнутр. разьбы дыскавымі, пальцавымі ці грабеньчатымі фрэзамі. На рэзьбашліфавальных станках (універсальных, спец., паўаўтам.) з шліфавальнымі кругамі робяць чыставую апрацоўку разьбы, выкананай на інш. станках. Гл. таксама Рэзьбанаразны інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДЫШАЎ Арцём Іванавіч (5.10.1910. в. Лазаравічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 27.1.1960),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1943 партызан, камандзір узвода партыз. палка на Магілёўшчыне. З 1944 на 2-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант С. вызначыўся ў баі на Пд ад Магілёва, дзе пасля пераправы цераз Дняпро ў баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́НІКАЎ Анатоль Данілавіч (н. 19.7.1919, в. Чурылава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Энгельскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў маёр С. зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 12 самалётаў, 10 танкаў, 120 аўтамашын, 6 мінамётаў, 18 гармат, 44 павозкі з грузам, шмат жывой сілы ворага. Да 1947 у Сав. Арміі, да 1981 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРТАВО́Е РАЯНАВА́ННЕ,
замацаванне найб. прадукцыйных і каштоўных сартоў за пэўным рэгіёнам з улікам яго глебава-кліматычных умоў. Раянаваныя сарты ўключаюцца ў Дзярж. рэестр (банк даных пра сарты і дрэвава-кустовыя пароды) па выніках сортавыпрабавання. Улічваюць ураджайнасць, біял. асаблівасці, зіма- і хваробаўстойлівасць, скараспеласць, прыдатнасць да механізаванай уборкі, харч., тэхнал., кармавыя і інш. якасці сорту ці гібрыда. У Дзярж. рэестр у 1998—2000 упершыню ўключана 86 сартоў (з іх 20 бел. селекцыі); усяго 879 сартоў (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ТАШАЎ Георгій Данілавіч (н. 16.4.1920, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1953). З 1952 у ансамблях пагранвойск, з 1958 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—87 артыст Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі імя Р.Шырмы. Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні бел. і рас. кампазітараў ваен.-патрыят. тэматыкі, бел. і інш.нар. песні, рамансы, арыі з опер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІШЧО́Ў Георгій Пятровіч (н. 24.12.1912, С.-Пецярбург — 3.5.1999),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай механікі. Акад.Рас.АН (1976, чл.-кар. 1966). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1982). Скончыў Маскоўскі дырыжаблебуд. ін-т (1935). З 1935 у КБ дырыжаблебудаўніцтва. У 1940—54 і з 1967 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (з 1967 нач.).
У 1954—67 нач.Цэнтр. ін-та авіяц. маторабудавання. Навук. працы па аэрадынаміцы самалётаў і рухальных установак. Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́П АРЛО́ЎСКІ,
позназімовы сорт яблыні. Выведзены ва Усерас.НДІ селекцыі пладовых культур скрыжаваннем сартоў Сінап паўночны і Памяць Мічурына. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці паўсюдна.
Дрэва буйнарослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні. Сорт ураджайны, сярэднеўстойлівы да грыбных хвароб. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка зялёна-жоўтая, ярка-чырв.з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер.; захоўваецца да красавіка.