ПАПКО́Ў Валерый Іванавіч (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар.з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРМЕ́ЛІЯ (Parmelia),
род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды П.: баразнаватая (P. sulcata) і скальная (P. saxatilis). Трапляюцца ў лясах на ствалах дрэў, валунах.
Слаявіна ліставатая. Зверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, цёмна-бурая зсарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), знізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фікабіёнт — водарасць з роду трэбуксія. Выкарыстоўваюць для атрымання антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРНІ́К,
адзін з відаў ахаванага грунту для вырошчвання агародніны, кветкавых культур і іх расады. Тыпы П.: аднасхільны, двухсхільны; паглыблены, наземны (стацыянарны і пераносны). Найб. пашыраны паглыблены П., які размяшчаюць зУ на З для лепшага выкарыстоўвання сонечнага святла. Укрываюць зашклёнымі рамамі, шырока выкарыстоўваюць празрыстую плёнку. Крыніцы абагрэву П.: сонца, біяпаліва (часцей конскі гной), падагрэтая вада, электраэнергія і інш. П. дае магчымасць атрымліваць ураджай на 7—25 сут раней і некалькі разоў за сезон.
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Дачка Р.Я.Паспелава. Скончыла БПІ (1972). З 1972 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па аптымізацыі энергет. сістэм, тэорыі энергет. менеджменту, энергазберажэнні і экалагічных праблемах энергетыкі.
Тв.:
Технико-экономические характеристики дальних электропередач с промежуточными присоединениями. Мн., 1983 (разам з Р.Я.Паспелавым, Р.І.Запатрыным);
Эффективность электропередачи в электроэнергетических системах. Мн., 1991 (разам з У.У.Кузьмічом);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў г. Паставы Віцебскай вобл. Пабудавана ў 1894 з цэглы на цэнтр. плошчы горада. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём храма выцягнуты па папярочнай восі. Да яго прымыкаюць закругленая апсіда, дадатковы аб’ём і бабінец з ганкам. Па баках апсіды і бабінца размешчаны дапаможныя памяшканні. Асн. аб’ём завершаны 5-купаллем, бабінец — шатровай званіцай з галоўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны какошнікі, арнаментальныя паяскі, ліштвы, паўцыркульныя нішы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Аляксандр Васілевіч (22.12.1880, г. Адэса, Украіна — 14.8.1937),
савецкі военачальнік, камдыў (1935). Беларус. Скончыў школу прапаршчыкаў у Адэсе (1915). На ваен. службе з 1914. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі: камандзір палка, брыгады, 27-й стралк. дывізіі на Усх. фронце, каманд. войскамі Зах. і Прыволжскай ваен. акруг. З 1930 пам. інспектара пяхоты РСЧА, нач. ф-та і пам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Чл.ЦВКБССР у 1924—25. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ДЗВІ́НСКАЯ ВО́ДНАЯ СІСТЭ́МА,
штучны водны шлях на тэр. Валагодскай вобл. Расіі, які злучае Волга-Балтыйскі водны шлях (Шэкснінскае вадасх.) зр. Сухана (бас.р.Паўн. Дзвіна). Пабудаваны ў 1828, перабудаваны ў 2-й пал. 19 і пач. 20 ст. Складаецца з участкаў рэк Поздышка, Іткла, Парозавіца і Сухана і 7 азёр, у т. л.воз. Кубенскае, з якога выцякае р. Сухана. Даўж. ад прыстані Дзевяты (Волга-Балтыйскі водны шлях) да вытоку р. Сухана 130 км; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧЦЕ́ННЫ Яўген Кузьміч (н. 5.2.1931, г. Бежыца Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех.ін-т (1955). З 1957 у БПІ, з 1963 у АН Беларусі, з 1993 у Навук. цэнтры праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах трываласці машын. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Кинетическая теория механической усталости и ее приложения. Мн., 1973;
Прогнозирование долговечности и диагностика усталости деталей машин. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕГА́С,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або з тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі зПасейдонам. П. узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу грамы і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі П. герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў крылатую пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта П. выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну (грэч. «конская крыніца»), вада якой надае натхненне паэтам. Адсюль выраз «асядлаць П.» — стаць паэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́ДНЫ СТАН, актываваны комплекс, гіпатэтычны прамежкавы стан хім. сістэмы пры яе пераходзе з пачатковага (рэагенты) у канчатковы (прадукты) стан; канфігурацыя з атамаў ці малекул рэагентаў, што ўдзельнічае ў элементарным акце рэакцыі хімічнай. Характарызуецца больш высокім значэннем патэнцыяльнай энергіі ў параўнанні з пачатковым і канчатковым станамі (гл.Энергія актывацыі) і малым часам жыцця (~10−13 с). Тэорыя П.с. (актываванага комплексу, ці абс. скарасцей рэакцый; гл.Кінетыка хімічная) ляжыць у аснове ўяўленняў аб рэакцыйнай здольнасці і механізме хім. рэакцый.