род сумчатых грыбоў сям. смаржковых. 15 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў Аўстраліі. На Беларусі найчасцей трапляюцца С. канічны (M. conica) і ядомы, або звычайны (M. esculenta). Веснавыя грыбы. Растуць на глебе ў лясах, на высечках, палянах, вогнішчах і інш. з крас.па май.
Пладовае цела — шапка на ножцы выш. 6—15 см. Шапка канічная, сеткава-ячэістая, прырослая да ножкі, унутры полая. Колер ячэек ад шэра-вохрыстага да шакаладна-карычневага. Ножка цыліндрычная, таўшчынёй 2—3 см, белая ці жаўтаватая. Сумкі ў ячэйках, споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕЯНО́ВІЧ Арнольд Фёдаравіч (н. 11.8.1938, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1975 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1998 дырэктар). Навук. працы па пытаннях пухлін галаўнога мозга (неўрыномы слыхавога нерва), анеўрызмаў сасудаў галаўнога мозга, астэахандрозу пазваночніка, траўматычных пашкоджанняў перыферычных нерваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);
Артерио-венозные мальформации задней черепной ямки (у сааўт.) // Актуальные проблемы неврологии и нейрохирургии. 2000. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́ВА Ніна Іванаўна (10.12.1928, г. Наваржэў Пскоўскай вобл., Расія — 1988),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1963), праф. (1965). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1951). З 1964 у Віцебскім вет. ін-це (з 1965 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйн. раг. жывёлы, метадаў іх дыягностыкі. прафілактыкі і лячэння.
Тв.:
Профилактика и лечение гнильцовых заболеваний пчел антибиотиками и бактериофагом. Мн., 1967;
Ветеринарная микробиология. Мн., 1979;
Ідэнтыфікацыя вірусаў, выдзеленых пры лейкозе буйной рагатай жывёлы (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1981. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Мікалай Міхайлавіч (н. 22.4.1919, Масква),
бел. і расійскі вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1941). З 1956 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1980-х г. у Маскве. Навук. працы па вывучэнні фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей.
Тв.:
Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. М., 1959;
Бронхопневмония у детей раннего возраста // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў-САКО́ЛЬСКІ (сапр.Смірноў) Мікалай Паўлавіч
(17.3.1898, Масква — 13.1.1962),
расійскі артыст эстрады, бібліяфіл. Нар.арт. Расіі (1957). З 1915 выступаў на эстрадах летніх т-раў, у т-ры мініяцюр «Адэон» (Масква). Аўтар і выканаўца фельетонаў-маналогаў, куплетаў. Адзін з заснавальнікаў і маст. кіраўнік (з 1954) Маскоўскага т-ра эстрады. Аўтар прац па гісторыі кнігі. Сабраў унікальную б-ку першых і прыжыццёвых выданняў рус. класікаў 18—20 ст., літ. альманахаў і зб-каў, кніг, забароненых цэнзурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАН,
рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 278 км². У верхнім цячэнні наз. Казённая канава. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва, вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікі. Цячэ папаўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вял. працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае, шыр. 5—10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ ВОДАНАГРАВА́ЛЬНІК,
разнавіднасць геліяўстаноўкі, якая выкарыстоўваецца для нагрэву вады. Звычайна выконваецца па тыпу тэрмаізаляванай «гарачай скрыні» для душавых, пральняў і інш.Т-ра нагрэву 50—60 °C.
Паверхня С.в., якая абпраменьваецца сонечнай радыяцыяй, арыентуецца на Пд і ўстанаўліваецца пад вуглом 25—35° да гарызонту. Цёплая вада падымаецца ўверх і назапашваецца ў расходным баку, халодная паступае ў ніжнюю частку катла. Плоскі або трубчасты кацёл устанаўліваюць у зашклёную зверху «скрыню». С.в. бываюць з натуральнай і прымусовай (з дапамогай помпаў) цыркуляцыяй, часам з прыстасаваннямі для змены вугла нахілу ў залежнасці ад пары года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПА́ДЧЫНА»,
ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 у Мінску на бел. мове. Да 1989 выходзіў штоквартальна пад назвай «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1991 выходзіць раз у 2 месяцы. Асвятляе пытанні аховы, вывучэння, прапаганды помнікаў гісторыі і культуры, праблемы бел.гіст. і культ. спадчыны ў еўрап. кантэксце. Публікуе артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філас. думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культ. спадчыне нац. меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці бел. дыяспары, меркаванні пра шляхі развіцця нац. культуры, захавання гіст. памяці. Змяшчае пераклады і перадрукоўкі айч. і замежнай гістарыяграфічнай і літ. спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЖЫВЕ́ЦКІ КО́ШЫК,
навукова абгрунтаваны, збалансаваны набор тавараў і паслуг, якія забяспечваюць функцыян. патрэбы чалавека ў пэўныя адрэзкі часу, зыходзячы з канкрэтных умоў і асаблівасцей, якія ўсталяваліся ў краіне. З’яўляецца таксама асновай пры параўнанні разліковых і рэальных узроўняў спажывання. Фарміруецца па артыкулах расходаў чалавека або сям’і на: харчаванне (хлеб і хлебабулачныя вырабы, мясныя і малочныя прадукты, яйкі, рыба і рыбапрадукты, бульба, агародніна, садавіна і ягады, алей, цукар і інш.); адзенне, бялізна, абутак; тавары працяглага карыстання; расходы на сац.-культ. патрэбы і г.д. Структура і склад С.к. пераглядаюцца з улікам сац.-эканам. развіцця краіны і змен у нормах спажывання грамадзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРЫДО́НАЎ Мікалай Васілевіч (н. 15.3.1943, Бішкек),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1994). Скончыў БПІ (1965). З 1970 у БПА (з 1977 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях тэхналогіі і абсталявання для павышэння трываласці паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (плазменных, лазерных і інш.). Распрацаваў фіз. і матэм. мадэлі тэхналагічных працэсаў умацавання дэталей машын.
Тв.:
Плазменные и лазерные методы упрочнения деталей машин. Мн., 1988 (разам з А.С.Кабяковым, І.Л.Купрыянавым);