візантыйскі імператар [1078—81]. Паходзіў з малаазійскай знаці. З сярэдзіны 11 ст. палкаводзец і намеснік шэрагу ваен.-адм. акруг. Узначаліў мяцеж малаазійскай знаці супраць імператара Міхаіла VII Дукі. У студз. 1078 абвешчаны імператарам, у сакавіку ўступіў у Канстанцінопаль. Беспаспяхова ваяваў з туркамі-сельджукамі, якія заснавалі на б.візант. землях Канійскі султанат (1080). Пры Н. III рэзка абвастрылася саперніцтва паміж малаазійскай і еўрап.ваен. знаццю. Скінуты Аляксеем I Камнінам, пастрыжаны ў манахі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ Міхаіл Аляксандравіч (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА-ФОЛС (Niagara Falls),
горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк, на правым беразе р. Ніягара, каля Ніягарскага вадаспада, на граніцы з Канадай. Звязаны мостам заднайм. канадскім горадам. Уваходзіць у агламерацыю г.Буфала. Каля 250 тыс.ж.з прыгарадамі (1998). Трансп. вузел. ГЭС. Прам-сць: эл.-металургічная, эл.-хім., у т. л.вытв-сць неарган. хімікатаў, абразіўных матэрыялаў, графіту і графітавых стрыжняў для атамных рэактараў. Вытв-сць ракетных рухавікоў. Харч. (мукамольная) прам-сць. Ун-т. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Дзмітрый Кузьміч (н. 10.8.1938, в. Рай Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1980). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961) і з 1964 працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па метадах імунадыягностыкі, проціпухлінных рэакцыях лейкацытаў, клінічнай алергалогіі, бранхіяльнай астме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’КО́НАР (O’Connor) Артур (4.7.1763, г. Мітчэлстаўн, Ірландыя — 25.4.1852),
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху. Дзядзька Ф.Э.О’Конара. У 1791—95 чл.ірл. парламента. З 1796 чл.т-ва«Аб’яднаныя ірландцы», у 1798 адзін з кіраўнікоў т-ва ў правінцыях Ольстэр і Ленстэр; выступаў за ўстанаўленне ў Ірландыі дэмакр. рэспублікі з усеагульным выбарчым правам. У 1798—1803 зняволены брыт. ўладамі. Эмігрыраваў у Францыю. У 1804—07 генерал, камандзір франц. дывізіі ў напалеонаўскай арміі. Аўтар памфлетаў пра становішча ў Ірландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБЕ́ДАЎ Віктар Сцяпанавіч (н. 20.11.1924, в. Канстанцінава Гусь-Хрустальнага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.3.1988),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н. (1982), праф. (1985). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1951). З 1955 у Ін-це лесу АН Беларусі. З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (з 1964 нам. дырэктара). Навук. працы па лесазнаўстве, лесаводстве і аднаўленні лесу, мінер. жыўленні дрэвавых раслін і выкарыстанні ўгнаенняў у лясной гаспадарцы.
Тв.:
Применение удобрений в лесном хозяйстве. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДО́ЛЬСКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Падольскае плато. На Украіне, па левабярэжжы р. Днестр. Выш. да 471 м (г. Камула). Развіты карст. Для рэльефу характэрна злучэнне вял. плоскіх міжрэччаў і глыбокіх каньёнападобных далін. Паўн. край узвышша ўзгорысты; складзена з вапнякоў, мергеляў, пясчанікаў, сланцаў. Прыднястроўская яго частка — прыступкападобная раўніна, утвораная вял. тэрасамі Днястра. На З узгоркі і грады Толтры (Медаборы). Месцамі захаваліся дубовыя і букавыя лясы, на Пд — разнатраўныя стэпы. Значная тэр. разарана. П.ў. разам зВалынскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім узвышшам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛЯЎНІ́ЧЫ І РЫБАЛО́Ў»,
газета для паляўнічых, рыбаловаў, аматараў прыроды. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 2 разы ў месяц Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Асвятляе дзейнасць паляўнічых і рыбалавецкіх арг-цый Беларусі, прапагандуе паляванне і рыбную лоўлю як формы рацыянальнага прыродакарыстання, барацьбу з браканьерствам, знаёміць зафіц. распараджэннямі па пытаннях палявання і рыбнай лоўлі, арганізуе праблемныя дыскусіі. Друкуе вершаваныя і празаічныя замалёўкі пра прыгажосць роднага краю, жыццё і звычкі звяроў і птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮКО́Ў Георгій Мікалаевіч (н. 1.1.1922, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЯЛЕ́ЕНКА Фёдар Іванавіч (н. 1.3.1950, в. Крукавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Полацкім ун-це (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі парашковых і кампазітных канструкцыйных матэрыялаў, умацаванні і аднаўленні дэталей машын і абсталявання, трыбалогіі ахоўных пакрыццяў. Распрацаваў спосабы атрымання новага класа самафлюсавальных жал. парашкоў; дыфузійныя, лазерныя, плазмавыя, газаполымныя ўмацавальна-аднаўляльныя тэхналогіі.
Тв.:
Материаловедение. Мн., 1988 (разам з Р.М.Худакормавай).